Темы

На местачковых вуліцах

На местачковых вуліцах
Работнікі ДРБУ № 213 вядуць падрыхтоўчыя работы на вуліцы М. Горкага ў Глуску

Пачынаючы з апошняга тыдня сакавіка ў Глуску актыўна вядзецца добраўпарадкаванне тэрыторый агульнага карыстання і прылеглых да прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый. Работы ідуць у адпаведнасці з пратаколамі даручэнняў старшыні раённага выканаўчага камітэта, справаздачы па тым, што выканана, а што — не, робяцца штотыднёва. У агульнай колькасці кіраўнікам усіх раённых службаў за тры тыдні было дадзена больш за 70 даручэнняў з канкрэтнымі адрасамі, пералікам работ і тэрмінамі іх выканання. Як зазначыў у размове з карэспандэнтам рэдакцыі начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Кушын, усе кіраўнікі з разуменнем аднесліся да такіх даручэнняў, калі хто і званіў у аддзел, то для таго, каб штосьці ўдакладніць і параіцца, як лацвей зрабіць работу. У выніку амаль усё запланаванае насамрэч выконваецца якасна і своечасова, часам пераносяцца толькі тэрміны аб’ёмных работ, скажам, уладкаванне ліўнёўкі па завулку Паўночным, расчыстка канала па Пралетарскай вуліцы, рамонт агароджы на яўрэйскіх могілках.

Зрэшты, тое, што раённы цэнтр паступова мяняецца, пазбаўляецца непатрэбнай сухой расліннасці, старых аварыйных дрэў, паламаных платоў і лядашчых будынін з праваленымі дахамі, глушчане заўважаюць самі, бо ад такой маштабнай уборкі, як і ад пабеленых камлёў дрэў, быццам бы пасвятлела на местачковых вуліцах. Прычым не толькі тых, што ў цэнтры. Вось і мы, каб пераканацца, што не толькі “цэнтр ліжуць”, паехалі на вуліцу Школьную. Там, як мы дазналіся, раёну газазабеспячэння было даручана знесці адну лядашчую будыніну: яна і выгляд псавала, і суседзі скардзіліся ў райвыканкам, што разводзяцца ды ў двары паўзуць непрыемныя істоты. Але ж знайшлі адрас не адразу, спачатку праехалі міма — да таго ўсё было там знесена, звезена і разраўняна. Выйшаўшая з дома насупраць гаспадыня падзякавала, што ўлада так хутка адрэагавала на просьбу і што работа зроблена насамрэч якасна. Сюды б пяску жоўтага прывезці, разважала жанчына, яны б пляцоўку для дзяцей зрабілі…

Вуліца Школьная, на месцы знесенай лядашчай пабудовы ўсё непатрэбнае звезена і зямля разраўняна

Пабылі мы на рагу завулкаў Вілюгі, Паўночнага і вуліцы Берагавой. Там паўз невялікі ліўнёвы канал за будынкамі гаражоў навялі парадак работнікі Глускага ўчастка электрасувязі РУП “Белтэлекам”. І сам канал, і тэрыторыя побач з ім цяпер у поўным парадку: смецце і лісце павыграбана, лішняя расліннасць выдалена і спалена, а паласа зямлі за гаражамі нават заарана. Зроблена ўсё належным чынам, адзначае Дзмітрый Кушын. Зразумела, што найбольшыя аб’ёмы работ у раённым цэнтры выконваюцца камунальнай службай, у ліку самых прыкметных — абнаўленне лавак у цэнтральным парку, добраўпарадкаванне тэрыторыі  перад гасцініцай — тратуар, бардзюры, клумбы, зялёныя насаджэнні. Акрамя таго, “Жылкамгас” пачаў бягучы рамонт жылля: зараз работы вядуцца на доме № 65 па вуліцы Кірава, усяго ў гэтым годзе такім чынам запланавана адрамантаваць 20 дамоў.

У доме 65 па вуліцы Кірава пачаўся бягучы рамонт

Робяць сваю справу і дарожнікі. У прыватнасці, па словах начальніка ДРБУ № 213 Аляксандра Харца,  зараз на дарозе ў накірунку вёскі Бабірова вядзецца ямачны рамонт струменна-ін’екцыйным спосабам устаноўкай “Тайфун”. Асфальта-бетоннай сумессю пад фрэзу рамантуюць (ямачны рамонт) дарогу на Дуброву, вядуцца работы і на аб’язной у Глуску — для далейшага ўкладання асфальту і завяршэння распачатых там яшчэ летась работ. Не засталіся незаўважанымі глушчанамі і падрыхтоўчыя работы, што пачаліся па вуліцы Максіма Горкага — бліжэй да перакрыжавання з Гагарына. Там, па словах Аляксандра Харца, будзе прадоўжана аўтастаянка, ліўневая каналізацыя, заменены бардзюрны камень, а тратуар зробяць з пліткі.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара і Ірыны ГРАМЫКІ

Последние новости

АПК

Молодой специалист Андрей Агеенко рассказал о работе в ОАО «Турино-агро»

9 июля 2025
Читать новость
Власть

«Почему не интенсифицировать процесс?» Лукашенко поставил принципиальные вопросы в сфере козоводства 

8 июля 2025
Читать новость
АПК

К жатве зерновых приступили в Глусском районе. Первым с полей убирают озимый ячмень

8 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ознакомится с развитием в Беларуси козоводства

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Фестиваль «Большая бард-рыбалка» — музыкальное событие лета-2025!

8 июля 2025
Читать новость
Культура

Детская песня, звезды TikTok и танцевальные батлы. В Витебске стартуют мероприятия «Славянского базара»

8 июля 2025
Читать новость