Темы

Шаснаццаць арганізацый і ўстаноў прынялі ўдзел у гарадскім суботніку, які прайшоў у Глуску 23 сакавіка

Шаснаццаць арганізацый і ўстаноў прынялі ўдзел у гарадскім суботніку, які прайшоў у Глуску 23 сакавіка. Па словах начальніка аддзела па землеўпарадкаванні райвыканкама Вячаслава Асташэвіча, у справе навядзення парадку прымалі ўдзел як дарослыя, так і дзеці.

У прыватнасці, школьнікі прыбіралі парк каля школы № 2 і дарогу, што вядзе да зоны адпачынку “Лодачная станцыя” (там, дзе ўжо падсохла), бялілі дрэвы ў садах. Працоўным калектывам таксама былі выдзелены тэрыторыі гарпасёлка: каму — прылягаючыя да прадпрыемства, каму — агульнага карыстання. Так, работнікі дзіцячага садка № 3 падмялі тэрыторыю вакол храма Раства Хрыстова, што па вуліцы Жыжкевіча. Аддзел па адукацыі, спорце і турызме працаваў у раёне стадыёна, на гарадскім вале (завулак Рачны), выдаляў расліннасць па завулку Паркавым. Дарожнікі з ДРБУ-213 наводзілі парадак і спільвалі кусты на з’ездзе з вуліцы Гагарына на Рачную (перад мостам праз Пціч). У ліку іншых тэрыторый работнікам “Жылкамгаса” было даручана месца перакрыжавання вуліц Гагарына і Горкага. Пасля чысткі канала П-2-1 (што працякае паўз гаспадарчы магазін і перасякае вуліцу Луначарскага) работнікі ПМК-86 разроўнівалі глебу па яго краях. Навядзеннем парадку на сваёй аўтабазе займалася раённае спажывецкае таварыства, але пафарбаваныя вароты — толькі пачатак справы, заўважыў Вячаслаў Асташэвіч, пільнай увагі там патрабуе і ўся агароджа. Па яго словах, узорна папрацаваў на гарадскім суботніку калектыў глускага ўчастка электрасувязі: тэрыторыю агульнага карыстання, што насупраць малога прадпрыемства “Гарант”, яны прывялі ў ідэальны парадак. Зрэшты, зробленым не варта задавольвацца і тым больш спыняцца на гэтым, падкрэсліў начальнік аддзела па землеўпарадкаванні, паколькі ў раёне, як і па вобласці ў цэлым, прадаўжаецца месячнік па добраў-парадкаванні, а значыць, навядзенне парадку ў Глуску і ў сельскіх населеных пунктах будзе прадоўжана. І тут мясцовая ўлада па-ранейшаму разлічвае на актыўны ўдзел у гэтай агульнай справе ўсяго насельніцтва, а не толькі працуючых, каб чыста і акуратна было каля кожнага двара, на ўсіх вуліцах і завулках.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Власть

Лукашенко заслушал доклады Крутого и Кочановой. В числе главного — совещание по Витебщине и мониторинг в торговле 

22 октября 2025
Читать новость
Актуально

С 20 октября по 6 ноября проходит республиканская профилактическая акция «За безопасность вместе!»

22 октября 2025
Читать новость
Общество

Конкурсная программа к Дню отца прошла в ЦКиД «Орион»

22 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Ливия восстанавливают интенсивные отношения

21 октября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию проведет 22 октября заместитель начальника Могилевской таможни Михаил Артюховский

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Семейные старты. На районный спортивный праздник пригласили глусские семьи

21 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем