Темы

На палях раёна

З планавых 7 488 гектараў зерневых і зернебабовых культур на раніцу 13 жніўня яны былі абмалочаны на 5 716 гектарах, або на 76 працэнтах пасеяных плошчаў. Па-ранейшаму лідарства па тэмпах работ трымае аграфірма “Слаўгарадскі”, і гэта зразумела: менавіта тут найбольшыя плошчы зерневых і зернебабовых культур — 1 737 гектараў, з іх  1 533 ужо зжаты, гэта 88 працэнтаў ад неабходнага. На 78 працэнтах плошчаў правялі жніво ў эксбазе “Глуск”, на 77 працэнтах — у “Турыно-агра” і на 76 — у “Зары Камуны”. Найбольшыя плошчы застаецца ўбраць “Глускай Зары” (404 га) і райаграпрамтэхзабеспячэнню (387 га).

Калі параўнаць гэтую сітуацыю на палях з тым, што было ў мінулым годзе, то сяголета ўборка ідзе больш хуткімі тэмпамі: 5 716 гектараў супраць 4 340 леташніх, але з гэтай плошчы было намалочана больш за 10 100 тон зерня, сяголетні ж намалот больш сціплы — 9 351 тона. На круг у сярэднім па раёне выходзіць 16,4 цэнтнера, перавышаюць гэты паказчык у РАПТЗ (18,2), “Турыно-агра” (17,5) і “Глускай Зары” (17,2).

У разрэзе асобных культур у раёне ўбрана: 1 642 гектары трыцікале (намалочана 2 668 тон зерня), 2 025 гектараў азімага жыта (намалочана 3 224 тоны), 923 гектары ячменю (намалочана 1 470 тон), 701 гектар аўса (намалочана 1 189  тон), 389 гектараў зернебабовых (намалочана 707 тон) і 36 гектараў пшаніцы, з якіх намалацілі 93 тоны, гэту культуру ў раёне вырошчваюць толькі ў райаграпрамтэхзабеспячэнні.

Прадаўжаецца корманарыхтоўка: у цэлым па раёне скасілі 2 004 гектары траў другім укосам (45 працэнтаў да патрэбнага), нарыхтавалі 2 835 тон сена (49 працэнтаў да плана), 29 435 тон сенажу (49 працэнтаў да плана) і 3 717 тон зернесенажу, на ўмоўную галаву нарыхтавана 9,38 цэнтнера кармавых адзінак. Найбольшы запас кармоў для грамадскага статка маецца ў РАПТЗ — 15,24 цэнтнера кармавых адзінак.

Последние новости

Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

В День матери женщин-водителей поздравили районный комитет ОО «БРСМ» и отделение ГАИ РОВД

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем