Темы

Галоўны дакумент краіны

Штогод у нашай краіне 15 сакавіка адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі.

Канстытуцыя суверэннай Беларусі была прынятая 15 сакавіка 1994 года на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання.

У пачатку 1990-х у сувязі з палітычнымі і сацыяльна-эканамічнымі пераўтварэн-нямі, што адбываліся ў краіне ў той час, паўстала неабходнасць прыняцця новага асноўнага закона дзяржавы. Прыняццю Канстытуцыі незалежнай Беларусі папя-рэднічала вялікая заканатворчая праца, якую вялі дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання з 1990 па 1994 год. Так, 22 чэрвеня 1990 года была прынята пастанова Вярхоўнага Савета БССР “Аб стварэнні Канстытуцыйнай камісіі”. А найбольш спрэчным пытаннем пры стварэнні Канстытуцыі быў выбар формы праў-лення: прэзідэнцкая ці парламенцкая рэспубліка. Праца над асноўным законам нашай рэспублікі доўжылася 3 гады і 9 месяцаў і скончылася 15 сакавіка 1994 года. Першая Канстытуцыя суверэннай Беларусі абвясціла рэспубліку “ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай” і ўсталявала прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання. У “Народнай газеце” ад 16 сакавіка 1994 года быў надрукаваны артыкул з назвай “Беларусь атрымала новую канстытуцыю і яшчэ адзін святочны дзень”. У ім пазначалася: “Учарашні дзень (маецца на ўвазе 15 сакавіка. — Заўв. рэд.) ужо стаў здабыткам гісторыі, і быў ён не падобны на ўсе астатнія. Большасць дэпутатаў вырашыла адзначыць яго чырвоным колерам у календары, зрабіць святочным. У зале з нагоды прыняцця асноўнага закона адбыўся просты ўрачысты рытуал: дэпутаты ўсталі з месцаў і воплескамі віталі завяршэнне марафонскай заканатворчай дзейнасці”.

Канстытуцыя 1994 года з’яўляецца першай у гісторыі незалежнай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі, прынятай пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Зараз у нашай рэспубліцы дзейнічае галоўны закон краіны ад 1994 года са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года.

У гісторыі існавала нямала правобразаў сучасных канстытуцый, якія рэгулявалі асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, сістэму дзяржаўных органаў, правы і абавязкі грамадзян. Такія дакументы прымаліся ў Старажытнай Грэцыі і Рыме, у сярэднявечнай Еўропе і ў новы час. Але ж першай канстытуцыяй у сучасным разуменні стала Канстытуцыя ЗША, прынятая ў 1787 годзе. У Еўропе першай з’явілася на свет Канстытуцыя Рэчы Паспалітай (3 мая 1791 года), якая дзейнічала непрацяглы час, у тым ліку на частцы тэрыторыі сучаснай Беларусі. А вось асноўным законам, які рэгуляваў праваадносіны на нашай зямлі з XVI і амаль да сярэдзіны ХІХ стагоддзя, быў Статут Вялікага Княства Літоўскага.

Канстытуцыя мае вялікае значэнне для кожнага грамадзяніна, дзяржавы і для грамадства ў цэлым. У асноўным законе знайшлі адлюстраванне правы і абавязкі як грамадзян, так і дзяржавы, асновы канстытуцыйнага ладу. Канстытуцыя валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай. Законы, дэкрэты, указы і іншыя акты дзяржаўных органаў выдаюцца на падставе і ў адпаведнасці з асноўным законам дзяржавы.

Канстытуцыя Беларусі замацавала рэальную ўладу народа, пра якую стагоддзямі марылі беларускія асветнікі і паэты. Згодна з артыкулам 3 Канстытуцыі адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ. Ён ажыццяўляе сваю ўладу непасрэдна, праз прадс-таўнічыя і іншыя органы.

Наша Канстытуцыя мае велізарны патэнцыял для фарміравання суверэннай дэмакратычнай прававой дзяржавы з канстытуцыйнай эканомікай, для развіцця чалавека і ўсіх сфер жыццядзейнасці.

Последние новости

Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

В День матери женщин-водителей поздравили районный комитет ОО «БРСМ» и отделение ГАИ РОВД

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем