Темы

Падарожжа па родным краі. Бярэжкі

Вёска Бярэжкі вось ужо некалькі год уваходзіць у склад Слаўкавіцкага сельскага Савета. Раней жа Бярэжкі лічыліся вёскай Клятнянскага сельскага Савета, які пасля быў скасаваны. Да Клетнага, калі ісці напрамкі праз лес, ад Бярэжак дзесьці тры кіламетры. Калі ж да Бярэжак дабірацца з райцэнтра, то трэба ехаць па шляху Глуск — Акцябрскі. За вёскай Пагарэлае, мо праз паўкіламетра, а то і меней, з правага боку  ёсць шыльда “Бярэжкі”. Ад яе ўецца дарога паміж палеткаў — адразу прама, потым рэзка паварочвае ўлева і прыводзіць у вёску. Ад Бярэжак да Глуска  — 11 кіламетраў, да Магілёва, абласнога цэнтра, — 185 кіламетраў, да бліжэйшай чыгуначнай станцыі Ратміравічы — 20 кіламетраў. У Бярэжках адна нядоўгая вуліца, паабапал яе стаяць няшчыльна ў асноўным драўляныя пабудовы — хаты, воддаль хлявы, лазні… Улетку яны патанаюць у зеляніне векавых дрэў — ліп, ігруш, на якіх зрабілі сабе гнёзды некалькі сямей буслоў. Адна палова вёскі сваімі агародамі ўпіраецца ў калгасныя палеткі, другая цягнецца ўздоўж колісь паўнаводнай звілістай ракі Даколькі — яна працякае метраў за 100—200 за агародамі. Сяльчане мяркуюць, што і назва вёскі “Бярэжкі” (па-руску “Бережки”) — ад слова “бераг”. Быў час, калі рэкі выпрамлялі — рабілі роўнае, прамое рэчышча. Так сталася і з Даколькай, і зараз, як кажуць жыхары, гэта канава мала чым падобная на тую даўнюю Дакольку, з вялікай колькасцю рыбы.

 Шляхецкая ваколіца

З архіўных дакументаў вядома, што вёска Бярэжкі колісь лічылася ваколіцай. Назву “ваколіца” ў XIX стагоддзі атрымалі шляхецкія паселішчы. Справа ў тым, што ў тагачаснай Беларусі існавалі паселішчы саслоўна-класавага характару. Напрыклад, мясціны, якія заставаліся паміж палеткамі трохпольнага севазвароту, называліся адрэзкі, засценкі (ад слова «сценка» — мяжа). Гэтыя засценкі звычайна здаваліся ў арэнду дробнай шляхце, якая сялілася тут сваімі дварамі, і жыхары іх зваліся засцянковай шляхтай. Другім такога ж роду тыпам паселішча шляхты была ваколіца — ад агульнаславянскага «околоти», што значыць абкружаць, агароджваць. Ваколіцы будаваліся непадалёку ад вёскі і абносіліся плотам: шляхта імкнулася аддзяліцца ад сялян, падкрэсліць сваё высакароднае паходжанне, і калі селянін памылкова называў ваколіцу сялом, шляхціц успрымаў гэта як абразу.

Афіцыйнага дакумента, доказу свайго шляхецтва, жыхары Бярэжак не мелі, але сваю прыналежнасць да шляхты збераглі. Магчыма, і назва вёскі «Бережки» — ад слоў «бережливый», “сберегший”. У Бярэжках жыла шляхта па паходжанні, але ад сялян яна амаль нічым не адрознівалася — ні маёмасным станам, ні ладам жыцця, усе апрацоўвалі зямлю сваімі рукамі.

 Бярэжкаўскае сельскае таварыства

У 1868 годзе на спецыяльнай карце Еўрапейскай Расіі пазначана адно паселішча “Бярэжкі” ў Глускай воласці. Паводле некаторых дакументаў, вёска Бярэжкі вядома з 1897 года, тады там налічвалася 4 двары і 82 жыхары.

Па звестках 1878 года, у Глускай воласці існавала больш за дзесяць “сельскіх таварыстваў”. Буйнейшае з іх было “Бережковское”, у склад яго ўваходзілі аднадворцы (11 чалавек) і сяляне былых вольных людзей (14 чалавек) — гэта з Бярэжак, а ўвогуле гэта Беражкоўскае сельскае таварыства аб’ядноўвала аднадворцаў, грамадзян, былых вольных людзей з Жукавіч, Дубровы, Мыслоціны, засценкаў Овін, Турын, Малінава, Сялец, Раманавічы, Крукаўшчына, Цеснае, урочышча Цагельня, што каля Калаціч і Бравішча, — усяго пятнаццаць паселішчаў.

