Темы

Сёння выйшаў 10-тысячны нумар раённай газеты “Радзіма”

Сёння выйшаў 10-тысячны нумар раённай газеты, менавіта такога колькаснага паказчыка яна дасягнула за 88 гадоў і адзін месяц свайго існавання.

На гэтым шляху раёнка змяніла чатыры назвы — “Камунар Глушчыны”, “Сцяг калектывізацыі”, “Сацыялістычная вёска”, “Сцяг Радзімы”, а “Радзіма” — гэта яе пятае імя. Яе рэдагавалі восем рэдактараў: Павел Кроль, Леў Рагінскі, Станіслаў Шумоўскі, Дзмітрый Зайцаў, Мікалай Парахаўнік, Анатоль Радкевіч, Тамара Матусевіч, Навум Сандамірскі, Ірына Грамыка — яе дзявяты кіраўнік. Колькі карэспандэнтаў прайшло праз яе і колькі імён пазаштатных аўтараў бачылі яе старонкі — таго нават і падлічыць немагчыма. Як немагчыма сказаць, колькі чалавек за доўгую гісторыю існавання газеты чытала яе. Ды справа тут не ў лічбах, а ў тым, што ўсе нумары нашай раёнкі, ад першага і да юбілейнага 10-тысячнага, — гэта адлюстраванне гісторыі жыцця нашай Глушчыны, нашага з вамі жыцця. Пачынаючы ад далёкіх 1930-х і да імклівых 2000-х раённая газета ішла поруч са сваімі чытачамі, расказваючы пра тое, чым жывём, як працуем, куды рухаемся, хто чым вызначыўся і чым адметны. У кожным нумары раёнкі — знаёмыя прозвішчы, назвы, знаёмыя твары, бо наш напрамак, наш магістральны накірунак — гэта вы, нашы паважаныя падпісчыкі, кожны матэрыял пішацца, кожны нумар вярстаецца для вас і з улікам вашых інтарэсаў, запытаў, прапаноў. Таму вельмі хочацца верыць, што вы таксама парадуецеся сёння за нас і за нашу з вамі газету, а парадаваўшыся, падтрымаеце яе і на будучы год (спачатку хаця б на квартал). Бо ўсе разам і кожны паасобку з 10 тысяч яе нумароў пабачылі свет толькі таму, што былі падтрыманы і запатрабаваны вамі, нашы дарагія землякі. Мы і далей будзем кіравацца на свайго чытача і вельмі спадзяёмся на яго ўзаемнасць і добрыя адносіны да нашай “Радзімы”. Дзякуй усім, хто пісаў, друкаваў, чытаў і будзе яе чытаць.  

Последние новости

Общество

Наши люди. Тренер по спорту Глусского ФСК Александр Кочергин

17 мая 2025
Читать новость
Власть

С Днем работников физической культуры и спорта! Поздравление от руководства района

17 мая 2025
Читать новость
Актуально

Дефициты каких витаминов и микроэлементов часто встречаются у женщин в возрасте 35+? Отвечает нутрициолог

16 мая 2025
Читать новость
Образование

Министерство образования обновило перечень рабочих профессий для школьников

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Что интересного предложит 3—7 июня белорусская агропромышленная неделя

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Поздравления принимали работники физической культуры и спорта Глусчины

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем