Темы

Алея славы. Сумесны творчы праект газеты “Радзіма” і раённага савета ветэранаў. Мікалай Аляксеевіч Сербаў

Алея славы. Сумесны творчы праект газеты “Радзіма” і раённага савета ветэранаў. Мікалай Аляксеевіч Сербаў

Амаль паўстагоддзя ў сельскай гаспадарцы

Шчыры да работы, памяркоўны ў разважаннях, чулы ў адносінах з калегамі, спагадлівы ў сям’і — усе гэтыя эпітэты пра добрага чалавека. Менавіта такі і ёсць сягонняшні мой герой — былы трактарыст аграфірмы “Слаўгарадскі” Мікалай Аляксеевіч Сербаў з аграгарадка Заеліца. Нарадзіўся і вырас ён у вёсцы Кульшычы Слаўгарадскага раёна і пражыў там да 1991 года. Потым па волі лёсу разам з землякамі, з усім калгасам, вымушаны быў пакінуць родныя мясціны і, як перасяленец з чарнобыльскай зоны, пераехаў у Заеліцу.

Мікалай Сербаў усё сваё жыццё прысвяціў сельскай гаспадарцы. “Я заўсёды ведаў, што застануся жыць у вёсцы, — кажа Мікалай Аляксеевіч. — Яна вабіла мяне з маленства. Пасля заканчэння школы, а было гэта ў 1966 годзе, адразу ж уладкаваўся на работу ў калгас імя Жданава (пазней стаў называцца калгас “Рэвалюцыя”, з гэтай назвай і “пераехаў” на Глушчыну, дзе ўжо быў перайменаваны ў “Слаўгарадскі”. — Аўт.) Слаўгарадскага раёна. Мне было ўсё роўна, кім працаваць, абы быць у калектыве. Так я стаў паляводам”.

Работы дужы, рослы юнак не цураўся. Падчас пасяўной яго можна было ўбачыць на прыступках сеялкі, калі пачыналася касавіца — браў у рукі касу і станавіўся касцом, а трэба было, то і сена стагаваў. Рухавага, працавітага палявода прыкмеціла кіраўніцтва гаспадаркі, і пры першай жа магчымасці яму прапанавалі перасесці на трактар. Знакавым годам у лёсе Мікалая Сербава стаў 1968-ы. “Першы трактар у мяне быў МТЗ-50, — успамінае Мікалай Аляксеевіч. — І працаваў я на ім не адзін, а з напарнікам. Пасяўную мы правялі ўдваіх. А калі ўзнікла пытанне, што два чалавекі больш не патрэбны, я сам вызваўся вярнуцца ў паляводства. Было няёмка перад старэйшым таварышам: быццам бы я хачу заняць яго месца. Так летам я зноў касіў і стагаваў сена, а восенню вярнуўся на трактар, толькі ўжо да другога напарніка. З ім мы вывозілі гной на палі і торф з балота — рабілі кампосныя кучы, а таксама перавозілі сена і салому”.

Колькі радасці было ў душы, а вочы свяціліся ад шчасця, калі Мікалаю кіраўніцтва гаспадаркі нарэшце даверыла новы трактар. Цяпер не трэба было чакаць, што могуць часова адправіць на другую работу, гэта быў яго, замацаваны за ім, трактар. І напарніка талковага далі — Аркадзя Цыганкова. Вясну і восень шчыравалі ўдваіх, а летам напарнік перасаджваўся на камбайн, тады Мікалай заставаўся адзін. Так непрыкметна прайшло яшчэ два гады, а потым трактарную брыгаду раздзялілі на дзве, і ў адной з іх Мікалая прызначылі брыгадзірам. Мікалай Сербаў стаў сапраўдным лідарам сярод механізатараў. Шчыраваў на калгасных палетках з ранку да вечара, ды так, што яго праца стала прыкладам для іншых. У красавіку 1970 года маладога механізатара ўзнагародзілі юбілейным медалём “За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения Владимира Ильича Ленина”. А ў верасні таго ж года перадавіка чакала другая ўзнагарода — Ганаровая грамата вярхоўнага Савета БССР.

У той час Мікалай Аляксеевіч не прыдаваў асаблівага значэння сваім узнагародам і працаваў не дзеля іх, а так, як патрабуе сумленне, як хацелася. Дарэчы, узнагарод гэтых у нашага героя шмат, і з кожнай з іх звязана тая ці іншая старонка працоўнай біяграфіі. Мне было прыемна дакрануцца да гэтых дакументаў, што цяпер ужо сталі для Мікалая Аляксеевіча яго асабістай гісторыяй, якую ён беражліва захоўвае ў сваёй памяці.  Чарговая Ганаровая грамата  звязана з тым часам, калі мой герой працаваў звеннявым па вырошчванні бульбы. “Гэта было яшчэ ў Слаўгарадскім раёне, — успамінае Мікалай Аляксеевіч. — Тады наша гаспадарка набыла новы МТЗ-52 і бульбасаджалку да яго. Тэхніку замацавалі за мной, а яшчэ прызначылі напарніка — спачатку Уладзіміра Грашчанку, а потым Віктара Цыганкова. Разам мы садзілі бульбу, даглядалі яе, капалі. На выхадзе атрымаўся нядрэнны ўраджай, таму і грамату далі. А яшчэ ў мяне ёсць “Ганаровы знак УЛКСМ” — за тое, што накапаў 1,5 тысячы тон клубняў”. Пераехаўшы разам са сваімі вяскоўцамі ў Глускі раён, Мікалай Сербаў працягваў атрымліваць узнагароды, звязаныя з вырошчваннем бульбы. У 2002 годзе камбайнер бульбаўборачнага камбайна калгаса “Слаўгарадскі” быў прызнаны лепшым па прафесіі па выніках раённага спаборніцтва.

Без перабольшвання скажу, што такой колькасцю грамат, дыпломаў, знакаў мала хто можа пахваліцца. І ўсе яны заслужаныя. Ганаровыя граматы пераможцы сацыялістычнага спаборніцтва, за першае месца ў сацыялістычным спаборніцтве на вясенне-палявых работах, за першае месца ў раённым спаборніцтве за своечасовае і якаснае правядзенне вясенняй сяўбы ў намінацыі “Механізатары на сяўбе кукурузы”, за другое  месца ў раённым сацыялістычным спаборніцтве па прасаванні саломы, за самаадданую працу і выкананне пяцігадовага задання да 110-й гадавіны з дня нараджэння У. І. Леніна… Дыпломы пераможцы сацыялістычнага спаборніцтва, лепшага па прафесіі, лепшага трактарыста раёна… Знакі пераможцы сацыялістычнага спаборніцтва, ударніка дзявятай, дзясятай, адзінаццатай пяцігодак, ударніка камуністычнай працы, знак ЦК УЛКСМ “Залаты колас”, бронзавы знак ЦК УЛКСМ “Малады гвардзеец пяцігодкі”… Сярод усіх узнагарод для Мікалая Аляксеевіча асабліва дарагія два ордэны Працоўнай Славы — трэцяй і другой ступені. Першы ён атрымаў у 1976 годзе, а другі — у 1986-м. У савецкія часы такія ўзнагароды даваліся лепшым з лепшых, хто дасягнуў высокіх вытворчых паказчыкаў, сістэматычна перавыконваў нормы выпрацоўкі і планы. У ліку такіх людзей і быў Мікалай Сербаў. Без сумнення, ён мог стаць поўным кавалерам ордэна  Працоўнай Славы, каб не распад СССР.  

Справядліва, калі такому працавітаму чалавеку даставаліся слава і пашана. І не толькі яны. Першы ў раёне трактар МТЗ-82, які набыў калгас імя Жданава,  праўленне выдзеліла маладому механізатару Мікалаю Сербаву. А потым, у 1994 годзе, ужо ў “Слаўгарадскім”, яму зноў даверылі новы трактар такой жа маркі, на ім Мікалай Аляксеевіч дарабіў да пенсіі і працаваў яшчэ восем гадоў пасля яе.

Якія толькі работы за сваё жыццё не выконваў Мікалай Сербаў. Пра бульбу мы ўжо казалі, а яшчэ ж былі кукуруза, морква, буракі, агуркі і цыбуля. На трактары хадзіў з плугамі, культыватарам, баронамі. Нават сена прасаваў і дасюль помніць, як гэта было. “Першы прэс, які купіў калгас імя Жданава, называўся “Кіргізстан-1”, — расказвае Мікалай Аляксеевіч. — Тады гэта была адна з самых папулярных у Савецкім Саюзе мадэляў цюкавых падборшчыкаў. Добры быў прэс, цюкі кампактныя выходзілі, і толькі адно было нязручна: вязальны апарат выконваў абвязку цюка стальным дротам, які быў увесь у мазуце. Уявіце толькі сабе, калі прыходзілася падчас якой-небудзь непаладкі лезці ў агрэгат і брацца рукамі за гэты дрот. Выходзіш увесь у мазуце, брудны. Такое мне вельмі не падабалася, і на гэты выпадак заўсёды вазіў з сабою пральны парашок альбо мыла і ваду ў бутэльцы. Адрамантую — і адразу ж мыю рукі”. Жонка Мікалая Аляксеевіча Ніна Мікалаеўна, слухаючы нашу размову, толькі па-добраму ўсміхалася і, калі зайшла гаворка пра чыстыя рукі, не прамінула сказаць, які чысцюля яе муж. “У мяне ніколі не было клопату з брудным адзеннем, — заўважыла Ніна Мікалаеўна. — Мой Мікалай ні разу не прыйшоў дадому брудным, якім бы стомленым ні быў. Відаць, шкадаваў мяне, а яшчэ ён сам па сабе такі і ёсць — акуратны”.

Час няўмольны. Бурлівае працоўнае жыццё Мікалая Сербава даўжынёю ў 46 гадоў змянілася адпачынкам. І цяпер ён толькі назірае, як шчыруюць яго паслядоўнікі. Кажа, што міжволі ў курсе ўсіх спраў “Слаўгарадскага”, бо ў аграфірме працуе яго родны брат Міхаіл Сербаў, да нядаўняга часу была там і сястра — Лілія Філіпенка, а яшчэ трактарыстамі робяць два пляменнікі — Яўгеній і Аляксандр Філіпенкі. Працуюць родзічы таксама сумленна і ад душы, а Мікалаю Аляксеевічу застаецца толькі за іх парадавацца. Наогул, калі гаварыць пра радасць, то гэтым пачуццём напоўнены кожны дзень нашага героя. Бо яна, радасць, крочыць побач з ім. Гэта яго верная спадарожніца Ніна Мікалаеўна, з якой у шлюбе больш за 40 гадоў, дачка Святлана, унукі  Алена і Мікалай, студэнты сталічных вышэйшых навучальных устаноў, і, вядома, як мы ўжо гаварылі, клапатлівыя родзічы. Усе разам яны — вялікая сям’я працалюбівых і паважаных людзей.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024