Темы

Падарожжа па родным краі. Краснае

Заканчэнне

“Чырвоны Усход”

У 1878 годзе маёнтак Струмілаў разам з вёскай Пагост уваходзіў у склад “Колюгского сельского общества крестьян собственников — 87 человек, былых дворовых — 3 человека. До правления — три версты». Гэтыя паселішчы адносіліся да Глускага праваслаўнага прыходу. У 1909 годзе маёнтак Краснае — гэта адзін вялікі двор, у якім было жыхароў: мужчын — 14 чалавек, жанчын — 15. Усяго 29 чалавек, з іх беларусаў — 11, палякаў — 18.

У 1924 годзе ў дакументах адзіны запіс — “деревня Красное”. У 1931 годзе ў Красным быў арганізаваны калгас, які, паводле адных дакументаў, меў назву “Чырвоны усход”, паводле другіх — “Усход”.  Першым старшынёй калгаса абраны, па ўспамінах вяскоўцаў, Аляксей Пархімовіч. У склад калгаса ўвайшлі 43 сялянскія гаспадаркі — дабравольна-прымусова сталі калгаснымі. Вакол вёскі Краснае было багата хутароў — “Кушнярава хата”, “На пірагу”, “Пісарава хата”, “У Пожары”, “Уцеха”, у якім жылі 4 мужчыны і 8 жанчын; быў яшчэ з назвай Уцеха засценак, які складаўся з 7 двароў і 46 жыхароў, усе беларусы. Іх таксама сагналі ў калгасы, “а хто не жадаў — таго на Салаўкі”, апавядаюць вяскоўцы.

Алена Францаўна Паўловіч жыла на хутары Уцеха. Арыштавана ў 1930 годзе і асуджана на 10 год пазбаўлення волі і выслана ў Пермскую вобласць. Туды ж і на такі ж час быў сасланы Іван Пятровіч Паўловіч. Рэабілітаваны абое 31 ліпеня 1992 года. Уладзімір Аляксандравіч Міхайлоўскі нарадзіўся ў вёсцы Краснае, арыштаваны ў 1937 годзе, асуджаны на 10 год, рэабілітаваны 16 студзеня 1989 г. Старшыня калгаса Аляксей Пархімовіч таксама “трапіў на Салаўкі” ў 1938 годзе, што сталася з ім далей — невядома.

Усю працу ў калгасе рабілі ўручную, сеялі і аралі коньмі, і толькі калі ў раёне была арганізавана машынна-трактарная станцыя і моладзь пайшла вучыцца на трактарыстаў, то пачалі зямлю апрацоўваць тэхнікай. Трактароў было мала, таму на іх працавалі па чарзе. Сярод маладых хлопцаў, хто займаўся на пункце ўсенавуча для прызыўнікоў у Глуску, быў і Марцін Бараноўскі з Краснага. Адразу ён працаваў пасля курсаў на “Фардзоне”, а потым — на ХТЗ.

У пасляваенны час калгас аднавіў сваю працу. “Старшынямі яго працавалі ў розны час Кароткін, Хамкоў, Зіневіч Міхаіл, — апавядалі вяскоўцы. — Кантора калгаса знаходзілася ў панскім доме. Калгас быў вельмі бедны. Заработкаў не было. Плацілі мо 10 капеек на працадзень. Вёска была вялікая, аж да лесу, але з беднасці людзі паз’язджалі хто куды — у Глуск, у Падзамшу, у Мыслоціну, у Дуброву…, дзе, лічылася, жыць лепей. У той час былі яшчэ і падаткі вялікія вельмі. Трэба было плаціць за кожны куст і пладовае дрэва. Калі меў надзел зямлі 60 сотак, то павінен здаць дзяржаве: 300 літраў малака, 50 кг мяса, 3000 штук яек на хату, а яшчэ здавалі бульбу, масла… Было, што дазвалялі трымаць у асабістай гаспадарцы толькі адну карову ды двое парасят, а на большае маглі прыпаяць такі падатак, што і трымаць не захочацца. Усяго хапіла. Падатак на кусты зняў Малянкоў, а Булганін — усе астатнія”.

Брыгада ў саўгасе “Глускі”

Дзесьці ў 1959 годзе Краснае аб’ядналі ў адну гаспадарку з Макавішчамі, і стаў калгас звацца імя Карла Маркса. Туды ж перавезлі і панскі дом, у ім размясцілася кантора. У 1963 годзе быў ліквідаваны Глускі раён, далучаны да Бабруйскага. Але затое з’явіўся саўгас “Глускі”, у яго ўвайшлі 10 брыгад — 11 вёсак, сярод іх і вёска Краснае. За нядоўгі час у Красным пабудавалі ферму па адкорме цялят. Загадчыцай працавала Марыя Кірылаўна Янушэўская.

У 1970 годзе ў вёсцы Краснае было 162 жыхары. “Брыгада вялікая, брыгадзір — Рыгор Васілевіч Дарошка. Садзілі на палях і жыта, і пшаніцу, буракі, ва ўрочышчы Зарудзечча — капусту, на балоце Пад фальваркам і на Паўлавічовым лузе грэблі сена; Абалонь, Даліна, ва ўрочышчы Уборачкі і сена грэблі, і жывёлу пасвілі; ёсць поле з назвай Уцеха — бульбу садзілі і буракі. На ферме даглядалі жывёлу Анастасія Васілеўна Змітровіч, Марыя Трафімаўна Кісялевіч, Надзея Піліпаўна Лугіна і іншыя, “сярэднясутачныя прывагі кожнага гадаванца ў маі 1982 года — 871 грам, пры абавязацельстве жывёлаводаў — 850 грам”. “У 1984 годзе на ферме даглядалі 220 галоў маладняку буйной рагатай жывёлы. На адкорме кожны бычок прыбываў па 924 грамы за суткі, а на дарошчванні — па 646 грам. У пачатку жніўня было адпраўлена на мяса 16 бычкоў, кожны заважыў у сярэднім па 415 кілаграм,” — пісала прэса. Працавалі на адкорме Кацярына Сямёнаўна Дарошка, Надзея Піліпаўна Лугіна, Соф’я Мікалаеўна Дарошка… Стараліся ўсе, шчыравалі. За працу і плата была добрая. Перадавікоў было багата.

Так гулялі, што сяло гуло

Школы сваёй у вёсцы Краснае ніколі не было. Першыя чатыры класы хадзілі вучыцца ў школу ў вёску Пагост, да якой напрамкі цераз балота мо з кіламетры два будзе. Старшыя класы, калі ў каго была магчымасць і жаданне, заканчвалі ў Макавішчах, хадзілі туды таксама напрамкі, цераз поле, — 3 км. Адразу там была сямігодка, пазней сярэдняя школа.

Па медыцынскую дапамогу звярталіся жыхары вёскі Краснае на фельчарска-акушэрскі пункт вёскі Макавішчы, у зону абслугоўвання якога ўваходзіла вёска. А калі што больш сур’ёзнае — то ў Глускую бальніцу.

Невялікі “фінскі домік”, што стаяў каля дарогі на ўездзе ў Краснае, рукамі Яўгенія Фёдаравіча Дарошкі быў адрамантаваны, калі спатрэбілася гуляць вяселле аднаму з яго дзяцей. Гэты “домік” стаў брыгадным клубам, а яго загадчыкам — Яўген Фёдаравіч. Днём у клубе, бывала, збіраліся на сходы, раніцою — раздаваў брыгадзір нарад на працу, а па вечарах — танцы… Гулялі тут і вяселлі, і радзіны… Свайго гарманіста не было, то наймалі з іншых месцаў. Ладзілі ў вёсцы і кірмаш. Быў ён на другі дзень Вялікадня, у панядзелак. “Так гулялі, што сяло гуло. Былі і песні, і танцы, багатае застолле ў кожнай хаце. Заходзь, частуйся, і ніхто не пытаў, адкуль моладзь. На тое і кірмаш. Бывала, што панапіваюцца, то і паб’юцца. Але мірыліся хутка”, — успаміналі вяскоўцы.

“Отдавшим свою жизнь в боях…”

У 1967 годзе якраз насупраць клуба, якога зараз няма, узвялі помнік. “Жителям деревни Красное и Застенок Дуброва, отдавшим свою жизнь в боях против немецко-фашистских захватчиков в годы Великой Отечественной войны 1941—1945» — так сведчыць надпіс на ім. Пад надпісам прозвішчы воінаў-землякоў, якія загінулі ці прапалі без вестак: “Дарошко В.С., Дорошко В.И., Дещеня Н.Е., Дещеня П.Н., Дещеня П.Е., Дубас И.А., Змитрович Г.Л., Змитрович А.П., Змитрович Я.Д., Змитрович В.Д., Змитрович А.Д., Киселевич Р.А., Матушевский Е.П., Новиченок А.А., Радько А.М., Севрук А.М., Стефанович А.М.”. Таксама згаданы партызан Сяргей Андрэевіч Дарошка, які загінуў у ліпені 1942 года ў в. Касарычы ў час баявых дзеянняў партызан з атрадам карнікаў, Пётр Самуілавіч Астрэйка і Васіль Ермалаевіч Дарошка, якіх расстралялі ў снежні 1942 г. у Глуску за дапамогу партызанам. Пад прозвішчамі словы: “Бессмертные подвиги ваши во имя свободы и счастья нашей социалистической Родины никогда не померкнут в памяти односельчан”.

Пазней, у 90-х гадах ХХ стагоддзя, сталі вядомы прозвішчы прапаўшых без вестак Якіма Фёдаравіча Змітровіча, сувязіста, і Радзько Андрэя Максімавіча; Аляксандр Фёдаравіч Кошань загінуў у 1945 годзе ва Усходняй Прусіі; мірныя жыхары Фоня Мікалаевіч Дзяшчэня і Рыгор Паўлавіч Змітровіч забіты фашыстамі ў сакавіку 1943 г. у в. Пагост.  Іван Мікалаевіч Змітровіч нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Краснае. Ваяваў у Заходнай Украіне, дайшоў да Германіі, удзельнічаў у вызваленні Польшчы. Узнагароджаны быў медалямі “За адвагу”, “За победу над Германией”, меў розныя юбілейныя ўзнагароды. Інвалід II групы, ён усё сваё жыццё працаваў на калгаснай ніве ў саўгасе “Глускі”.

Чатыры пастаянныя жыхары

Паводле перапісу 1970 года, у вёсцы Краснае было тады 162 жыхары. А вось увесь неабходны тавар яны куплялі ў асноўным у ларку, які працаваў “на хаце”. Сямнаццаць гадоў у ім гандлявала, адсюль і на пенсію пайшла Кацярына Сямёнаўна Дарошка. Зараз яна адна з чатырох пастаянных жыхароў вёскі Краснае, а жыве тут з 1948 года, як выйшла замуж за мясцовага хлопца. Вось ужо больш за 12 год яна стараста вёскі. У яе хаце — Дом сацыяльных паслуг.

“За гэты час, што стараста, прыходзілася шмат розных пытанняў вырашаць для вяскоўцаў, — успамінае Кацярына Сямёнаўна, — ды і зараз хапае — каб і святло было, і вуліца зімою пачышчана, і тэлефон працаваў, бо мабільная сувязь тут чамусьці не працуе… Але раней, калі людзей было ў вёсцы болей (а іх у 2008 годзе налічвалася 35 чалавек. — Аўт.), то і працаваць было цікавей, і жылося весялей, а зараз няма тут ужо нікога”. Па ягады і грыбы ходзяць часцей за ўсё дзеці, а старыя больш з унукамі ладзяць адносіны. А іх, тых ягад і грыбоў, заўжды багата і ў Кулдобах, і ў Раўчуку, і ў Бярэзніку, але і назвы ўрочышчаў паціху забываюцца, бо ўжо амаль няма каму іх помніць.

Але, колькі б жыхароў у вёсцы не было, паштовая машына наязджае рэгулярна — у аўторак і пятніцу, а аўталаўка прывозіць розны тавар, нават на заказ, — у сераду і суботу. Не забываюць сяльчан і работнікі арганізацыі сацыяльных паслуг, цераз старасту заўжды трымаецца сувязь з сельскім Саветам.

І. КІРЫНА

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла сегодня в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Происшествия

В центральном парке Глуска кто-то варварски вырвал скамейку

6 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024