Темы

Надвор’е не спрыяе хлебаробам

Жніво ў Магілёўскай вобласці пачнецца не раней за 25 ліпеня, але і гэтая дата залежыць ад надвор’я: старт уборачнай кампаніі магчымы пры ўмове спынення дажджоў. А пакуль, у перапынках паміж ападкамі, з палёў убіраюць азімы рапс, перадае навіны рэгіёна тэлерадыёкампанія “Магілёў”.

 Да масавай уборкі збожжавых культур аграрыі вобласці пакуль не прыступілі: за час ападкаў зерне набрала вільгаці, таму сяляне чакаюць вяртання ясных і сухіх летніх дзён. Выключэнне тут склалі толькі 100 га ў Глускім раёне, якія трэба было ўбраць тэрмінова. Збожжавыя ў Магілёўскай вобласці растуць на 320 тысячах гектараў. Што да рапсу, то цяпер поўнай хадою ўбіраюць азімыя пасевы ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах рэгіёна. Увогуле трэба ўбраць рапс з палёў на 47 тысячах гектараў, цяпер убралі меней за 20 працэнтаў, яравы рапс, прынамсі, у Крычаўскім раёне яшчэ цвіце. Рапс, як вядома, перапрацоўваюць на тэхнічнае масла, а таксама дадаюць у корм для жывёлы. Вялікія работы на палях яшчэ наперадзе.

Не назіралася на гэтым тыдні актыўнасці на палях і ў Глускім раёне: дажджы пераўвільгатнілі глебу, шмат дзе было вельмі гразка і тэхніка прайсці не магла. Па гэтай прычыне і тэмпы работ, і колькасць зробленага за некалькі дзён не надта змяніліся. Так, па стане на раніцу 19 ліпеня ў раёне зжата 139 гектараў трыцікале, з якіх намалочана 314 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 22,6 цэнтнера на круг, пры гэтым самымі ўрадлівымі палеткамі пакуль што можна назваць палеткі мясцовага райаграпрамтэхзабеспячэння, дзе з кожнага гектара зараз намалочваюць па 25 цэнтнераў трыцікале.

Паказчыкам 25 364 тоны характарызуецца ў раёне нарыхтоўка сенажу, гэта 42 працэнты ад таго, што  неабходна назапасіць, дзве гаспадаркі перайшлі 50-працэнтны рубеж, гэта аграфірма “Слаўгарадскі” (58 %) і РАПТЗ (52 %). Дарэчы, “слаўгарадчане” — лідары і па колькасці нарыхтаванага сенажу, на іх рахунку 9 108 тон. Калі гаварыць увогуле пра кармавыя адзінкі на ўмоўную галаву, то іх па раёне зараз маецца 7,51 цэнтнера. Найбольш адчувальны рацыён для свайго статка нарыхтавалі ў райаграпрамтэхзабеспячэнні — 12,14 ц к. адз. на кожную ўмоўную галаву, гэта зараз вышэйшы паказчык па раёне, але менш, чым было ў гэтай гаспадарцы на такую ж дату летась — 15,59. Па-ранейшаму самы сціплы паказчык па кармах пакуль што ў эксперыментальнай базе, дзе на ўмоўную галаву нарыхтавана ўсяго 4,40 цэнтнера кармавых адзінак.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Происшествия

Смертельное ДТП под Могилевом: автомобиль столкнулся с лосем

25 сентября 2025
Читать новость
Общество

ОГАИ Глусского РОВД. Осторожно — переезд

25 сентября 2025
Читать новость
Власть

У Глуску адбылася сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі

25 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко будет на атомном форуме в Москве. Что за мероприятие и какие “плюшки” Беларусь получила от БелАЭС

25 сентября 2025
Читать новость
АПК

Знай наших! Молодой комбайнёр Никита Прибыш записал на свой счет вторую тысячу тонн

25 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко 25-26 сентября совершит рабочий визит в Россию

24 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем