Темы

Мы за веды ўдзячныя ім

Мы за веды ўдзячныя ім

Урачыстая імпрэза з прыгожай назвай “Твая пачэсная справа — жыццё адкрываць другому”, якая прайшла 4 кастрычніка, сабрала ў гімназіі Глуска прадстаўнікоў усіх педагагічных калектываў раёна і была прысвечана іх прафесійнаму святу — Дню настаўніка. Цяжка пераацаніць намаганні тых, хто шчыруе на педагагічнай ніве, вучыць і выхоўвае дзяцей, а значыць, фарміруе наша будучае, адзначыў у прывітальным слове намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Цімчанка, і той факт, што на адукацыю з раённага бюджэту выдзяляецца больш за 50 працэнтаў сродкаў, якія ідуць на сацыяльную сферу, гаворыць, што ўлада надае важнае значэнне рабоце ўстаноў адукацыі і дзейнасці педагогаў. Падзякі Глускага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Цімчанка ўручыў прыёмнай маці Джульеце Баграмян, бібліятэкару вучэбна-метадычнага кабінета Наталлі Галушцы, настаўніку-дэфектолагу СШ № 2 Людміле Калацкай, музычнаму кіраўніку ясляў-сада № 1 Наталлі Аншыц, намесніку дырэктара Цэнтра творчасці Ганне Януш, метадысту вучэбна-метадычнага кабінета Мікалаю Купчэню, настаўніку фізкультуры санаторнай школы Андрэю Мазалеўскаму.

Калі на адукацыю даецца больш за палову ад усіх асігнаванняў на сацыяльную сферу, то самі настаўнікі ўкладваюць больш за 99 працэнтаў у развіццё чалавечага фактару, перакананы старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Ліпскі, бо без настаўнікаў не было б ні гэтай прыгожай залы, ні дамоў, ні дарог, ні ўсяго, што мы маем, што ў нас ёсць, бо ўсе мы, перш чым навучыцца пэўнай справе, вучыліся ў школе, у настаўнікаў. Ён пажадаў педагогам раёна натхнення ў працы і дабрабыту ў жыцці і ўручыў Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў  начальніку аддзела па адукацыі, спорце і турызме Святлане Лісіцы і настаўніцы СШ № 1 Алене Лазоўскай.

Віншаванні з Днём настаўніка, пажаданні быць здаровымі, актыўнымі, мудрымі, цярплівымі выказаў прысутным старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка. Ганаровыя граматы з яго рук атрымалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Ахрэмчык, ветэран педагагічнай працы настаўнік СШ № 2 Вольга Чымбург і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Клятнянскага НПК Алена Худзік. Першы сакратар раённага камітэта БРСМ Юлія Стаўская пажадала, каб усё добрае, што ўжо прагучала ў адрас педагогаў, абавязкова спраўдзілася, каб да кожнага прыйшлі поспех, шчасце і дабрабыт. Ганаровую грамату райкама БРСМ за актыўную плённую працу па рэалізацыі моладзевых праектаў і праграм БРСМ Юлія Стаўская ўручыла педагогу-арганізатару Заеліцкага НПК Вользе Філіпенцы.

Любіць сваю прафесію, натхняць сваім прыкладам вучняў, зацікавіць іх прадметам — на гэта патрэбен сапраўдны талент настаўніка, а павесці за сабой настаўнікаў — асаблівае ўменне і праца, з якой штодня спраўляецца начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Святлана Лісіца. Віншуючы калег са святам, яна пажадала ім заўсёды знаходзіць час для працы, бо гэта ўмова для поспеху, час для адпачынку — ён патрэбен для актыўнага даўгалецця, час для адукацыі, бо гэта падмурак ведаў, і ніколі не пераставаць марыць, бо мара вядзе наперад, падзякавала ўсім за працу і ўручыла ўзнагароды. Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Магілёўскага аблвыканкама адзначаны настаўнік пачатковых класаў СШ № 1 Алена Жалудковіч, настаўнік пачатковых класаў СШ № 2 Галіна Усік, настаўнік фізкультуры гімназіі Міхаіл Гурын, настаўнік працоўнага навучання СШ № 2 Аляксандр Гулевіч, настаўнік-дэфектолаг ясляў-сада № 3 Алена Ляўшэвіч, настаўнік Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Святлана Шамятун, настаўнік гісторыі Заеліцкага НПК Алена Філіпенка, музычны кіраўнік ясляў-сада № 4 Ніна Ермакова. Граматы аддзела па адукацыі, спорце і турызме атрымалі настаўнік замежнай мовы гімназіі Наталля Краўчанка, інструктар-метадыст фізкультурна-спартыўнага клуба Юрый Алёхна, настаўнік пачатковых класаў Заеліцкага НПК Людміла Валёха, настаўнік геаграфіі СШ № 1 Алена Вяргейчык, настаўнік рускай мовы СШ № 1 Валянціна Гайко, настаўнік Завалочыцкага НПК Таццяна Герман, выхавацель групы падоўжанага дня Святлана Прыгара, настаўнік пачатковых класаў Усцярхоўскага НПК Галіна Смычнік, кіраўнік фізвыхавання ясляў-сада № 4 Алена Фамічова.

Бягучы 2018 год адметны тым, што гэта Год малой радзімы, з такой нагоды, як пажартавалі з сябе вядучыя імпрэзы, нават яны загаварылі па-беларуску (і правільна зрабілі, тым болей што атрымалася гэта ў іх вельмі добра). А яшчэ гэты год адметны тым, што адразу ў некалькіх установах адукацыі змяніліся кіраўнікі. На святочную сцэну запрасілі загадчыцу ясляў-сада № 4 Ірыну Леўчанку, дырэктара СШ № 2 Алену Слічонак, дырэктара гімназіі Сяргея Сяргеева, дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра Людмілу Сяленчык, загадчыцу Калаціцкага дзіцячага сада Марыю Грамыку. Экзаменаваць пачынаючых кіраўнікоў не сталі, але клятву з іх узялі. Яе словы яны паўтарылі за вопытнымі кіраўнікамі — дырэктарам СШ № 1 Валянцінай Сыцькай і дырэктарам Завалочыцкага НПК Наталляй Шылавай. Зразумела, што ўсё гэта было з гумарам, але і не без долі горкай праўды з няпростага дырэктарскага жыцця.

Праўду аб невычарпальнасці настаўніцкай энергіі, аптымізму і творчасці яшчэ раз пацвердзіла ў сваім звароце да калег старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Ахрэмчык.  Асаблівую падзяку яна выказала за садзейнічанне галіноваму прафсаюзу. Граматай цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі была ўзнагароджана Ірына Башкевіч, намеснік дырэктара дзіцяча-юнацкай спартшколы. Падзяку цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі атрымалі Валянціна Сыцька, дырэктар СШ № 1, Алена Вяргейчык, старшыня прафкама СШ № 1. Ганаровай граматай Магілёўскага абкама галіновага прафсаюза ўзнагароджаны Галіна Шылкіна, старшыня прафкама аддзела па адукацыі, Валерый Дзенісовіч, педагог Цэнтра творчасці, Сяргей Брычонак, культарганізатар Цэнтра творчасці.

З асаблівай цеплынёй зала вітала тых, хто аддаў педагагічнай дзейнасці 30, 35 і нават 40 гадоў, што ні прозвішча (а іх спіс даволі ўнушальны, амаль 30 чалавек), то вопыт, аўтарытэт, вернасць справе, выбранай аднойчы  і назаўжды. Кветкі і апладысменты калег атрымалі імяніннікі дня. Прыемным сюрпрызам для настаўнікаў сталі запісаныя загадзя віншавальныя відэазвароты ад кіраўнікоў некаторых раённых структур, і гэта яшчэ раз пацвердзіла тую ісціну, што ў кожнага з нас шлях да ведаў, дарога ў жыццё пачыналіся з настаўніка.

Нехта сказаў: калі хочаце, каб песня атрымалася, правільна вазьміце першую ноту. Як першае калектыўнае вакальнае выступленне настаўнікаў з песняй пра жоўтыя лісты, што над горадам кружацца, так і ўсе іншыя музычныя і танцавальныя нумары гэтай сустрэчы былі правільнымі і вельмі прыгожымі. Іх выконвалі Валянціна Долбік, Ганна Сосікава, Валянціна Хлань, Фёдар Хлань, Валерыя Хлань, Дзмітрый Сокал, Наталля Аншыц, а таксама дзіцячыя харэаграфічныя і вакальныя ансамблі. Яны ўсе зрабілі гэтую сустрэчу цёплай і па-сапраўднаму святочнай.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

Больш здымкаў глядзіце ў раздзеле “Фотагалерэя. 2018 год”

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024