Темы

Працавалі на суботніку

Працавалі на суботніку
Навядзеннем чысціні на вуліцы Сацыялістычнай займаюцца работнікі РЦСАН

У суботніку, які праходзіў на мінулым тыдні 31 жніўня, прынялі ўдзел каля 900 чалавек, паведамілі нам у аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама. (Працавалі ў пятніцу, бо субота па зразумелай прычыне амаль ва ўсіх была занятая — 1 верасня!) Усё гэта члены працоўных калектываў, і займаліся яны ў асноўным навядзеннем парадку на падведамасных тэрыторыях — вытворчых і прылягаючых. Скошванне травы, падмятанне, прыборка і вываз смецця, пафарбоўка, дробны рамонт — гэта далёка не поўны пералік таго, чым займаліся ўдзельнікі суботніка.

У дзень суботніка на тэрыторыі гадавальніка лясгаса

Да прыкладу, работнікі “Жылкамгаса” працавалі не толькі на сваіх вытворчых базах № 1 і № 2, але і пафарбавалі ўчастак плота па вуліцы Луначарскага. Медработнікі прыбіралі тэрыторыю бальніцы і паліклінікі, а гэта ні многа ні мала, а два гектары. Ішла работа і вакол усіх ФАПаў. Вялікая вытворчая тэрыторыя ў мясцовага лясгаса, але працоўныя сілы былі размеркаваны так, каб было каму працаваць яшчэ і ў гадавальніку, і ў дэндрапарку. Сельсавецкія работнікі наводзілі парадак каля помнікаў і воінскіх пахаванняў, выконвалі іншыя патрэбныя работы. Зразумела, за адзін дзень прыбраць усюды немагчыма, асабліва там, дзе пра гэта не надта дбалі раней. Але ж месячнік па добраўпарадкаванні прадаўжаецца, а значыць, прадоўжыцца і такая работа, а там, магчыма, мы і прывыкнем падтрымліваць добры парадак пастаянна.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Общество

В День матери 95-летний юбилей отмечает Лидия Кирилловна Картель

14 октября 2025
Читать новость
Общество

Сердца, полные любви. Торжественный прием ко Дню матери в Могилеве

14 октября 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Заморозки и мокрый снег. Прогноз погоды на 15—19 октября

14 октября 2025
Читать новость
Актуально

Молодежь за безопасность. Глуск.

14 октября 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Крюковщина горел автомобиль

14 октября 2025
Читать новость
Власть

Глобальная обстановка в мире и отношения с США стали темами совещания у Лукашенко

14 октября 2025
Читать новость