• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Сваё, прыгожае, роднае…

Суббота, 8.12.2018 10:00. Category: Культура    

Любіць сваю малую радзіму, пазнаваць і ганарыцца ёй — наш святы абавязак, і асабліва важна зразумець гэта яшчэ ў дзяцінстве. У рамках Тыдня малой радзімы выхаванцы глускага дзіцячага садка № 3 наведвалі музей “Беларуская хатка” ў гімназіі, сустракаліся з аўтаркай вершаў Любоўю Ляпко і мастаком Уладзімірам Кісялевічам, складалі радавод і выказванні пра родны край, малявалі сваю сям’ю і інш. А вось завяршэннем Тыдня стала мерапрыемства “Восень у вышыванцы”, якое падрыхтавалі музычны кіраўнік Таісія Палякова, выхавацель старшай групы Альбіна Ігнаценка і яе памочнік Алена Дарошка сумесна з дзецьмі і бацькамі.

Яшчэ на пачатку свята сапраўдны народны каларыт стварылі з густам аформленыя дэкарацыі: элементы ўтульнай беларускай хаткі — печ, гліняны посуд, прылады працы, засланыя вышытымі вырабамі ложак і стол. А калі на сцэну пачалі выходзіць апранутыя ў народныя строі выхаванцы, гледачы, затаіўшы дыханне, чакалі дзейства.

І загучала з вуснаў дзяцей мілагучнае роднае слова. Як сапраўдныя артысты, яны выконвалі беларускія песні і вершы, жартавалі, танцавалі і развітваліся з Восенню-чараўніцай. Таксама адным з яркіх момантаў мерапрыемства стала дэфіле нацыянальных касцюмаў, створаных бацькамі і педагогамі.

Колькі фантазіі і творчасці было ўкладзена ў калекцыю! З усмешкамі на тварах і добрым настроем хлопчыкі і дзяўчынкі розных гадоў, дарэчы, сярод іх былі і самыя маленькія, двухгадовыя, дэманстравалі прысутным народныя ўборы. Бацькі і педагогі шчыра апладзіравалі дзецям, з радасцю здымалі і фатаграфавалі іх.

Свята атрымалася па-народнаму вясёлым, па-сямейнаму цёплым і душэўным. У другой палове дня ўсіх жадаючых чакала фотамайстэрня “Натхненне”, тут можна было сфатаграфавацца ў вышыванцы.

Ганна АЎТУХОВА

Фота аўтара

« Цель — содействие занятости
О тех, кто там был »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 065)
    • АПК (357)
    • Беларусь помнит (133)
    • Власть (319)
    • Гісторыя Глушчыны (119)
    • Год исторической памяти (55)
    • Духовность (153)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (79)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (27)
    • Культура (278)
    • Общество (4 676)
    • Происшествия (366)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (33)
    • Спорт (326)
    • Творческие проекты (191)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (297)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top