Темы

Перавёз больш за тысячу тон збожжа

Перавёз больш за тысячу тон збожжа
Вадзіцеля-тысячніка з РАПТЗ Анатоля Ахрэмчыка павіншавалі намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Цімчанка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка (на здымку) і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Лугін

Кожная сустрэча з такімі людзьмі, як вадзіцель з райаграпрамтэхзабеспячэння Анатоль Ахрэмчык, пакідае ў душы добрае ўражанне. Помніцца мінулы год, калі віншавалі яго як вадзіцеля-тысячніка: гучалі цёплыя словы, уручаліся падарункі, самадзейныя артысты спявалі песні.

І вось у сяголетняе жніво зноў усё паўтарылася. Праўда, не ў разгар уборачнай, а на яе заканчэнні. Анатоль Ахрэмчык стаў другім вадзіцелем-тысячнікам у раёне: ён на МАЗе перавёз 1 040 тон збожжа.  З гэтай нагоды ў райаграпрамтэхзабеспячэнне прыехалі намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Цімчанка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Лугін, падышлі калегі-механізатары. Пад цёплыя апладысменты сабраўшыхся на мехдвары Анатолю Іванавічу за добрасумленную, самаадданую працу і паспяховае пераадоленне тысячнага рубяжа на адвозцы збожжа былі ўручаны падзячнае пісьмо райвыканкама, падзяка ад райкама прафсаюза і падарунак ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а яшчэ прэмія і кветкі. А потым былі песні ў выкананні народнага аматарскага аб’яднання “Зносіны”.

Мы таксама шчыра радаваліся за Анатоля Ахрэмчыка, яго можна назваць сапраўдным героем жніва. Бо ў гэтым годзе яно было няпростым, і любое дасягненне можна ўспрымаць як перамогу. Дарэчы, шчыра, сумленна працаваць для гэтага чалавека норма. Яшчэ ў маладосці ён станавіўся пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва і атрымліваў званне “Лепшы малады работнік”, было гэта двойчы, у 1988 і 1989 годзе.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Творческие проекты

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

19 октября 2025
Читать новость
Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем