Темы

Эх, і нарабілі ж яны адкрыццяў!

Эх, і нарабілі ж яны адкрыццяў!

Аддзел па адукацыі, спорце і турызме ўжо ў шосты раз праводзіць сярод дашкольнікаў і малодшых школьнікаў раённы фестываль даследчых работ “Мае першыя адкрыцці”. У гэтым годзе ў фестывалі ўдзельнічалі 18 работ, якія выканалі 9 выхаванцаў садкоў і 13 навучэнцаў пачатковых класаў школ раёна.

Юныя даследчыкі разам са сваімі выхавацелькамі, настаўніцамі правялі вялікую (нават па мерках больш старэйшых дзяцей), амаль навуковую працу. Яны рабілі эксперыменты, даследавалі гісторыю родных мясцін і мясцовых традыцый, запісвалі ўсё гэта не толькі на паперу, а яшчэ і здымалі відэаматэрыял і здымаліся ў ім самі ў якасці, вядома ж, галоўных герояў. Дарэчы, 10 відэаролікаў кожны ахвотны можа паглядзець на YouTube-канале аддзела па адукацыі Глуска. Але завочная відэапрэзентацыя — гэта быў першы этап фестывалю. Далей — сваю працу юным даследчыкам патрэбна было яшчэ абараніць: выступіць перад вялікай аўдыторыяй: журы і сваімі “канкурэнтамі”. У якасці журы выступалі супрацоўнікі аддзела па адукацыі, спорце і турызме: Юлія Фралова, Алена Ахрэмчык, Таццяна Грыгор’ева, Кацярына Давыдоўская і Наталля Някрасава.

Я ўпершыню прысутнічала на такім мерапрыемстве і, трэба сказаць, ішла на яго з доляй скептыцызму. Ну што, мне думалася, такія маленькія дзеткі (некаторыя яшчэ і літар не ведаюць) могуць даследаваць? Але ж дзеткі здзівілі не толькі мяне, а і журы.

Як і на дарослых фестывалях, патрэбна было вызначыць паслядоўнасць выступлення канкурсантаў: удзельнікі цягнулі паперкі з нумарамі. У якасці стымула арганізатары да паперак прымацавалі падарункі-шакаладкі. Дарэчы, некаторыя юныя даследчыкі адразу і падмацаваліся імі (вядома ж, шакалад узнімае настрой і вельмі карысны для мыслення).

Андрэй Хлістуноў

І вось нарэшце ў зал да гледачоў і журы выйшаў першы юны даследчык — вучань першага класа Завалочыцкай школы Андрэй Хлістуноў. Яго праца называлася “Меры даўжыні: старажытныя і сучасныя”. Хлопчык расказаў, што яму вельмі падабаецца матэматыка. Ён ужо ўмее складваць вялікія лічбы, амаль да тысяч, і нават перамнажаць і дзяліць простыя лічбы. А яшчэ Андрэй ведае ўсё пра старажытныя меры даўжыні. З настаўніцай Таццянай Казакевіч хлопчык правёў эксперымент і высветліў, што старажытная вярста, пядзя, вяршок ды іншыя не вельмі дакладныя, у адрозненне ад сучасных мер. А нашы продкі столькі стагоддзяў карысталіся імі, не ведаючы таго…

Валерыя Зязюлькіна

Тэму старажытнасці працягнула наступная ўдзельніца фестывалю. Маленькі гісторык-краязнаўца з дзіцячага садка № 4 Глуска Валерыя Зязюлькіна зацікавілася гісторыяй узнікнення назвы нашага мястэчка. Зацікавілася не толькі сама, а і заахвоціла на пошукі інфармацыі ўсю сваю сям’ю і выхавацельку Жанну Галамаку. У выніку ўсе разам яны знайшлі нават дзве легенды пра ўзнікненне назвы Глуск.

З даследаваннем родных мясцін звязаў сваю працу “Глуск, Луначарскага — галоўны наш адрас” і вучань 3-га класа глускай сярэдняй школы № 2 Аляксей Коршыкаў (настаўніца Наталля Яроцкас). Юны даследчык, як сапраўдны рэпарцёр, правёў для прысутных відэаэкскурсію па адной з цэнтральных вуліц нашага гарпасёлка: пагутарыў пра мінулае з глускімі старажыламі, паказаў і расказаў пра значныя пабудовы, у тым ліку і пра сваю школу, адрас якой — вуліца Луначарскага.

Таксама з краязнаўствам звязана і работа другакласніцы Заеліцкай школы Дзіяны Прылуцкай “Таямніцы сімвалаў глускіх ручнікоў” (настаўніца Галіна Цагельнік). Аднойчы ўбачыўшы на прабабуліных ручніках вытканыя ды вышываныя ўзоры, дзяўчынка захацела дазнацца: для чаго яны і што азначаюць? На дапамогу малой даследчыцы прыйшлі жыхарка вёскі Слаўкавічы і супрацоўніца Заеліцкага Дома рамёстваў. Дзіяна высветліла, што на глускіх ручніках былі і свае асаблівыя, мясцовыя сімвалы агню, кахання ды іншыя.

А вось другакласніцы з сярэдняй школы № 1 у сваіх даследаваннях пайшлі далёка за межы нашага мястэчка. Ганна Красільнікава і Нона Ясючэня (настаўніца Алена Вароніна) даследавалі бліны народаў свету, каб высветліць, якія самыя смачныя. Знайшлі рэцэпты ў інтэрнэце, спяклі разам з мамамі грэчаскія, французскія, нарвежскія ды беларускія бліны. Далі пакаштаваць аднакласнікам, настаўнікам. І што вы думаеце? Канешне ж, смачней за нашы, родненькія, беларускія бліны (прынамсі, для нас: каштавалі ж беларусы) няма ніякіх іншых. Каб і кожны з членаў журы паспрабаваў спячы бліны розных народаў, дзяўчынкі раздалі ім буклеты з рэцэптамі.

Напэўна, на другім месцы пасля ласункаў у дзіцячым рэйтынгу стаяць мульцікі ды казкі. Хто б мог падумаць, але менавіта іх выбралі для даследавання вучаніцы 4-га класа гімназіі Маргарыта Сікорская і Яна Бараноўская (настаўніца Таццяна Івашкевіч). Дарослы чалавек скажа: “Што там даследаваць?”. Але дзеці зусім па-іншаму глядзяць на свет,  і даследаванне дзяўчынак “Такая розная Маша” гэтаму доказ. Не памылюся, калі скажу, што сучасны мульцік пра Машу і Мядзведзя падабаецца не толькі дзецям, а і дарослым. Але гэтая гераіня зусім не падобная на сваю казачную цёзку. Дзяўчынкі прыйшлі да высновы, што сучасная Маша — па ўсіх паказчыках адмоўны герой. (Цікава, ці задумваўся пра гэта хоць адзін дарослы, падсаджваючы сваю малечу паглядзець цікавы мультфільм?). Але ўсё ж у выніку юныя даследчыцы рэабілітавалі любімую гераіню цяперашніх дзяцей і адзначылі, што яна хоць і шкодніца, але добрая дзяўчынка.

Аляксандр Казачок і Анастасія Радзько

Канешне ж, яшчэ адной забаўкай у дзяцей ва ўсе часы былі лялькі. Чацвёртакласнікі Аляксандр Казачок і Анастасія Радзько (настаўніца Іна Кураленка) прадэманстравалі на мерапрыемстве зусім іншых, не звычных для нас, лялек. Прысутныя ўбачылі, якія лялькі нашы продкі дарылі адзін другому на Каляды, Раство, Вялікдзень ды іншыя святы. Праца юных даследчыкаў так і называлася “Круглы год — народных лялек карагод”. 

Даследчыкі з 3-га класа гімназіі Глуска

А што адказваюць большасць дзяцей, калі ім прапануюць выпіць кубачак малака? “Не хачу”, “Не люблю”… Даследчыца з гімназіі, вучаніца 3-га класа Вераніка Барадзіна, пад кіраўніцтвам настаўніцы Раісы Корбут высветліла і расказала ўсім, што малако вельмі карысны прадукт, які можна не толькі проста выпіць. З яго можна зрабіць кефір, вяршкі, ёгурт. Дарэчы, апошні малочны прадукт Вераніка зрабіла сама, прынесла на фестываль і дала пакаштаваць журы ды прысутным у зале.

Выявіўся на фестывалі і будучы хімік, а можа геолаг — вучаніца 4-га класа гімназіі Ксенія Сяленчык. Дзяўчынка пад кіраўніцтвам настаўніцы Ірыны Тарашчук выгадавала з солі крышталі. Эксперымент у рамках даследчай працы “Вырошчванне крышталяў у хатніх умовах” доўжыўся амаль месяц. За гэты час эксперыментам зацікавіліся сябры Ксеніі і таксама да яго далучыліся. Члены журы заўважылі (пажартавалі, зразумела), што напэўна ў наступны раз даследчыца выгадуе нешта, што любяць і малыя дзяўчынкі, і вялікія, напрыклад, алмазы.

Аляксандра Бабіч

А вось адна з самых маленькіх даследчыц Аляксандра Бабіч разам з выхавацелькай Ларысай Радзвіновіч даследавалі гісторыю кніг ад гліняных таблічак да друкаваных старонак. І хоць сама дзяўчынка яшчэ чытае толькі самыя простыя словы, але добра ведае, што ў кнігах захавана ўся мудрасць чалавецтва, усе яго веды. І каб дазнацца хаця б маленькую частку гэтых таямніц, юная даследчыца параіла ўсім як мага болей чытаць.

Дзве гадзіны і нават болей, што доўжылася мерапрыемства, праляцелі, як некалькі хвілін — даследчыкі сваімі займальнымі, пазнавальнымі работамі так захапілі аўдыторыю, што адчуванне часу страцілася. Члены журы нават не змаглі вызначыцца, хто ж быў лепшы на сяголетнім фестывалі. Таму Дыпломамі і падарункамі былі ўзнагароджаны абсалютна ўсе яго ўдзельнікі. А яшчэ кожны з членаў журы адзначыў тых юных даследчыкаў, чые работы яму спадабаліся крышачку больш за іншыя. Не засталася без увагі і праца выхавацеляў ды настаўнікаў. Менавіта яны зрабілі галоўнае — зацікавілі сваіх выхаванцаў і вучняў. Ад журы яны атрымалі цёплыя словы, а ад аддзела па адукацыі, спорце і турызме Глускага райвыканкама — Падзякі. 

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Куда сходить и что посмотреть в ближайшие выходные

29 марта 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Дважды герой Советского Союза Степан Шутов

29 марта 2024
Общество

ЦИК Беларуси зарегистрировал 56 кандидатов в члены Совета Республики

29 марта 2024
Актуально

Министерство спорта и туризма проводит правовой мониторинг

29 марта 2024
Актуально

День правового просвещения и личный прием граждан прошел в Глусском УКП «Жилкомхоз»

28 марта 2024
Власть

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Год качества

В честь 100-летия Глусского района на территории детского сада № 4 Глуска заложили сосновую аллею

28 марта 2024
АПК

Галоўнае — захаваць маладняк. На семінары-нарадзе, які прайшоў у Глусскім раёне, разглядалі тэхналагічныя аспекты захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы

28 марта 2024
Общество

Реконструкция линейно-кабельных сооружений проводится в Глуске

28 марта 2024
Общество

Районные соревнования по настольному теннису прошли в Глуске

28 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

К 100-летию Глусского района объявлен конкурс на лучший логотип. Положение о проведении районного конкурса

20 марта 2024
Культура

Семья Дербеевых представит Глусский район в конкурсе “Семья года”

20 марта 2024
Общество

Торжественное мероприятие ко Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства состоялось в Глуске

22 марта 2024
Общество

Планы у дорожников большие. Интервью с начальником Глусского ДРСУ-213 Иваном Радько

21 марта 2024
Общество

Так в РОВД заведено. На заслуженный отдых проводили первого заместителя начальника Глусского райотдела

26 марта 2024
Общество

Александр Багель выдвинут кандидатом в члены Совета Республики от Глусского района

22 марта 2024
Год качества

Республиканская добровольная акция «Адновім лясы разам!» проходит в Глусском районе

25 марта 2024
Культура

Масленицу ярко и познавательно отметили глусские гимназисты

18 марта 2024