Темы

Юбілей — нагода для сустрэчы

Юбілей — нагода для сустрэчы
Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Васіля Антонавіча Глаза віншуе намеснік старшыні Глускага райвыканкама Дзмітрый Цімчанка

Другога сакавіка 95-гадовы юбілей адзначыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Антонавіч Глаз з Калаціч. З гэтай знамянальнай і вельмі саліднай датай юбіляра прыехалі павіншаваць намеснік старшыні Глускага райвыканкама Дзмітрый Цімчанка, старшыня раённага савета ветэранаў Валерый Сураўнёў, начальнік упраўлення па працы, занятасці i сацыяльнай абароне Глускага райвыканкама Алена Кірэй, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка. Госці павіншавалі Васіля Антонавіча з юбілеем і пажадалі яму, канешне ж, у першую чаргу моцнага здароўя і даўгалецця, каб ён яшчэ доўга радаваў сваіх блізкіх, а яшчэ як сведка значных гістарычных падзей мог расказваць моладзі пра тое, што бачыў на ўласныя вочы.

А распавесці Васілю Антонавічу ёсць пра што.  Васямнаццацігадовым юнаком ён трапіў на фронт, і можна сказаць, у самае пекла — блакадны Ленінград. Усе падзеі таго часу назаўсёды ў падрабязнасцях засталіся ў памяці ветэрана. Назаўсёды ў памяці зіма 1943 года: 22 лютага, калі за адзін дзень загінула шмат баявых таварышаў Васіля Антонавіча, і 23 лютага, калі падчас наступлення фашысцкая куля параніла і яго самога. Нельга забыць холад — калі юнаку прыходзілася падоўгу ляжаць на снезе, голад — суп, больш падобны на ваду, і хлеб напалову з апілкамі, смерць і пакуты салдат ды звычайных людзей. Хіба такое можна забыць, выкрасліць з памяці?  Не, ніколі…

Напэўна, лёс такі ў Васіля Антонавіча — жыць доўга, каб расказаць не аднаму пакаленню глушчан, якою цаною здабывалі мір мільёны салдат у Вялікую Айчынную вайну.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость