Темы

Час дараваць і пажадаць дабра

Час дараваць і пажадаць дабра

Час дараваць і пажадаць дабра — гэта словы з песні пра Раство Хрыстова, яе праспявалі падчас свайго выступлення ў Веснаўскім доме-інтэрнаце выхаванцы нядзельнай школы, што дзейнічае пры Свята-Богаяўленскім храме Глуска.

У дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця яны прыехалі разам са сваімі выхавацелямі і настаяцелем храма айцом Міхаілам, прывезлі маляўнічую батлейку, і было гэта якраз у адзін са святочных калядных дзён, калі ўся зямля святкуе Нараджэнне Хрыстова. Гэта насамрэч час дараваць крыўду, час добрых спраў, падарункаў і светлай радасці адно за аднаго і адно з адным. Дзеці паказалі дзецям невялікі лялечны спектакль пра тое, як анёл прынёс людзям вестку пра Раство Хрыстова, пра тое, як Яму пакланіліся простыя пастухі, як, вядомыя зоркай, прыйшлі з Усходу мудрацы са сваімі дзівоснымі дарункамі…

Дзеці чыталі прыгожыя вершы, разам вадзілі карагоды, гулялі ў гульні, адгадвалі загадкі, весяліліся і радаваліся таксама разам. Ганаровым госцем і ўдзельнікам гэтай святочнай імпрэзы быў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім. Уладыка павіншаваў дзяцей і дарослых са святам Раства Хрыстова, нагадаў, што Сын Божы прыйшоў у гэты свет і вучыў людзей любіць адно аднаго, быць літасцівымі, несці і памнажаць у свеце дабро, міласэрнасць, радасць. І вельмі добра, што гэтая сустрэча атрымалася такой добрай і радаснай для ўсіх яе ўдзельнікаў.

Так, выхаванцы дома-інтэрната ў аднолькавай ступені радаваліся і выступленню сваіх равеснікаў, і цікавым гульням, і мыльным бурбалкам, і прывезеным гасцямі падарункам, так прыгожа раскладзеным пад ёлачкай. Таму не дзіўна, што, калі айцец Міхаіл на развітанне спытаў у іх дазволу прыехаць яшчэ і на Пасху, усе дружна адказалі “Так!”. Так, няхай множацца і аб’ядноўваюць нас дабро, спагада, міласэрнасць, радасць.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара 

Последние новости

Происшествия

Автономный пожарный извещатель спас жизнь двум мужчинам

20 мая 2025
Читать новость
Общество

В Глусском районе 24 мая пройдет День трезвости

20 мая 2025
Читать новость
Общество

В Глуске прошло спортивно-развлекательное мероприятие для семейных пар

20 мая 2025
Читать новость
Общество

В регионе продолжается строительство Музея Славы Могилевщины

20 мая 2025
Читать новость
Актуально

На территории Глусского района проходит субрегиональная антинаркотическая операция «Канал-Горный форпост»

20 мая 2025
Читать новость
Власть

“Золото буквально под ногами”. Лукашенко актуализировал задачи по обращению с отходами

20 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем