Темы

Дакумент з архіва

Дакумент з архіва

Навукоўцы адзначаюць, што апошнім часам цікавасць беларусаў да гісторыі свайго роду, сваіх каранёў усё больш узрастае. І ўсё больш наведвальнікаў прымае Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, дзе зацікаўленыя шукаюць інфармацыю пра сваіх продкаў. І вось той, каго захапілі архіўныя пошукі, як кажуць, з галавою, часам знаходзіць вельмі цікавыя дакументы. Так і наша зямлячка Таццяна Афанасьева падчас сваіх архіўных пошукаў знайшла дакумент 1864 года: план сялянскай зямлі вёскі Балашэвічы Мінскай губерні, Бабруйскага павета, Балашэвіцкай воласці, якая адносілася (належала) да маёнтка Зарэчча памешчыка Нерэзіуша. Канешне ж, гэта не фотаздымак, але і па такім дакуменце можна ўявіць, якой была вёска ў сярэдзіне XIX стагоддзя. На плане схематычна пазначаны межы, рэчка, сялянскія хаты, могілкі, навакольныя ўрочышчы, абазначаныя мясцовымі тапанімічнымі назвамі. Дарэчы, некаторыя з іх яшчэ ў дзяцінстве я чула ад дзядулі, напрыклад, Карчомішча (месца, дзе стаяла карчма), Загуменне, Астраўкі. Яшчэ на плане пазначаны дарогі з мястэчка Глуск, з двара Зарэчча і на Парычы.     

У кнізе “Памяць. Глускі раён” ёсць дадзеныя, што ў 1844 годзе ў вёсцы Балашэвічы было 52 двары і пражывала 226 жыхароў. А “легенда” архіўнага плана дае ўяўленне пра памер вясковай зямлі. Усяго яе было 1 885 дзесяцін. З іх сядзібнай зямлі — 69 дзесяцін, ворнай — 1 080, сенакоснай — 240, лесу, зручнага для расчысткі пад ворыва, — 135, лесу на балоце — 50, лесу, зручнага для расчысткі пад сенакос, — 115, пад выган і пашу былі занятыя 157 дзесяцін, пад дарогу, вуліцу і могілкі — 10, моху, балота і пяску нязручнага было ў гэтых мясцінах 24 дзесяціны. Яшчэ 10 дзесяцін зямлі ўладальніка ў межах сялянскага надзелу былі занятыя карчмой.

У самым нізе плана дробнымі літарамі напісана пасада і імя таго, хто яго складаў: “Состоящий при Бобруйской дополнительной Поверочной комиссии землемер-таксатор П. Павловский”. Гэта быў спецыяльны чалавек, тэхнік, які пераносіў на план памеры і абрысы зямельных уладанняў памешчыкаў. Займалася такой справай служба накшталт сучаснай землеўпарадкавальнай. Дарэчы, на плане ёсць і некаторыя недакладнасці. Вядома ж, што чалавек, які яго складаў, не ведаў дакладна мясцовыя назвы, хаця і павінен быў ведаць па сваіх службовых абавязках. Таму на плане Глуск пазначаны як Глудск, а Поблін — Публін.

Але, нягледзячы на такія памылкі, гэты дакумент вельмі цікавы і, канешне ж, ён —  гістарычная каштоўнасць. 

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота прадастаўлена Таццянай АФАНАСЬЕВАЙ

Последние новости

Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

В День матери женщин-водителей поздравили районный комитет ОО «БРСМ» и отделение ГАИ РОВД

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем