Темы

Аграфірма “Слаўгарадскі”: эстафета жніва

Аграфірма “Слаўгарадскі”: эстафета жніва

Чарговую паездку ў “Слаўгарадскі” — паглядзець, як праходзіць уборачная, — мы намецілі на пятніцу, 19 ліпеня. Прыехалі з раніцы на поле каля Чапаева і акурат трапілі на ўзнага-роджванне: намеснік дырэктара аграфірмы па ідэалагічнай рабоце (і наш нязменны і незаменны гід у гэтай гаспадарцы) Вікторыя Самусева ўручала Падзякі (і грашовыя прэміі) механізатарам, якія лідзіруюць у гэтым сезоне. Іх атрымалі старшы камбайнер Дзмітрый Валёха і камбайнер Яўген Макрыдаў, а таксама вадзіцель на адвозцы Мікалай Штылёў. На той дзень экіпаж намалаціў 330 тон, гэта з улікам рапсу і свірэпіцы. Папраўдзе, растлумачыла намеснік па ідэалогіі, усе экіпажы працуюць, можна сказаць, нароўні, розніца паміж іх намалотамі невялікая. Сяголета ў “Слаўгарадскім” на жніве шчыруюць пяць экіпажаў. На полі мы яшчэ сустрэлі і сфатаграфавалі Аляксандра Кірылава (старшы камбайнер) і Яўгена Маёрава. Юрый Грашчанка і Уладзімір Зайцаў, Аляксандр Гаравікоў і Віктар Палуян, камандзіраваны сюды з “Жылкамгаса”, у дзень нашага прыезду былі на рамонце. Не заспелі мы на полі і братоў Гаравіковых, абодва яны прыцягнутыя з іншых гаспадарак: Сяргей, старшы камбайнер, — з лясгаса, Мікалай — з “Жылкамгаса”. Але ж сапраўды ўсе, і “свае”, і “не свае”, працуюць аддана, адказна, між іншым, на жніво гультаёў і не бяруць. Абавязкова трэба сказаць і пра вадзіцеля Аляксея Хромчанку, ён, як і Мікалай Штылёў, адвозіць зерне ад камбайнаў, і розніца паміж адвезеным імі таксама невялікая, мо якія сто тон, расказала намеснік дырэктара.

З працоўным поспехам вадзіцеля Мікалая Штылёва павіншавала намеснік дырэктара аграфірмы “Слаўгарадскі” Вікторыя Самусева
Экіпаж зернеўборачнага камбайна Аляксандр Кірылаў і Яўген Маёраў

Увогуле, з году ў год у “Слаўгарадскім” адна і тая ж карціна: ці то зямля там такая, ці то яшчэ што, але што на пасяўной, што на ўборачнай, што на корманарыхтоўцы — усе механізатары працуюць так дбайна і старанна, як іншы гаспадар на сваіх палетках не завіхаецца. Пра такіх людзей, што тут казаць, і пісаць прыемна. А ўбраць ім усім разам трэба па плане 1845 гектараў зерневых і зернебабовых, гэта самыя вялікія плошчы ў раёне, і на ўчарашнюю раніцу было ўбрана 405 гектараў азімага трыцікале, намалочана 789 тон, і 531 гектар азімага жыта, намалот 904 тоны.

Падзякі ад кіраўніцтва гаспадаркі атрымалі (справа налева) Дзмітрый Валёха і Яўген Макрыдаў

Пасля таго як зжалі трыцікале каля Чапаева, камбайны і МАЗы выправіліся на поле каля Барбарова, дзе ўжо іх чакала паспелае жыта, а на гэтым полі застаўся парадкаваць салому прэс-падборшчык. Сяголета на ўборачнай у “Слаўгарадскім” задзейнічаны два падборшчыкі, працуюць на іх Мікалай Анікееў і Аляксандр Фядосаў. (Пры гэтым апошні працуе, можна сказаць, на два франты: ён жа і вадзіцель на адвозцы зялёнай масы). Цалкам убраныя палі пераворваюць, гэтым на МТЗ-3522 займаецца Мікалай Фясько, які да вечара нядзелі, 21 ліпеня, ужо ўзараў 138 гектараў. 

Выконваючы абавязкі галоўнага агранома Генадзь Янушэўскі (у цэнтры)
і работнікі зернесушылкі ў Сцягу Сяргей Аляхно і Аляксандр Янушэўскі

Механізатары рушылі па сваім маршруце, мы ж адправіліся на зернесушыльны комплекс у Сцягу, ад яго работнікаў ува многім залежыць, наколькі якаснае будзе зерне на выхадзе. І яны не падводзяць, расказала Вікторыя Самусева, працуюць так, каб не загубіць вынік працы камбайнераў. У аграфірме зараз дзейнічае дзве сушылкі, на сцягаўскай галоўны Аляксандр Прыдыбайла, які тут ужо 12 сезонаў, расказалі нам яго калегі (сам Аляксандр Уладзіміравіч быў выхадны). Расказваючы, назвалі яго галоўным не толькі па пасадзе: “галоўны энтузіяст і рухавік работы, на ім тут шмат што трымаецца, сушылка была толькі на саломе, дык ён зрабіў печ, каб была на дрывах”. Калегі — гэта Аляксандр Янушэўскі і Сяргей Аляхно. Усе трое — надзейнае звяно, хаця, напрыклад, Сяргей Аляхно працуе на сушыльным комплексе толькі першы сезон. “Надзейны, самастойны, такія ў сельскай гаспадарцы вельмі патрэбны”, — вось характарыстыка, якую дала новаму работніку намеснік дырэктара.

Кладаўшчык Зарына Маханька

Зусім нядаўна працуе тут (на замене бальнічнага) і Зарына Маханька, але ж намеснік дырэктара рэкамендавала нам і напісаць, і сфатаграфаваць новую кладаўшчыцу. Моладзь, на жаль, не так ахвотна ідзе ў калгасы, аргументавала яна сваю настойлівасць, а Зарына Анатолеўна хутка і ў калектыў улілася, і асвоілася на рабочым месцы. Работа ў яе адказная — трэба весці дакладны ўлік прывезенаму зерню (і не толькі зерню), прасушанаму, таму, што захоўваецца на складзе. Вось, напрыклад, уборка рапсу ўжо завяршылася, і Зарына Анатолеўна нам тут жа выдала лічбу: на зернесушылцы ў Сцягу было перасушана сяголета 192,3 тоны масланасення гэтай культуры. Сюды ж звозяць трыцікале, і на момант нашага прыезду тут ужо перасушылі 187,7 тоны зерня гэтай гібрыднай расліны. Дарэчы, зерне ідзе на фураж і на насенне, дык вось на насенны фонд к вечару таго ж дня ўжо павінны былі прасушыць 90 тон, пра гэта нам расказаў выконваючы абавязкі галоўнага агранома Генадзь Янушэўскі. Тут жа мы сустрэлі Аляксандра Аляксеева, праўда, ён фатаграфавацца не захацеў, маўляў, проста працую ды і ўсё. Між іншым, гэтага шафёра намеснік дырэктара аграфірмы назвала літаральна “палачкай-выручалачкай”. З раніцы Аляксандр Аляксееў садзіцца ў бензавоз, каб развезці гаручае і прама на палях заправіць тэхніку, а потым перасаджваецца на другую машыну і ўжо на ёй да самага вечара возіць перасушанае зерне на склады.

Гаворачы пра маладых работнікаў, Вікторыя Самусева згадала таксама Вераніку Ефімоўскую, яны з Зарынай Маханькай сёстры і абедзве вылучаюцца самастойнасцю і адказным стаўленнем да працы. Вераніка Анатолеўна, як і сястра, працуе зусім нядаўна, пасаду ёй даверылі важную: загадчыца склада гаруча-змазачных матэрыялаў і дыспетчар. А яшчэ намеснік дырэктара з гонарам паведаміла, што на днях прыйдуць зусім маладыя — школьнікі, якія самі выявілі жаданне папрацаваць летам у гаспадарцы: тры чалавекі будуць дапамагаць на зернесушыльным комплексе ў Сцягу, яшчэ два — у Заеліцы. Хто ведае, можа пра гэтых сённяшніх вучняў мы праз колькі год будзем пісаць як пра лепшых працаўнікоў “Слаўгарадскага”?

Як зараз пішам пра Васіля Калецкага — ні адзін артыкул пра аграфірму не абыходзіцца без гэтага прозвішча. А чаму не? Хлопец малады, але жвавы, хуткі, кіраўніцтва яму давярае. Летась ён адвозіў зерне ад камбайнаў, а сёлета задзейнічаны ў асноўным на корманарыхтоўцы — адвозіць зялёную масу. Травы другога ўкосу ў “Слаўгарадскім” скасілі, згодна са зводкай раённага ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні на раніцу 22 ліпеня, на 152 гектарах, гэта 15 працэнтаў ад неабходнага, такім чынам корманарыхтоўка працягваецца. Сена заклалі 461 тону, 46 працэнтаў ад задання, сенажу — 8158 тон, гэта 49 працэнтаў. Заняты на корманарыхтоўцы Яўген Філіпенка і Сяргей Жаўнер, вадзіцелі — ужо згаданы Васіль Калецкі, Канстанцін Кірылаў, Мікалай Голуб і Аляксандр Фядосаў.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Год качества

В честь 100-летия Глусского района на территории детского сада № 4 Глуска заложили сосновую аллею

28 марта 2024
АПК

Галоўнае — захаваць маладняк. На семінары-нарадзе, які прайшоў у Глусскім раёне, разглядалі тэхналагічныя аспекты захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы

28 марта 2024
Общество

Реконструкция линейно-кабельных сооружений проводится в Глуске

28 марта 2024
Общество

Районные соревнования по настольному теннису прошли в Глуске

28 марта 2024
Актуально

Надо брать! Новый кредит на потребительские нужды «На родныя тавары» запустил Беларусбанк

27 марта 2024
Актуально

В Могилёвской области дорожные предприятия приступили к озеленению транспортных развязок и придорожных полос

27 марта 2024
Общество

Право знать! В Глуске прошел правовой брейн-ринг

27 марта 2024
Власть

Лукашенко о полете белорусского космонавта: это не только имидж страны, мы — космическая держава

27 марта 2024
Актуально

Над «Крокусом» молитва прозвучит: жлобинчанка Юлия Андросова выразила свою скорбь в стихах

27 марта 2024
РОЧС информирует

На заметку потребителю

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

К 100-летию Глусского района объявлен конкурс на лучший логотип. Положение о проведении районного конкурса

20 марта 2024
Культура

Семья Дербеевых представит Глусский район в конкурсе “Семья года”

20 марта 2024
Общество

Торжественное мероприятие ко Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства состоялось в Глуске

22 марта 2024
Общество

Планы у дорожников большие. Интервью с начальником Глусского ДРСУ-213 Иваном Радько

21 марта 2024
Общество

Так в РОВД заведено. На заслуженный отдых проводили первого заместителя начальника Глусского райотдела

26 марта 2024
Общество

В Глуске в День Конституции провели интеллектуальную игру «Жизнь по закону» для старшеклассников школ района. Фоторепортаж

15 марта 2024
Культура

Пойдемте зиму провожать! Народное гулянье «Масленица» пройдет в Глуске 16 марта

15 марта 2024
Общество

Александр Багель выдвинут кандидатом в члены Совета Республики от Глусского района

22 марта 2024