Темы

Прагучаў першы званок!

Прагучаў першы званок!
Кнігі “Беларусь — наша Радзіма” першакласнікам сярэдняй школы № 1 уручае старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха

У сярэдняй школе № 1 імя Сяргея Грахоўскага ў гэтым навучальным годзе будуць займацца 424 вучні — самая вялікая школа ў раёне па колькасці навучэнцаў. Першакласнікаў — 41 чалавек, гэта, лічы, удвая болей, чым адзінаццацікласнікаў (21), і на 8 чалавек больш, чым выпусціла школа сяголета. Несумненна, тут рады ўсім вучням, і жадаюць, каб з кожным годам, а то і з кожнай вучэбнай чвэрцю іх прыбаўлялася. А каб у школе было ўтульна і камфортна, стараюцца і педагогі, і бацькі, і шэфы.

Вялікі дзякуй падчас урачыстай лінейкі Першага званка дырэктар школы Валянціна Сыцька гаварыла раённаму выканаўчаму камітэту, аддзелу па адукацыі, спорце і турызме, будаўнічым арганізацыям — ПМК-249 і ДРБУ-213, а таксама Аўтапарку № 15, гэта шэфскае прадпрыемства прымае асабліва актыўны ўдзел у школьным жыцці.

На свята Першага званка ў першую школу завіталі старшыня  Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха і начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Святлана Лісіца. Акрамя слоў віншаванняў, пажаданняў добрага вучэння, моцных ведаў і пакарэння новых вяршынь, госці прызапасілі падарункі: інтэрактыўную дошку, а для кухні — прамысловую агароднінарэзку.

Першакласнікам жа госці ўручылі падарунак ад Прэзідэнта краіны — кнігу “Беларусь — наша Радзіма”, а наказ перад доўгай, у 11 гадоў, дарогай малыя атрымалі ад сваёй першай настаўніцы Алены Жалудковіч. Увогуле, слоў, кранальных, важкіх, шчырых, было сказана ў гэты дзень нямала — і дзецям, і выпускнікам, і бацькам, і настаўнікам. А потым быў званок, яго па традыцыі далі адзінаццацікласнік і першакласніца — Валерый Сяргейчык і Анжаліка Зінкевіч.

У Глускай санаторнай школе-інтэрнаце для дзяцей з саматычнай паталогіяй таксама 1 верасня прагучаў першы званок, даверылі яго “празваніць” Арцёму Чарналіхаву і Валерыі Кумагер.

Вучняў Глускай санаторнай школы віншуе дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Уладзімір Раеўскі

У інтэрнаце вучацца дзеці з другога па дзявяты клас, і ў гэтым годзе тут будзе вучыцца і аздараўляцца 108 чалавек з усёй вобласці, з іх 15 выпускнікоў-дзевяцікласнікаў. А вось клопат пра навучальны і выхаваўчы працэс бяруць на сябе 33 настаўнікі і выхавальнікі. Раніцай у суботу ў школу завіталі пачэсныя госці — генеральны дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Уладзімір Раеўскі і дырэктар дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Глускі лясгас” Сяргей Максімовіч.

Больш за дзесяць гадоў Глускую санаторную школу і ўстановы Міністэрства лясной гаспадаркі звязвае моцнае сяброўства. Шмат чаго зроблена за гэты час дзякуючы дапамозе шэфаў, вось і ў гэтым годзе на тэрыторыі з’явілася новая альтанка — падарунак ад мясцовага лясгаса, дапамаглі шэфы і з рамонтам памяшканняў, адзначыў, выступаючы, дырэктар інтэрната Анатоль Ласоцкі. Аб тым, што прыемна прыязджаць у школу, заўважаць, як яна дынамічна развіваецца, становіцца прыгожай і ўтульнай, а галоўнае — імкнецца не адставаць ад сучасных запатрабаванняў, гаварыў дырэктар Магілёўскага ДВЛГА Уладзімір Раеўскі. Ён жа заўважыў, што, каб ісці ў нагу з сучаснасцю, трэба фінансавыя ўкладанні, у Магілёўскім ДВЛГА гэта добра разумеюць. Вось і ў гэты раз пачэсныя госці прыйшлі ў школу не з пустымі рукамі, а яшчэ паспадзяваліся, што многія вучні выберуць сваёй будучыняй менавіта “лясныя” спецыяльнасці.

Шмат гасцей і падарункаў, музыка, віншаванні, кветкі і добры настрой — гэтым было адметна свята Першага званка ў Веснаўскім доме-інтэрнаце.

Тут зараз пражывае 170 дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, з іх 63 хлопчыкі і дзяўчынкі праходзяць навучанне па праграмах спецыяльнай адукацыі, працуюць з імі педагогі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Ёсць тут і свае першакласнікі, сяголета іх трое. Да іх, да ўсіх навучэнцаў і выхаванцаў дома-інтэрната і былі звернуты прывітальныя словы прыехаўшых гасцей. Гэта старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святлана Тарасенка, першы намеснік старшыні Глускага райвыканкама Алена Булатоўская, выконваючая абавязкі намесніка старшыні праўлення Белкаапсаюза Інэса Караткевіч, намеснік старшыні абласнога Савета дэпутатаў, галоўны рэдактар КВУП “Інфармагенцтва “Магілёўскія ведамасці” Святлана Шутава, старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль, памочнік главы адміністрацыі і старшыня прафкама адміністрацыі свабоднай эканамічнай зоны “Магілёў” Максім Туз і Жанна Аўсяюшкіна, дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Людміла Сяргейчык, старшыня Глускага райпо Сяргей Зубчонак.

Што жадаюць дзецям на пачатку вучобы? Вядома ж, поспехаў у засваенні ведаў і веры ў свае сілы, быць стараннымі,  паслухмянымі і цярплівымі, бо не ўсё даецца проста. Цярпення і мудрасці жадалі госці педагогам і выхавацелям, а яшчэ — дзякавалі калектыву работнікаў дома-інтэрната за тую вялікую працу, якую яны робяць штодня, каб іх выхаванцам было тут добра і ўтульна. Да добрых слоў і пажаданняў былі таксама падарункі: печ для абпальвання, швейная машынка, пыласос, сертыфікат на 1 000 рублёў, набор сельгасінструментаў, вупраж для каня, а таксама вялікія тарты, сокі і іншыя смачныя і карысныя рэчы.

За ўсё гэта, а галоўнае, за ўвагу, добрыя, нават сяброўскія адносіны і пастаянную падтрымку падзякаваў усім прыехаўшым дырэктар дома-інтэрната Вячаслаў Клімовіч. А дзеці — як і ўсе дзеці-школьнікі, на лінейцы чыталі вершы, спявалі, танцавалі, старэйшыя малодшым сказалі свае пажаданні, і ў паветра паляцелі каляровыя шарыкі, а потым празвінеў першы званок. Пасля яго пачынаецца праца і вучоба. Бо без іх нельга, без іх не было б таго, што ёсць, і не будзе таго, што патрэбна.

Падчас урачыстай лінейкі ў СШ № 2 Глуска

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024
Общество

Семья Дербеевых из Глуска — участники областного этапа конкурса «Семья года»

18 апреля 2024
Общество

Головченко: состав участников ВНС полностью сформирован, делегатами будут 1162 человека

18 апреля 2024
Культура

Полвека проработала в Глусской музыкальной школе Татьяна Николаевна Макаревич

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Происшествия

В центральном парке Глуска кто-то варварски вырвал скамейку

6 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024