Темы

Працоўныя дасягненні і добрую вучобу прысвячалі юбілею камсамола

Працоўныя дасягненні і добрую вучобу прысвячалі юбілею камсамола
1978 год. Першы сакратар райкама ЛКСМБ Анатоль Глаз уручыў у полі Георгію Марціновічу вымпел “Лепшаму камбайнеру”

У савецкай дзяржаве 1970-я гады былі перыядам так званага развітога сацыялізму (хаця, як высветлілася пазней, то быў перыяд застою). У 1978 годзе людзі безумоўна верылі ў ідэалы камунізму і, як заўсёды, ударна працавалі ў гонар юбілейных дат (набліжалася 60-годдзе камсамола, стварэння БССР і Кампартыі Беларусі), выконвалі і перавыконвалі планы 10-й пяцігодкі. Ад вопытных працаўнікоў не адставала і маладое пакаленне — камсамольцы, якіх у 1978 годзе ў БССР налічвалася 1 300 000 чалавек.

Аб камсамольцах, працаўніках розных галін вытворчасці, аб іх поспехах і дасягненнях пісала ў гэты час і Глуская раённая газета “Сцяг Радзімы”: “Няма сёння такога ўчастка гаспадарчай і дзяржаўнай дзейнасці, у якой бы не прымаў удзелу камсамол”. На старонках раёнкі рэгулярна з’яўляліся нататкі пра добрасумленную працу калгаснікаў-камсамольцаў: “Маладая птушніца Галіна Калошка працуе на птушкаферме ў калгасе “Расія”. Сумленная і старанная працаўніца абавязалася 60-годдзе Ленінскага камсамола сустрэць выдатнымі працоўнымі здабыткамі”.

Маладая птушніца калгаса “Расія” Галіна Калошка

Камсамольцы абмяркоўвалі свае дасягненні, а таксама і недахопы, строілі планы на будучыню, збіраючыся на з’ездах моладзевай арганізацыі. Так, у пачатку сакавіка 1978 года ў Мінску адбыўся XXVI з’езд ЛКСМ Беларусі. Выбралі на яго дэлегатамі толькі самых лепшых камсамольцаў. Глускі раён на высокім моладзевым форуме прадстаўляла маладая настаўніца Зелянковіцкай школы Тамара Мароз. “На абласной камсамольскай канферэнцыі дзяўчыне аказалі высокае давер’е. Яна яго варта за няўрымслівасць, творчы пачатак у рабоце, грамадскую актыўнасць і камсамольскі неспакой”, — пісала “Сцяг Радзімы”.

А на яшчэ больш высокі прадстаўнічы форум, XVIII з’езд УЛКСМ, які праходзіў у тым жа годзе ў Маскве, дэлегатам была выбрана маладая даярка калгаса “Гвардыя” камсамолка Ганна Грамыка: “Так, наперадзе Масква… Гэта хвалююча, цудоўна. Такое ніколі не забудзецца”. Дзяўчыну, старанную працаўніцу, выбралі невыпадкова — яна сярод маладых даярак была перадавіком. Пазней падчас пленума раённага камітэта ЛКСМБ Ганна Грамыка падзялілася ўражаннямі: “Мне выпала шчасце быць дэлегатам высокага камсамольскага сходу. Я адчувала вялікую адказнасць і зразумела, што павінна працаваць з яшчэ большай энергіяй, больш якасна. У год 60-годдзя УЛКСМ я абавязалася надаіць ад кожнай з 25 кароў па 3 000 кілаграм малака. Падлічыўшы свае магчымасці, я мяркую выканаць намечанае да дня юбілею камсамола”.

Іншыя глушчане-камсамольцы не адставалі ад сваіх лідараў і таксама імкнуліся сустрэць юбілейную дату годна. Так, школьнікі-старшакласнікі Глускай СШ № 2 спаборнічалі за “павышэнне якасці ведаў і выхаваўчай работы”. “У першым паўгоддзі бягучага навучальнага года 46 % камсамольцаў школы вучацца на 4 і 5… У цэнтры ўвагі камітэта камсамола пастаянна знаходзіцца працоўнае выхаванне школьнікаў. Вясной і восенню мінулага года камсамольцы аказалі значную дапамогу прадпрыемствам і калгасам. Усяго было выканана работ толькі ў калгасе “Праўда”, ПМК-77, ПМК-61 на суму 3,5 тысячы рублёў. Заробленыя грошы былі выкарыстаны на выпіску газет і часопісаў, афармленне піянерскага пакоя, экскурсію па гарадах Украіны”, — адзначала ў нататцы, надрукаванай на старонках раёнкі, сакратар камсамольскай арганізацыі Глускай СШ № 2 Л. Гурская.

У маі 1978 года ў раённым Доме культуры сабраліся камсамольцы — выпускнікі школ нашага раёна, каб пагаварыць пра сваю будучыню, каб вызначыцца з прафесіяй. Але спачатку школьнікаў звазілі на экскурсію ў калгас “Зара”. Там яны пабывалі на будаўніцтве жывёлагадоўчага комплексу, сустрэліся з хлебаробамі гаспадаркі. Сваё важкае слова, выступаючы перад выпускнікамі школ раёна, сказаў і першы сакратар райкама камсамола Анатоль Глаз.

Трэба адзначыць, што злёты выпускнікоў напярэдадні выпускных экзаменаў праводзіліся для глускіх школьнікаў неаднаразова. На такія прафарыентацыйныя мерапрыемствы запрашалі маладых перадавікоў вытворчасці. “Цікава было школьнікам даведацца аб выдатных справах камсамольска-моладзевай брыгады масласырзавода, маладых дрэнажнікаў з ПМК-77, камсамольцаў мэблевай фабрыкі і плодаагародніннага завода, маладых хлебаробаў калгасаў”, — адзначалася ў рэпартажы карэспандэнта “Сцяг Радзімы” аб гэтым мерапрыемстве. Канешне ж, такія сходы праводзіліся мэтанакіравана: усё часцей і ўсё больш моладзі з’язджала з вёсак (і нават з Глуска) у горад і вольных працоўных месцаў у сельскай гаспадарцы станавілася таксама ўсё болей.

Але самыя адданыя працы на зямлі маладыя хлопцы і дзяўчаты ўсё ж такі заставаліся ў вёсцы — вырошчвалі хлеб, гадавалі жывёлу. У 1978 годзе ў сельскай гаспадарцы раёна працавала больш за тысячу чалавек ва ўзросце да 30 гадоў. Напрыклад, тон на жніве ў калгасе імя Калініна задаваў камсамольска-моладзевы экіпаж, які ўзначальваў Георгій Марціновіч. “Памочнікам у яго — Павел Прыгара. Юнак толькі-толькі атрымаў атэстат сталасці, а цяпер трымае экзамен не менш адказны. Ад райкома камсамола экіпажу ўручылі вымпел за лідарства сярод моладзевых экіпажаў. А першы сакратар райкама ЛКСМБ Анатоль Глаз уручыў у полі Георгію Марціновічу вымпел “Лепшаму камбайнеру”, — пісала “Сцяг Радзімы”.

Дапамагалі вяскоўцам і студэнты Магілёўскага машына-будаўнічага інстытута, якія стварылі будаўнічы атрад “Івалга”. Працавалі камсамольцы ў калгасе “Зара камуны” на ўчастку “Кляшчоўка”, дзе разам з меліяратарамі наводзілі парадак на меліярацыйных аб’ектах.

Як умелі добра камсамольцы Глушчыны працаваць, так умелі яны і весела адпачываць. Вось, напрыклад, у адзін з летніх вечароў на адкрытай танцавальнай пляцоўцы раённага Дома культуры адбыўся моладзевы баль. У яго праграме былі гульні, конкурсы і, канешне, танцы пад мілагучныя мелодыі ў выкананні моладзевага вакальна-інструментальнага ансамбля РДК.

Да 60-годдзя камсамола былі прымеркаваны тэматычныя паказы мастацкіх фільмаў, якія праходзілі па ўсіх беларускіх гарадах і вёсках. Што ж глядзелі на шырокіх экранах сельскіх клубаў глушчане? А вось што: “Канец імператара тайгі”, “Аповесць аб абхазскім хлопцу”, “У зоне асаблівай увагі”, “Дом пад гарачым сонцам”.

Дзень юбілею камсамола, 29 кастрычніка, у 1978 годзе выпаў на нядзелю. Напярэдадні гэтай даты ў раённым Доме культуры прайшло “ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 60-годдзю УЛКСМ, дзе прысутнічалі ветэраны партыі і камсамола, вайны і працы, важакі камсамольскіх арганізацый, маладыя перадавікі прамысловасці і сельскай гаспадаркі, прадстаўнікі партыйных органаў”. А непасрэдна 29 кастрычніка на цэнтральнай плошчы райцэнтра адбыўся святочны мітынг. “Моладзь віншавалі ветэраны вайны і працы А. В. Янкоўская, Я. Я. Балоцін, І. М. Кісялёў. Са словамі клятвы на вернасць справе старэйшых пакаленняў выступіў сакратар камсамольскай арганізацыі Глускай СШ № 1 Ігар Саковіч”.

Напрыканцы хачу прывесці некалькі цікавых лічбаў і фактаў, якія паказваюць дасягненні глускіх камсамольцаў 1978 года, пра іх  на сваіх старонках пісала раённая газета “Сцяг Радзімы”. Па выніках 1977/1978 навучальнага года значком ЦК УЛКСМ “За выдатную вучобу” ўзнагароджана 5 % камсамольцаў-старшакласнікаў. Маладыя механізатары калгаса імя Чапаева Уладзімір Валёха і Аляксандр Бабовік на жніве ўстанавілі рэкорд: упершыню сярод моладзевых экіпажаў намалацілі за сезон больш за 500 тон зерня.

Падшыўку гартала Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Последние новости

Актуально

День правового просвещения и личный прием граждан прошел в Глусском УКП «Жилкомхоз»

28 марта 2024
Власть

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Год качества

В честь 100-летия Глусского района на территории детского сада № 4 Глуска заложили сосновую аллею

28 марта 2024
АПК

Галоўнае — захаваць маладняк. На семінары-нарадзе, які прайшоў у Глусскім раёне, разглядалі тэхналагічныя аспекты захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы

28 марта 2024
Общество

Реконструкция линейно-кабельных сооружений проводится в Глуске

28 марта 2024
Общество

Районные соревнования по настольному теннису прошли в Глуске

28 марта 2024
Актуально

Надо брать! Новый кредит на потребительские нужды «На родныя тавары» запустил Беларусбанк

27 марта 2024
Актуально

В Могилёвской области дорожные предприятия приступили к озеленению транспортных развязок и придорожных полос

27 марта 2024
Общество

Право знать! В Глуске прошел правовой брейн-ринг

27 марта 2024
Власть

Лукашенко о полете белорусского космонавта: это не только имидж страны, мы — космическая держава

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

К 100-летию Глусского района объявлен конкурс на лучший логотип. Положение о проведении районного конкурса

20 марта 2024
Культура

Семья Дербеевых представит Глусский район в конкурсе “Семья года”

20 марта 2024
Общество

Торжественное мероприятие ко Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства состоялось в Глуске

22 марта 2024
Общество

Планы у дорожников большие. Интервью с начальником Глусского ДРСУ-213 Иваном Радько

21 марта 2024
Общество

Так в РОВД заведено. На заслуженный отдых проводили первого заместителя начальника Глусского райотдела

26 марта 2024
Общество

В Глуске в День Конституции провели интеллектуальную игру «Жизнь по закону» для старшеклассников школ района. Фоторепортаж

15 марта 2024
Культура

Пойдемте зиму провожать! Народное гулянье «Масленица» пройдет в Глуске 16 марта

15 марта 2024
Общество

Александр Багель выдвинут кандидатом в члены Совета Республики от Глусского района

22 марта 2024