• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Размова са старшынёй Глускага раённага Савета дэпутатаў пра работы, якія выконваюцца на тэрыторыях мясцовых сельсаветаў

Понедельник, 23.07.2018 15:00. Category: Актуально    

Калі мы спыталі ў старшыні раённага Савета дэпутатаў Генадзя Ліпскага, якія работы найбольш актыўна выконваюцца на тэрыторыях мясцовых сельсаветаў зараз, ён, не марудзячы, сказаў, што гэта  абкошванне расліннасці.

— Калі з-за сухога надвор’я ў маі і чэрвені трава ішла не так хутка, — паясніў ён, — то цяпер добра ўзялася ў рост. Таму касіць трэба і ў населеных пунктах, і за імі, у прыватнасці, вакол могілак. Нашы сяльчане ў асноўным самі дбаюць пра парадак ля сваіх селішчаў,  а вось пустуючыя дамы абкошваюць сельвыканкамы. Не мінаюць і дамы адзінокіх састарэлых жыхароў. Да 3 ліпеня былі яшчэ раз агледжаны і абкошаны тэрыторыі ўсіх помнікаў і воінскіх пахаванняў.

Усяго, па словах Генадзя Ліпскага, па ўсіх сельсаветах раёна за паўгода скошана расліннасці на плошчы каля 11 гектараў (10,98 га). Найбольшыя аб’ёмы па скошванні травы выкананы ў Калаціцкім сельсавеце — 4,1 гектара. Важнай работай для мясцовай сельскай улады з’яўляецца ліквідацыя аварыйных дрэў — як у населеных пунктах, так і на могілках, скажам, сяголета было спілена 64 сухія дрэвы.

— Асобнай праблемай для нас з’яўляюцца пустуючыя безгаспадарныя дамы, якіх у вёсках зараз 71, але з кожным годам становіцца ўсё больш, — дзеліцца набалелым старшыня раённага Савета дэпутатаў. — Некаторыя дамы, дзе памерлі іх гаспадары, даглядаюць спадчыннікі, дзеці, унукі, прыязджаюць як мінімум на лета, жывуць там, з імі праблем не ўзнікае. Некаторыя ж хаты, застаўшыся без догляду, вельмі хутка асядаюць, разбураюцца, двары зарастаюць пустазеллем і ўяўляюць сабой не самую маляўнічую карціну. Таму, калі дом на афіцыйным узроўні прызнаецца безгаспадарным, — зносім яго. Так, з пачатку гэтага года ў раёне было знесена 19 такіх дамоў: 3 — у Завалочыцкім сельсавеце, 4 — у Калаціцкім і 12 — у Слаўкавіцкім.

Аднак большай праблемай, чым знос дамоў, разважае Генадзь Ліпскі, з’яўляецца ўборка падмуркаў, бо тут патрэбна спецыяльная тэхніка, а значыць, і дадатковыя сродкі. Таму бывае, што дом знеслі, а падмурак застаўся, і работы можна прадоўжыць толькі пры наяўнасці фінансаў. Вось і сяголета давялося зносіць леташнія падмуркі,  у агульнай колькасці іх было ўбрана 33 (10 — у Казловіцкім, 3 — у Калаціцкім, 4 — у Каткаўскім, 11 — у Слаўкавіцкім і 5 — у Хваставіцкім сельсаветах). Прадаўжаючы гаворку пра сезонныя работы, трэба сказаць пра будаўніцтва агароджаў — на вясковых вуліцах, дзе гэта грамадскія агароджы, каля пустых сяліб у тых вёсках, што размясціліся паўз трасы, каля дамоў адзінокіх састарэлых, ну і, зноў жа, вакол могілак. За работы бяруцца, як растае зямля. Як сведчаць справаздачы з сельскіх Саветаў, у гэтым годзе на іх тэрыторыях было пабудавана больш за 560 метраў пагонных агароджы і больш за 800 метраў — адрамантавана.

— У скошванні травы, будаўніцтве і рамонце агароджы нам зараз добра дапамагаюць лю-дзі, што стаяць на ўліку ў службе занятасці як беспрацоўныя, — кажа Генадзь Ліпскі. — Яны наймаюцца ў сельскія Саветы на так званыя аплачваемыя работы — косяць траву, будуюць або рамантуюць агароджы. Выгада тут двухбаковая: сельская ўлада атрымлівае так патрэбныя ёй, асабліва ўлетку, рабочыя рукі, а людзі — чым больш работы выканаюць, тым больш адчувальную зарплату за сваю працу атрымаюць, таму і стараюцца.

Але ж ці ўсё так добра і гладка робіцца ў сельскіх Саветах Глускага раёна? Вядома, не, адзначае старшыня райсавета. Што датычыць праблем і пэўных арганізацыйных цяжкасцяў, якія, безумоўна, узнікаюць пры ўсякай справе, то гэта цяжкасці саміх старшынь — на тое яны і пастаўлены, каб вырашаць пытанні. Аднак кожнаму зразумела, што навесці і падтрымліваць парадак у тым ці іншым населеным пункце без людзей, што жывуць у гэтым пункце, нельга, але ж не да ўсіх гэта даходзіць. Таму даводзіцца некага папярэджваць, а да некага прымаць больш дзейсныя меры. Напрыклад, з пачатку гэтага года жыхарам аграгарадкоў і вёсак работнікамі сельскіх выканаўчых камітэтаў было выпісана амаль 400 прадпісанняў, на тых, хто злосна парушае правілы добраўпарадкавання, складзена тры пратаколы. Калі параўнаць гэтыя дзве лічбы, то бачна, што да сумлення пераважнай большасці людзей усё ж можна дастукацца, з імі можна дамовіцца, ім можна растлумачыць, што справы мясцовай сельскай улады — гэта і справы саміх мясцовых сяльчан.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

« Человек — надежный, специалист — опытный
Дорог каждый час погожий »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 114)
    • АПК (392)
    • Беларусь помнит (146)
    • Власть (439)
    • Гісторыя Глушчыны (135)
    • Год мира и созидания (3)
    • Духовность (172)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (54)
    • Культура (309)
    • Общество (4 985)
    • Происшествия (388)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (41)
    • Спорт (349)
    • Творческие проекты (200)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (389)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top