• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

„Спявае Беларусь” — спявае „Вярбічанька”

Среда, 23.01.2019 15:00. Category: Культура    

Напрыканцы мінулага года ў эфіры тэлеканала “Беларусь 3” стартаваў яскравы і мілагучны праект “Спявае Беларусь”, дзякуючы якому традыцыйныя беларускія песні прагучаць на ўсю краіну. Вядучыя праграмы — этнограф Ларыса Мятлеўская, вядомая гледачам па праектах “Хата на хату” і “Беларуская кухня”, і даследчык беларускага народнага танца харэограф Сяргей Выскварка. Гэты творчы тандэм падарожнічае па Беларусі ў пошуках таленавітых фальклорных калектываў, а знакаміты фалькларыст Іван Крук падрыхтаваў шмат займальнага матэрыялу пра галоўныя сімвалы жыцця нашых продкаў, звязаныя з імі традыцыі, прыкметы і падзеі: напрыклад, дзеля чаго ў хаце вісела падкова і што сімвалізуе парог, дзе павінен стаяць стол і чаму з павагай трэба адносіцца да вясковай печы…

Завітала здымачная група і ў наш Глускі раён, а дакладней, у Клетнае, у госці да народнага ансамбля народнай песні “Вярбічанька”. Што атрымалася ў выніку гэтай творчай сустрэчы, глушчане неўзабаве змогуць пабачыць па тэлевізары, а прыхільнікі гэтага калектыву і наогул аматары народнай песні — праспяваць разам з “Вярбічанькай” і нават усёй краінай, бо асаблівасць праекта “Спявае Беларусь” у тым, што тэксты песень выводзяцца на экран у выглядзе караоке-цітраў. З цягам часу выпускі праграмы можна будзе перагледзець на YouTube або на сайце тэлеканала “Беларусь 3”. Пра гэта нам расказалі ўдзельнікі “Вярбічанькі”.

Ад сябе заўважым, што прыхільнікаў у народнага ансамбля “Вярбічанька” нямала, і ім, несумненна, будзе цікава паглядзець тэлеперадачу з нашымі землякамі. А калі хто з нейкай прычыны не чуў яшчэ выступленняў гэтых артыстаў, то, пабачыўшы іх у тэлеэфіры, абавязкова стане паклоннікам таленавітага калектыву. Так што слухайце “Вярбічаньку”, спявайце разам з “Вярбічанькай”, а мы пастараемся ў газеце абавязкова зараней напісаць дату выхаду  перадачы.

« Хлеб вашему дому
Чемпионат Европы по фигурному катанию официально открылся в Минске »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (157)
    • Власть (476)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (320)
    • Общество (5 132)
    • Происшествия (399)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top