• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Ад станаўлення дзяржаўнасці да незалежнай дзяржавы

Суббота, 19.01.2019 15:00. Category: Актуально    

Святочнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю стварэння БССР, адбылося 15 студзеня ў Палацы культуры вобласці ў Магілёве.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў і Саветаў дэпутатаў, грамадскіх арганізацый, ветэраны працы з усіх раёнаў Магілёўшчыны, у тым ліку і Глускага, моладзь. Дэлегацыю з Глушчыны на прадстаўнічым сходзе ўзначальваў старшыня Глускага раённага Савета дэпутатаў Генадзь Ліпскі. У Магілёве да нашых дэлегатаў далучыліся старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Багдановіч.

Ва ўступным слове старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык адзначыў, што менавіта 1 студзеня 1919 года — гэта тая дата, з якой пачалося станаўленне беларускай нацыянальнай дзяржавы. За 100 год існавання дзяржавы ў яе гісторыі былі як слаўныя старонкі, так і трагічныя. Мужныя і працавітыя беларусы справіліся з усімі цяжкасцямі, якія выпадалі на лёс дзяржавы і людзей, — рупліва працавалі падчас індустрыялізацыі і калектывізацыі, змагаліся з нямецкімі акупантамі на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў выніку разграмілі фашызм, хуткімі тэмпамі змаглі аднавіць разбураную вайной гаспадарку. У 1967 годзе за актыўны ўдзел у партызанскім руху, мужнасць, стойкасць, якія праявілі працоўныя Магілёўскай вобласці ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і за поспехі, якія былі дасягнуты ў аднаўленні і развіцці народнай гаспадаркі, Магілёўская вобласць была ўзнагароджана ордэнам Леніна.

І ў наш час, калі Беларусь ужо больш за чвэрць стагоддзя з’яўляецца незалежнай дзяржавай, асноўны патэнцыял для яе развіцця — працавітыя людзі. Гэта іх заслуга, што сучасная Магілёўшчына — развіты прамысловы і сельскагаспадарчы край, прадукцыя прадпрыемстваў якога запатрабавана на рынках 110 краін. “Магілёўская зямля ўзгадавала 113 Герояў Сацыялістычнай Працы, сотні жыхароў вобласці ўдастоены вышэйшых дзяржаўных узнагарод за працоўныя дасягненні”, — адзначыў у выступленні Дзмітрый Харытончык.

 Падчас святочнага мерапрыемства старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў уручыў заслужаным людзям Магілёўшчыны памятныя юбілейныя медалі за шматгадовую бездакорную працу, вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна і ў сувязі са святкаваннем 100-годдзя БССР. Сярод узнагароджаных — Герой Сацыялістычнай Працы Аляксандр Байкоў, поўныя кавалеры ордэна Працоўнай Славы Людміла Палевіч, Ніна Пятрэнка, Зінаіда Моршчанка, а таксама прадстаўнікі розных сфер дзейнасці з раёнаў Магілёўскай вобласці. Памятны юбілейны медаль атрымаў і глушчанін, былы старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Шаўчэнка.

Афіцыйную частку мерапрыемства прадоўжыў святочны канцэрт, падчас якога маляўнічымі блокамі былі паказаны этапы станаўлення беларускай дзяржавы. На канцэрце гучалі беларускія народныя, патрыятычныя песні, песні савецкіх часоў. Вакальныя нумары дапаўняліся фота- і кінахронікай, а яшчэ яскравымі танцавальнымі выступленнямі.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

« Чрезвычайно важная работа
Час дараваць і пажадаць дабра »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (158)
    • Власть (476)
    • Гісторыя Глушчыны (137)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (320)
    • Общество (5 137)
    • Происшествия (402)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (359)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (408)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top