Темы

“Беларуская вёска” пра Глускі раён

“Беларуская вёска” пра Глускі раён

Першага студзеня 2019 года спаўняецца 100 год з дня абвяшчэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. За гэты час жыхарам нашай краіны прыйшлося пераадолець нямала цяжкасцей. У 1920-я будавалася новая краіна, новае грамадства. Беларусы пераадольвалі наступствы разбуральных войнаў, што прайшлі па тэрыторыі БССР, вучыліся жыць па савецкіх законах і з новымі сацыялістычнымі ідэямі. У 1930-я ўсе, ад малых да старых, удзельнічалі ў культурным будаўніцтве, стваралі калгасы, аддавалі апошнія зярняты і грошы на індустрыялізацыю. У той час болей за 80 % насельніцтва Беларусі пражывала ў вёсках, і менавіта вёска павінна была стаць трывалым падмуркам для эканамічнай стабільнасці і развіцця прамысловасці ў савецкай дзяржаве. Адмыслова для сялян выдавалася газета “Беларуская вёска”. У 1920-я і 1930-я гады яна расказвала пра жыццё беларусаў, аб іх дасягненнях і цяжкасцях. На старонках гэтай газеты не аднойчы згадваўся і Глускі раён.

У адным з нумароў “Беларускай вёскі” за 1924 год ёсць матэрыял “Як сяляне-беларусы здаюць падатак” (тут і далей захаваны арыгінальны правапіс і пунктуацыя): “Да 7-га лістапада сялянамі Беларусі выплачана па сельскагаспадарчаму падатку тры мільёны чатыраста пяцьдзесят дзевяць тысяч пяцьсот дзевяноста адзін рубель… Бабруйская, Менская і Слуцкая акругі ёсць адны з першых акругаў Беларускай Рэспублікі, якія ў час выплацілі падатак звыш нормы”. Вялікая гэта была сума падатку ці не, можна меркаваць па тагачасных цэнах на прадукты харчавання. Напрыклад, у канцы 1920-х печаны белы хлеб каштаваў 20 капеек, кілаграм цукру — 79 капеек, селядца — 37 капеек, каўбасы першага сорту — 80 капеек.

Пасля амаль дзесяцігоддзя разрухі, хаосу і войнаў у 1924 годзе нарэшце быў прыняты 5-гадовы план па аднаўленні разбураных дарог і мастоў на тэрыторыі Беларусі: “Дарогі дзяржаўныя правіць і сачыць за іх спраўнасцю будзе дзяржава. Акруговыя дарогі будуць правіцца за сродкі акруговых выканаўчых камітэтаў, а дарогі раённыя, прасёлачныя й палявыя будуць правіцца з дапамогаю сялян…”  

На старонках “Беларускай вёскі” з’яўляліся лозунгі, якія  павінны былі падштурхнуць вяскоўцаў працаваць больш старанна дзеля сваёй жа гаспадаркі. Напрыклад, “Зіма на парозе. Ці думаў ты, як будзе зімаваць твая карова? Беражы жывёлу — мець будзеш прыбытак”. Тут жа аграном Хатэнка вучыў сялян правільна прыгатаваць з саломы добрыя харчы для кароў: “…перш-на-перш трэба салому зрэзаць на сечку. Насыпаць у цэбар і запарваць гарачаю вадою… Так запараная сечка ці мякіна праз суткі разапрэе і мае прыемны для каровы пах, ахвотна паядаецца скацінай…” 

Каб навучыць сялян перадавым, сучасным спосабам вядзення гаспадаркі, у вёсках стваралі адмысловыя гурткі. Вось што пісала “Беларуская вёска”: “Да гэтага часу некаторыя з моладзі хутару Сарачынава тое й рабілі, што кожную нядзелю гулялі на вечарынках… Цяпер жа, дзякуючы дзейнасьці некаторых больш сьвядомых хлопцаў у нас організаваўся сельска-гаспадарчы гурток… Цяпер, заместа вечарынак, у нас тры дні на тыдзень праходзяць у гутаркох, чытаньні кніжак аб сельскай гаспадарцы…”  

Зімою 1924 года беларускіх сялян апанавалі ваўкі,  якія распладзіліся ў вялікай колькасці. Звяры нярэдка прыходзілі ў вёскі, рэзалі шмат хатняй жывёлы. На старонках “Беларускай вёскі” сяляне выказвалі сваё меркаванне, як наладзіць барацьбу з драпежнікам, давалі слушныя парады.

Змагаліся беларускія сяляне ў сярэдзіне 1920-х і з хваробамі жывёлы. У “Беларускай вёсцы” была надрукавана нататка з назваю “З чумою сьвіней барацьба ідзе”.

У пачатку 1930-х у Савецкім Саюзе, у тым ліку і ў Беларусі, пачаліся буйныя перамены — калектывізацыя, індустрыялізацыя і культурнае будаўніцтва. На старонках сельскай газеты селькары расказвалі, як добра жылося таму, хто добраахвотна ўступаў у калгас: “Лукер’я Імбра не паслухала кулацкай хлусні пра жыццё ў калгасе. Яна першай з жанчын пайшла на сьвятло калектыўнай працы. Калгас “Калініна” Глускага раёну прыняў яе ў свае рады… Кулакі падпільнавалі Імбру калі яна была адна, і зьбілі ледзь не да сьмерці… Да 38 год выносіла Імбра на сваёй сьпіне нязьмерны цяжар эксплёатацыі і зьдзекаў. На 38 годзе, з’агітаваная камсамольцамі бярозаўскай ячэйкі, разагнула сьпіну. І лёгкасьць жыцця, і радасьць новай работы знайшла ў калгасе…”

Так, Кастрычніцкая рэвалюцыя дала роўныя правы і мужчынам, і жанчынам. Таму савецкія сялянкі нароўні з моцным полам працавалі на калгасных палетках і падворках. У снежні 1924 года ў Мінску адбыўся Усебеларускі з’езд сялянак, дзе прысутнічала больш за 200 жанчын. У вёсцы Дукорка Смілавіцкага раёна жанчыну нават абралі старшынёй калгаса. Але ж, пісала “Беларуская вёска”, “большасць вясковых кабет яшчэ жывуць у сваёй адвечнай цемры. Нават і сярод перадавых сялянак вельмі многа непісьменных… Кніга паможа гаротнай сялянцы выйсьці на новую дарогу, паможа самой стаць будаўніцай свайго жыцця…” Жанчынам тлумачылі іх правы, уключалі ў актыўнае грамадскае жыццё, выбіралі ў Саветы і іншае. З гэтай нагоды ўзгадваецца ў “Беларускай вёсцы” і Глускі раён: “Па Жалвінецкім сельсавеце Глускага раёну не правялі ніводнага сходу беднаты і жанчын. Жанчынам не растлумачаны мэты і значэньне перавыбараў Саветаў, з імі не абгаварвалі кандыдатуры, што вылучаюцца ў Саветы. Ясна, што такая “работа” выбарчых камісій і Глускага райвыканкаму вядзе да правалу ўдзелу жанчын у перавыбарах, да замазваньня іх удзелу ў рабоце будучых Саветаў”.  

На тэрыторыі Глускага раёна ствараліся, акрамя звычайных, і нацыянальныя калгасы. Напрыклад, яўрэйскі калгас “Серп”, у латышскім сельсавеце інтэрнацыянальны калгас “Сарканайс Арайс”. Пра гэтыя гаспадаркі таксама пісала “Беларуская вёска”. Дарэчы, яшчэ ў 1924 годзе на яе старонках згадвалася, што БССР — шматнацыянальная рэспубліка: “СНК Беларусі пастанавіў: усе надпісы на шыльдах вясковых устаноў, крамаў і іншых організацыяў пісаць на беларускай мове… Акруговыя і цэнтральныя беларускія ўстановы павінны рабіць надпісы на шыльдах у чатырох мовах: беларускай, яўрэйскай, расійскай і польскай…” 

У 1930 годзе, калі калгасны рух толькі набіраў сілу, агітацыя ў друку мела вельмі моцны ўплыў на грамадства. На старонках “Беларускай вёскі” большасць матэрыялаў ад сельскіх карэспандэнтаў — крытычныя. Яны пісалі аб тым, як нядбайна ставяцца некаторыя савецкія грамадзяне, нават кіраўнікі калгасных гаспадарак, да выканання сваіх абавязкаў. Вось, напрыклад, што адбывалася ў верасні 1930 года ў саўгасе “Завалочыцы” Глускага раёна: “Большасьць калгасаў Глускага раёну ня мае гатунковага насеньня жыта, а таму павінны атрымаць яго ад бліжэйшых саўгасаў… Саўгас “Завалочыцы” зьяўляецца галоўным дастаўшчыкам гатунковага жыта па ўсім раёне… Не гледзячы на тое, што калгасы ў асноўным гатовы да сяўбы, яны не могуць яе пачаць, бо няма гатунковага насеньня. Саўгас адказвае, што жыта яшчэ не малочана і між тым нячога не робіць для таго, каб хутчэй абмалаціць і даць насеньне калгасам”.

Усе калгасы, а таксама і аднаасобнікі павінны былі пасля таго, як збяруць ураджай, здаць пэўную частку зерня дзяржаве. Гэта былі так званыя хлебазагатоўкі. Селькар “Беларускай вёскі” з Глускага раёна С. Мігуцкі перадаваў: “У Жаўвініцкім сельсавеце Глускага раёну ўся цяжкасць хлебазагатовак ускладзена на старшыню сельсавету і працаўнікоў спажывецкай кааперацыі. Ніякай дапамогі ў гэтай справе з боку астатніх сяброў сельсавету няма. Наадварот, некаторыя з іх нават актыўна выступаюць супроць хлебазагатовак, як, напрыклад, сябра сельсавету Кушнер. Калі работнік спажывецкай крамы праводзіў сход у яго вёсцы па пытаньні хлебазагатовак Кушнер заявіў:

— Гэта толькі з мяне бяруць, а мне нічога не даюць…

Такое выступленне было падхоплена заможнікамі і сход быў сарваны. Плян хлебазагатовак такі застаўся не прыняты. Кушнерам не месца ў сельсавеце…” 

На старонках газеты для сялян у пачатку 1930-х з’яўляліся заклікі да культурных пераўтварэнняў: “Паставіць культурную работу на вёсцы на службу калектывізацыі і веснавой сяўбе. Калгасьнікі ўсе, як адзін, павінны быць граматнымі. Школы, лікпункты, хаты-чытальні і чырвоныя куткі ў калгасах пакажэце прыклады культурна-масавай работы на вёсцы”. Або вось такі: “Першая сацыялістычная краіна становіцца першай культурнай краінай. На культурнае будаўніцтва вызначаны мільярды рублёў”.

Культурныя пераўтварэнні  праводзілі ў жыццё ў першую чаргу камсамольцы. У “Беларускай вёсцы” сярод перадавых камсамольскіх ячэек БССР, працу якіх ацанілі высока,  была названа камсамольская ячэйка пры калгасе імя Калініна Бярозаўскага сельсавета Глускага раёна:  “Па даручэнні агульнага сходу калгасу, камсамольцы рабілі справаздачы ў бліжэйшых вёсках. У выніку арганізаваны 2 новыя калгасы: імя IX Усесаюзнага і X Усебеларускага камсамольскіх зьездаў. Па ініцыятыве камсамольскай ячэйкі калгас імя Калініна засеяў адзін гектар жыта ў падарунак X Усебеларускаму і IX Усесаюзнаму зьездам камсамолу”.

Важнае значэнне для развіцця савецкай краіны мела індустрыялізацыя. Восенню ды зімою 1930 года вялікія сілы былі кінутыя на лесанарыхтоўкі. У газеце “Беларуская вёска” ёсць заклікі: “Лес — на індустрыялізацыю краіны!”, “Забясьпечыць прамысловасць лесаматар’ялам і пралетарскія цэнтры дровамі”. Але чамусьці ішоў гэты працэс вельмі марудна. На старонках газеты пералічаны шэсць раёнаў БССР, у тым ліку і Глускі, дзе лесанарыхтоўкі праходзілі нездавальняюча. Карэспандэнт пад псеўданімам Абібок пісаў: “Ужо некалькі разоў пісалася на старонках “Беларускай вёскі”, што ў Глускім раёне лесазагатоўкі пад пагрозай зрыву. Але-ж і па сёнешні дзень пералому не адчуваецца… Сыгналы друку на работнікаў леспрамгасу зусім не дзейнічаюць…”

Канешне ж, на індустрыялізацыю патрэбны былі і рэальныя грошы. І зноў на старонках “Беларускай вёскі” з’яўляліся заклікі: “Нам патрэбны сродкі на сацыялістычнае будаўніцтва. Заданьне па падпісцы на пазыку ня выканана. Кожны калгасьнік, батрак, бядняк і серадняк павінен мець аблігацыю”. Тут трэба адзначыць, што набывалі аблігацыі сяляне за наяўны разлік і такім чынам аддавалі свае грошы на сацыялістычнае будаўніцтва. Але не ўсе спяшаліся гэта рабіць. “Беларуская вёска” пісала: “Асабліва дрэннае распаўсюджваньне пазыкі сярод сялян у раёнах Высачанскім, Глускім, Грэскім, Рэчыцкім, Жыткавіцкім… Гэтыя раёны ганебна адсталі ў рэалізацыі пазыкі…”  

На апошняй старонцы сялянскай газеты час ад часу размяшчаліся розныя аб’явы. Напрыклад, “Прапалі з вакзалу ў Менску конь з падводай і наступнымі рэчамі: стол, ложак, крэсла, шафа…” А яшчэ людзі падавалі аб’явы аб скасаванні шлюбу, шукалі страчаныя дакументы і родзічаў. Была вось такая аб’яўка: “Шукаю сына Умінскага Міхася (няпоўнавумнага), які пайшоў з дому невядома куды. Хто ведае, просьба паведаміць па адрасе: Забалоцьце, Загальскі сельсавет, Глускі раён, хутар Лясны, Умінскаму Мацьвею”.

Падшыўку гартала Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Последние новости

Актуально

День правового просвещения и личный прием граждан прошел в Глусском УКП «Жилкомхоз»

28 марта 2024
Власть

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Год качества

В честь 100-летия Глусского района на территории детского сада № 4 Глуска заложили сосновую аллею

28 марта 2024
АПК

Галоўнае — захаваць маладняк. На семінары-нарадзе, які прайшоў у Глусскім раёне, разглядалі тэхналагічныя аспекты захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы

28 марта 2024
Общество

Реконструкция линейно-кабельных сооружений проводится в Глуске

28 марта 2024
Общество

Районные соревнования по настольному теннису прошли в Глуске

28 марта 2024
Актуально

Надо брать! Новый кредит на потребительские нужды «На родныя тавары» запустил Беларусбанк

27 марта 2024
Актуально

В Могилёвской области дорожные предприятия приступили к озеленению транспортных развязок и придорожных полос

27 марта 2024
Общество

Право знать! В Глуске прошел правовой брейн-ринг

27 марта 2024
Власть

Лукашенко о полете белорусского космонавта: это не только имидж страны, мы — космическая держава

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

К 100-летию Глусского района объявлен конкурс на лучший логотип. Положение о проведении районного конкурса

20 марта 2024
Культура

Семья Дербеевых представит Глусский район в конкурсе “Семья года”

20 марта 2024
Общество

Торжественное мероприятие ко Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства состоялось в Глуске

22 марта 2024
Общество

Планы у дорожников большие. Интервью с начальником Глусского ДРСУ-213 Иваном Радько

21 марта 2024
Общество

Так в РОВД заведено. На заслуженный отдых проводили первого заместителя начальника Глусского райотдела

26 марта 2024
Общество

В Глуске в День Конституции провели интеллектуальную игру «Жизнь по закону» для старшеклассников школ района. Фоторепортаж

15 марта 2024
Культура

Пойдемте зиму провожать! Народное гулянье «Масленица» пройдет в Глуске 16 марта

15 марта 2024
Общество

Александр Багель выдвинут кандидатом в члены Совета Республики от Глусского района

22 марта 2024