Темы

Будуецца дом

Працягваецца будаўніцтва першай чаргі (20 кватэр) шматпавярховага дома па вуліцы Гагарына ў гарпасёлку. Работы распачаліся восенню мінулага года, плануецца, што дом будзе ўведзены ў эксплуатацыю ў сакавіку бягучага года. Каштарысная вартасць будаўніцтва — 1 425,162 тысячы рублёў, такую інфармацыю агучылі ў аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Глускага райвыканкама. На 3 студзеня будаўнічая гатоўнасць дома складала 7,5 працэнта, выканана работ было амаль на 192 тысячы. Акрамя гэтага, на 46 тысяч было выканана работ на аб’ектах інжынернай і транспартнай інфраструктуры да дома.

Нагадаем, што крэдытаванне жылля ў гэтым доме вя-дзецца згодна з Указам № 240 — праз адрасныя субсідыі для грамадзян, якія стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў. У доме па дзесяць двухпакаёвых і трохпакаёвых кватэр, і амаль ва ўсіх, акрамя адной, ужо ёсць гаспадары: дагаворы на будаўніцтва заключылі 19 шматдзетных сем’яў.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

АПК

В Глусском районе прошли “Зажинки”. Фоторепортаж

11 июля 2025
Читать новость
Актуально

Будьте осторожны на воде

11 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

Ремонт в Глусской детско-юношеской спортивной школе

11 июля 2025
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко открыл XXXIV “Славянский базар в Витебске”

11 июля 2025
Читать новость
Общество

Справимся сообща: коммунальные службы и волонтеры вместе устраняют последствия стихии. Фото

10 июля 2025
Читать новость
Власть

Исаченко: к ликвидации последствий грозового фронта привлечены дополнительные ресурсы и силы

10 июля 2025
Читать новость