Сельскія таварыствы ў першай палове XIX ст. былі арганізаваны ў сувязі з рэформай кіравання дзяржаўнымі сялянамі, якая праводзілася ў 1837—1841 гадах па ініцыятыве міністра дзяржаўнай маёмасці графа Кісялёва. Сельскімі таварыствамі кіравалі сельскія старшыны, ці сельскія старасты. Таварыства займалася пытаннямі, звязанымі з карыстаннем і размеркаваннем зямлі, пазямельным падаткам, ацэнкай карыснасці кожнага надзела зямлі; дзеля вырашэння невялікіх судовых спраў паміж сялянамі дзейнічала сельская расправа.

 Паводле дакументаў 1870 года, у Глускай воласці Бабруйскага павета значацца два паселішчы з назвай Бярэжкі. Адны Бярэжкі — гэта “деревня”, другія — “имение”. Магчыма, так стала пісацца таму, што ў пачатку ваколіцы жыла шляхта, а ў канцы вёскі — сяляне. Але гэта асабістае меркаванне. А вось панскага маёнтка, як успаміналі вяскоўцы, у Бярэжках не было, не чулі яны ад сваіх продкаў аб ім.

 Зямля была ў цане

Бярэжкі былі дагледжаным паселішчам. У кожнага — свой агарод, конь ці пара быкоў, каровы, куры, свінні і авечкі. Сяляне аралі і сеялі, як спакон веку; была свая зямля, якая ў ваколіцы добра цанілася. Яна перадавалася ў спадчыну, куплялася і прадавалася. Мелі тут зямлю Мазуркевічы Антон і Сямён Данілавы, сяляне рымска-каталіцкага веравызнання. Ліпскі Амбросій Іванавіч лічыўся арандатарам, які па “купчей крепости” ў 1849 годзе прыдбаў сабе тут зямлю. Сыцька Мікалай Андрэевіч і Сыцька Фелікс Іванавіч набылі ў ваколіцы зямлю па “купчим крепостям” 1848 года і 1859 года. Дваранін Валадковіч Ігнацій Міхайлавіч меў тут надзел зямлі з 1859 года. У 1874 годзе дваранін Слуцкага павета Мінскай губерні Корбут Міхаіл Іванавіч «изъявил желание приобрести на публичных торгах казенные и частные, а также по добровольному соглашению продающиеся недвижимые имения и земли в Минской губернии». Дваране Ігнацій Міхайлавіч і яго жонка Вікторыя Амбросіева Валадковічы парашылі прадаць адзін са сваіх надзелаў. «1874 года 27 дня марта… в присутствии Минской объединенной палаты…, что совершенная сделка сего числа… купчая крепость дворянину Михаилу Иванову Корбуту на 29 десятин 1 815 саженей проданной нами на суму 200 руб по неграмотности нашей таковая по личной нашей просьбе подписана секретарем Петром Карповичем Непокойчицким. За совершение акта купли-продажи взыскано 9 руб. Купчая эта, писаная листах в 1 руб, записана и выдана». Вось такі дакумент аб продажы зямлі ў Бярэжках захаваўся. Зямлю адны прадавалі, другія жыхары ваколіцы яе куплялі. Так, у 70-х гадах XIX ст. бярэжкаўцы купілі ў суседняга пана Райкевіча, з Розлевіч, зямлі на 2 000 руб. серабром.

У 1907 годзе ў Бярэжках, якія па дакументах праходзілі ўжо як засценак Бярэжкі, — 10 двароў і 82 жыхары У 1909 годзе ў Бярэжках налічвалася 14 двароў. Пражывала тут 78 чалавек: 38 мужчын і 40 жанчын. Да валаснога цэнтра ад Бярэжак — 10 вёрст, да павятовага горада Бабруйска — 58 вёрст, да Мінска — 198 вёрст, да бліжэйшай чыгуначнай станцыі — Лібава-Роменскай чыгункі — 58 вёрст. На пачатку ХХ стагоддзя землеўладальнікамі ў Бярэжках лічыліся: Мазуркевіч Іван Сямёнавіч, які меў 39 дзесяцін зямлі, Рудзінскі Іван Неафітавіч — 30 д., Валадковіч Андрэй Аксенцьевіч — 27 д., Корбут Міхаіл Іванавіч — 60 д., Леневіч Андрэй Паўлавіч — 20 д., Леневіч Васіль Паўлавіч — 20 д.

Мелі зямлю, добрую гаспадарку, добрыя хаты, па тых мерках. Каля кожнага селішча ў Бярэжках быў сад. І калі з суседняй вёскі Баянава прыязджалі ў Бярэжкі да шляхты працаваць па найме — ці бульбу садзіць, ці капаць, ці яшчэ што рабіць, асабліва па восені, то з гэтымі работнікамі часцей за ўсё разлічваліся кашамі груш-дзічак, якіх у Бярэжках расло багата, а ў Баянаве не было. Тут грушы былі мерай разліку за працу. Грушы былі вельмі смачныя, а сушаныя лічыліся добрым лекавым сродкам, і іх бралі з вялікай ахвотай.

 Занята родная хата

Жылі бярэжкаўцы мірна, памяркоўна, як кажуць, нікога не чапалі, працавалі… Але 1917 год усё перавярнуў.

Пачалася калектывізацыя, пачалі арганізоўвацца калгасы. Усё крута памянялася. Асабістая гаспадарка была знішчана — жывёла здадзена ў калгас, зямля выдзелена па норме, а шляхта амаль уся з Бярэжак саслана, як тады казалі, на Салаўкі. Раскулачвалі і высылалі цэлымі сем’ямі. У 1931 годзе арыштаваны Зянковіч Іван Антонавіч, Зянковіч Наталля Іванаўна, Корбут Еўдакія Іванаўна, Беразоўская Марыя Лявонцьеўна і высланы на шаснаццаць гадоў у Свярдлоўскую вобласць. Усе былі рэабілітаваны ў 1995 годзе. Машчынскі Сцяпан Міхайлавіч, Рудзінскі Фёдар Неафітавіч, Ліневіч Амброс Адамавіч — хто быў высланы, хто асуджаны на гады. Разам з раскулачаным бацькам Амбросам Ліневічам былі высланы і дзеці — дочкі Вера і Аляксандра. Як успамінаюць жыхары, “хаты раскулачаных падабраў пад сябе калгас. Каму прадаў, каму так аддаў. Людзі прыехалі жыць з іншых вёсак у Бярэжкі, хто ўступіў у калгас — усім тут даставалася жыллё і маёмасць у ім. Бо што чалавек, раскулачаны гаспадар той хаты, мог узяць з сабою? — Клуначкі. А ўсё нажытае пайшло прахам”.

Дык вось пасля вайны, адны, без бацькоў, на радзіму ў Бярэжкі вярнуліся дзве сястры, Вера Амбросаўна і Аляксандра Амбросаўна Ліневіч. Але ў родную хату ўжо не змаглі трапіць: там жылі людзі-калгаснікі з Баянава. І колькі сёстры ні дабіваліся, каб вярнулі ім бацькаўшчыну, але ўсё было дарэмна. Тады адна з сясцёр пабудавала сабе невялічкую хатку, якраз насупраць свайго селішча, ды так і пражыла ў ёй усё жыццё. Другая сястра з’ехала кудысьці, мо ў Бабруйск, расказвалі потым бярэжкаўцы. Такі быў час, такая трагедыя чалавечага лёсу, невядома за што зламанага.

Іна КІРЫНА

Працяг будзе

Последние новости

Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024
Общество

Семья Дербеевых из Глуска — участники областного этапа конкурса «Семья года»

18 апреля 2024
Общество

Головченко: состав участников ВНС полностью сформирован, делегатами будут 1162 человека

18 апреля 2024
Культура

Полвека проработала в Глусской музыкальной школе Татьяна Николаевна Макаревич

18 апреля 2024
Актуально

Минтранс проводит правовой мониторинг постановления о требованиях к организаторам автоперевозок

18 апреля 2024
Здоровье

Свободные рабочие дни для прохождения диспансеризации: кому, когда и сколько

18 апреля 2024
Власть

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсуждают на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Происшествия

В центральном парке Глуска кто-то варварски вырвал скамейку

6 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024