Темы

Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшае навагодняе афармленне сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Глускага раёна

Падведзены вынікі раённага конкурсу на лепшае навагодняе афармленне сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Глускага раёна

Пераможцаў вызначала спецыяльна створаная камісія пад старшынствам Аляксандра Анцюшэні, намесніка старшыні райвыканкама па пытаннях будаўніцтва. Па словах Аляксандра Уладзіміравіча, кіраўнікі пераважнай большасці прадпрыемстваў адказна аднесліся да святочнага афармлення сваіх тэрыторый і будынкаў, у выніку прыгожа выглядае не толькі цэнтр Глуска, але і аддаленыя вуліцы і грамадскія месцы.  І ўсё ж, па агульным меркаванні членаў камісіі, несумненным лідарам і пераможцам раённага конкурсу прызнаны філіял “Глускі” ААТ “Бабуліна крынка”. Другое месца за святочнае афармленне тэрыторыі прысуджана Глускаму лясгасу, а трэцяе месца заслужана падзялілі дзве ўстановы — раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях і дзіцячая школа мастацтваў. Акрамя таго, Падзячнымі пісьмамі старшыні райвыканкама адзначаны раённае спажывецкае таварыства, ПМК-249 і дзіцячы садок № 3. Узнагароды кіраўнікам устаноў 29 снежня ўручыў глава раёна Сцяпан Чачуха. Згодна з умовамі раённага конкурсу па святочным афармленні, у якасці матэрыяльнага заахвочвання яго пераможцаў прадугледжаны прэміі: за першае месца — 10 базавых велічынь, за другое — 7, уладальнікі трэцяга месца атрымаюць па 5 базавых велічынь.

Последние новости

Будь в курсе

Могилёвский облисполком 2 июня проведет горячую линию по вопросу деятельности службы «Контакт-центр — 115»

26 мая 2026
Читать новость
Общество

АПИ спас мужчину на пожаре в Чаусском районе

26 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

26 мая 2026
Читать новость
АПК

У Глускім раёне пачалася касавіца

26 мая 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Будет прохладно. Прогноз погоды на 27—31 мая

26 мая 2026
Читать новость
Образование

Централизованные экзамены проходят сегодня в гимназии Глуска

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем