Темы

Пасяўная — агульная справа

Пасяўная — агульная справа

Спачатку было здалося, што рэпартаж пра тое, як праходзіць пасяўная ў адкрытым акцыянерным таварыстве “Турыно-агра”, не атрымаецца. Пра сустрэчу на 26 красавіка і знаёмства з ходам работ у гаспадарцы мы першапачаткова дамовіліся з выконваючым абавязкі галоўнага агранома Уладзіславам Сачком, але ён вымушаны быў тэрмінова выехаць па справах на адно з далёкіх палёў. Не было ў гэты час і выканаўчага дырэктара Мікалая Ільюшчэні: ён займаўся вырашэннем вытворчых пытанняў за межамі гаспадаркі. Але нас і нашу справу літаральна выратавала Надзея Жук, інспектар па кадрах: расказала, дзе хто працуе, а потым і на палі з намі праехала.

Выканаўчы дырэктар ААТ “Турыно-агра” Мікалай Ільюшчэня

Абодва яны блізка адно ад аднаго, каля вёскі Веснава, і на абодвух будзе расці кукуруза. Але перш чым яе пасеяць, патрэбна падрыхтаваць глебу. Гэтым відам работ там якраз і займаецца механізатар Вячаслаў Елістратаў, штодня плюсуючы ў скарбонку сваіх працоўных дасягненняў па 20—25 гектараў. І гэта добры паказчык. Нездарма па стане на 26 красавіка механізатар — адзін з перадавікоў пасяўной кампаніі, аб чым сведчыць экран, вывешаны на флагштоку на мехдвары, там напісана, што за папярэдні дзень Елістратаў падрыхтаваў 20 гектараў глебы і дабіўся нормы выпрацоўкі 125 працэнтаў. Ці лёгка працуецца і ці лёгка даецца выкананне і перавыкананне задання, мы пытацца ў Вячаслава не сталі: дастаткова было пачуць, што з сямі раніцы ён ужо на мехдвары, і пабачыць клубы пылу за трактарам, шчыльныя настолькі, што ў іх здалёк не адразу і тэхніку разгледзіш.

Механізатар Вячаслаў Елістратаў працуе на падрыхтоўцы глебы

Уцягнуўся ў справу і другі герой нашага рэпартажу — механізатар Сяргей Заяц, які па ўжо падрыхтаванай глебе сеяў кукурузу. Трымаючы працоўны тэмп свайго калегі, ён таксама выдае штодня прыкладна па 20 гектараў, за папярэдні дзень норма яго выпрацоўкі склала 111 працэнтаў, і яго імя — на экране працоўных дасягненняў, а значыць, таксама і ў яго гонар падняты флаг. Кукурузу Сяргей Заяц сее каля тыдня, да гэтага ўносіў мінеральныя ўдабрэнні. На пасяўной, як і ў самой гэтай гаспадарцы, ён працуе з 19 сакавіка, сюды механізатар камандзіраваны з лясгаса, на дапамогу хлебаробам.

Сяргей Заяц камандзіраваны ў “Турыно-агра” з лясгаса

Пытаюся, як жа ён змог так хутка асвоіцца ў іншай справе? Аказваецца Сяргей Уладзіміравіч з палявымі работамі знаёмы — працаваў у маладосці ў “Гвардыі” (быў некалі ў раёне такі калгас). Тут жа мы з ім, не згаворваючыся, пажартавалі, што ў яго жыцці таксама атрымалася свая “маладая гвардыя”, але нашы з ім маладзейшыя калегі, што былі на полі, не зразумелі гэтай гаворкі і на здзіўленае пытанне механізатара пра Алега Кашавога паціснулі плячыма. Так, іншае пакаленне, іншыя кнігі, іншыя героі. Ну ды гэта між іншым, літаратурнае адступленне.

Інспектар па кадрах Надзея Жук і вядучы аграном Вячаслаў Сініцын

На гэтым жа полі мы пазнаёміліся з яшчэ адным удзельнікам пасяўной — вядучым аграномам Вячаславам Сініцыным. Падрабязна распытваць пра ход пасяўной мы ў яго не сталі, бо юнак пасля заканчэння Беларускай сельгасакадэміі працуе ў гаспадарцы ўсяго два месяцы. Зараз яго задача — кантроль за сяўбой кукурузы, але, прызнаўся сам, тут ён не столькі кантралюе, колькі прадаўжае вучыцца, як і што патрэбна рабіць, спасцігае на практыцы тое, пра што расказвалі ў ВНУ. Кажа, што часам тэорыя і практыка паміж сабой разыходзяцца, але ён да гэтага быў гатовы. 

Газаэлектразваршчык Аляксандр Дзяшчэня

Зараз у гаспадарцы, гаворыць Надзея Жук, два аграномы: Уладзіслаў Сачок выконвае абавязкі галоўнага, а Вячаслаў Сініцын — вядучы аграном. У абодвух гэтая вясна першая ў гаспадарцы, таму ім на дапамогу на пачатку пасяўной быў камандзіраваны з ПМК-86 “Вадбуд” Віталь Каранец, аграном з вопытам, які добра ведае не толькі справу, але і гэту гаспадарку, бо сам тут працаваў раней.

Зрэшты, на гэтую пасяўную ў “Турыно-агра” накіраваны тры работнікі з іншых прадпрыемстваў. Акрамя ўжо названых, гэта яшчэ і Дзмітрый Прыбыш з “Жылкамгаса”, тут ён падчас нашага прыезду на трактары МТЗ-3022 дыскаваў глебу ва ўрочышчы Захарыха. Астатнія — свае. Ва ўрочышчы Крэсцік уносіў мінеральныя ўдабрэнні Дзмітрый Мароз, Уладзімір Няборскі — на падвозцы ўдабрэнняў, а палявод Рыгор Ткачоў загружаў іх у лейку. Добрыя словы сказала Надзея Жук і пра механізатара Івана Барысевіча, у дзень нашага прыезду ён працаваў ці не на самых аддаленых палях: сеяў зерневыя ва ўрочышчы Прусаўшчына, насенне яму падвозіў Аляксандр Кончыц. Зрэшты, тое, што гаспадарка па тэмпах сяўбы сярод лідараў, у многім заслуга менавіта Барысевіча. Умее працаваць Іван Сяргеевіч. Увогуле ж актыўныя веснавыя палявыя работы пачаліся ў “Турыно-агра” з 2 красавіка. З гэтага ж часу ўсім занятым на сяўбе прама на палі возяць абеды. Паколькі сваёй сталовай у гаспадарцы няма, ежу набываюць ва ўстановах грамадскага харчавання райпо, дастаўка — сваімі сіламі. Зрэшты, тут і не важна, як вырашаецца пытанне, галоўнае — каб яно вырашалася і каб механізатары былі смачна накормлены. І яны накормлены, я пыталася, сказалі — смачна. Штодня, удакладніла Надзея Жук, на палі развозяць у сярэднім па 10 абедаў.

Галоўны інжынер гаспадаркі Валянцін Прыгара

Наступным месцам нашага прыпынку стаў мехдвор. Мабыць, нават чалавеку далёкаму ад сельскай гаспадаркі не трэба тлумачыць, што сёння коньмі зямлю не паднімеш, на палях працуе тэхніка. І каб яна працавала добра, без збояў і паломак, сваё слова павінны сказаць тыя, хто займаецца яе рамонтам. І тут галоўны інжынер гаспадаркі Валянцін Прыгара, з якім мы сустрэліся на мехдвары, прыводзіць у прыклад і называе выдатным майстрам сваёй справы газаэлектразваршчыка Аляксандра Дзяшчэню. І няхай у гаспадарцы ён працуе толькі некалькі месяцаў, але прафесіянала пазнаеш адразу, ён добра выканае нават самую тонкую работу. Зразумела, што на пасяўной галоўныя — механізатары, але ж і работа слесараў, механікаў-наладчыкаў вельмі важная, перакананы Валянцін Прыгара, і рабочы графік гэтай парой у іх таксама напружаны, яны заняты амаль увесь светлавы дзень, бывае, што і прама на поле выязджаць даводзіцца, і ў выхадныя працаваць: падварыць штосьці, адрэгуляваць рухавік, каробку перадач… Работа ёсць заўсёды: тэхніка часам ламаецца, і тут ужо ўсё залежыць ад аператыўнасці механікаў, зваршчыка, інжынера. У гэтую пасяўную ў “Турыно-агра” на палях штодня ў сярэднім працуе па дзевяць адзінак тэхнікі з розным прычапным абсталяваннем. За ўвесь гэты час толькі адна сур’ёзная паломка была, ды і то трактара на гарантыі, і каб не спыняліся работы, на дапамогу суседзям на тры дні прыйшоў “Слаўгарадскі” са сваім трактарам і механізатарам. 

Увогуле ж у гаспадарцы ўсё ідзе сваім парадкам, зазначыў выканаўчы дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства Мікалай Ільюшчэня, з якім мы сустрэліся напрыканцы паездкі. У большасці сваёй людзі справу ведаюць, працуюць, а задача кіраўніцтва — стварыць для гэтага ўмовы, і дробязяў тут няма, упэўнены Мікалай Ільюшчэня — ад наяўнасці тэхнікі, паліва, насення да спраўнасці вогнетушыцеляў, укамплектаванасці аптэчак (у гэтым годзе іх набылі 10 штук).

Сяголета веснавы клін “Турыно-агра” складаецца з 460 гектараў кукурузы, 50 з якіх пойдзе на зерне, 450 гектараў ранніх яравых культур, але па факце зроблена 518, або 115 працэнтаў, пасеяна ўжо 68 гектараў зернебабовых, яшчэ будуць сеяць проса, пайзу, грэчку. Так што работы прадаўжаюцца.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла сегодня в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Происшествия

В центральном парке Глуска кто-то варварски вырвал скамейку

6 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024