Темы

Падзяку заслужылі разам

Падзяку заслужылі разам

Падзяку рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза  Моладзі, атрымала першы сакратар Глускага райкама БРСМ Юлія Стаўская.

Такой адзнакі яна ўдастоена за асабісты ўклад у падрыхтоўку і правядзенне мерапрыемстваў да юбілею камсамола. Падзяка падпісана Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігарам Карпенкам, які і ўзначальваў узгаданы аргкамітэт.

І сапраўды, такіх тэматычных імпрэз, ініцыянаваных і арга-нізаваных райкамам БРСМ,  у раёне было нямала. Нават традыцыйны штогадовы працоўны семестр сяголета праходзіў пад знакам гэтага юбілею, і ўсе студатрады былі названы імёнамі камсамольскіх лідараў мінулых гадоў. Вельмі цікава і запамінальна прайшоў турыстычны злёт, на гэты раз у каманды ўваходзілі і тыя, хто быў камсамольцам у маладыя гады, і сучасныя актывісты моладзевай арганізацыі. Разам з аддзелам па адукацыі, спорце і турызме райкам БРСМ правёў асенні лёгкаатлетычны крос, яшчэ праходзілі раённы конкурс “Нам песня строить и жить помогает”, спаборніцтвы па пейнтболе сярод працуючай моладзі, збор экспанатаў для тэматычнай выставы, якая зараз працуе ў гісторыка-краязнаўчым музеі, — усё гэта было прысвечана 100-годдзю камсамола. “Вельмі прыемна, — зазначыла Юлія Стаўская, — што нашы намаганні заўважаны і адзначаны на рэспубліканскім узроўні. У сваю чаргу я таксама хачу падзякаваць усім, хто нам дапамагаў з арганізацыяй і правядзеннем гэтых мерапрыемстваў, і, безумоўна, тым, хто ў іх удзельнічаў, гэта і актывісты БРСМ, і былыя камсамольцы. Гэта Падзяка — наша агульная ўзнагарода. Будзем і далей разам, каб цікава было жыць, працаваць, адпачываць”.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

Последние новости

АПК

Молодой специалист Андрей Агеенко рассказал о работе в ОАО «Турино-агро»

9 июля 2025
Читать новость
Власть

«Почему не интенсифицировать процесс?» Лукашенко поставил принципиальные вопросы в сфере козоводства 

8 июля 2025
Читать новость
АПК

К жатве зерновых приступили в Глусском районе. Первым с полей убирают озимый ячмень

8 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ознакомится с развитием в Беларуси козоводства

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Фестиваль «Большая бард-рыбалка» — музыкальное событие лета-2025!

8 июля 2025
Читать новость
Культура

Детская песня, звезды TikTok и танцевальные батлы. В Витебске стартуют мероприятия «Славянского базара»

8 июля 2025
Читать новость