• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Вадзіцель аграфірмы “Слаўгарадскі” Мікалай Штылёў першым у раёне перавёз тысячу тон зерня

Вторник, 30.07.2019 12:00. Category: АПК    

Вадзіцеля-тысячніка Мікалая Штылёва прыехаў павіншаваць таксама ўнук Паўлік

Вадзіцель аграфірмы “Слаўгарадскі” Мікалай Штылёў першым у раёне перавёз тысячу тон зерня. Мікалай Іванавіч шчыруе ў гаспадарцы з 2000 года, спачатку быў вадзіцелем малакавоза, пасля — МАЗа, сёлетняе жніво для яго трынаццатае па ліку. Дзень за днём, з раніцы да позняга вечара, рэйс за рэйсам ён гаспадарліва адвозіць зерне ад камбайнаў, працуе ў поўную сілу, з душой. Як вынік: не першы год у спісе лідараў, сярод лепшых вадзіцеляў, занятых на адвозцы зерня. Не падвёў Мікалай Іванавіч і на гэты раз. На яго рахунку 26 ліпеня ўжо было 1033 тоны перавезенага зерня. Пра свае працоўныя перамогі герой жніва кажа сціпла: “Проста працую, стараюся на карысць роднай гаспадаркі, раёна і сваёй сям’і”.

У пятніцу на мінулым тыдні Мікалаю Іванавічу прыйшлося парушыць звыклы графік, каб прыняць віншаванні, пачуць словы ўдзячнасці за сумленную працу на хлебнай ніве раёна. Падзячнае пісьмо ад раённага выканаўчага камітэта, Падзяку райкама прафсаюза работнікаў АПК, грашовыя прэміі, кветкі, вымпел і наклейку лідара прама ў полі, што каля вёскі Чапаева, яму ўручалі намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Кульба і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Лугін. Яны жадалі вадзіцелю-тысячніку моцнага здароўя і далейшых поспехаў, дзякавалі за высокія паказчыкі ў працы. Да добрых слоў далучыліся кіраўнік аграфірмы “Слаўгарадскі” Уладзімір Штылёў і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Вікторыя Самусева. З гонарам глядзеў на дзядулю (а я з замілаваннем на абодвух) шасцігадовы ўнук Паўлік, ён таксама прыехаў з добрай нагоды, туліўся да дзеда-перадавіка, абдымаў, радаваўся яго поспехам, мне ж здавалася ў той момант, што гэта, мабыць, і ёсць самы лепшы падарунак для вадзіцеля-тысячніка Мікалая Штылёва. А пасля ў жытнёвым полі гучалі звонкія песні — музычныя віншаванні ад самадзейных артыстаў Заеліцкага сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу.

Ганна АЎТУХОВА

Фота аўтара

« Кніга яе жыцця: перагорнута 100-я старонка
Традиции торговли в надежных руках »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 054)
    • АПК (336)
    • Беларусь помнит (125)
    • Власть (274)
    • Гісторыя Глушчыны (111)
    • Год исторической памяти (40)
    • Духовность (149)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (18)
    • Культура (246)
    • Общество (4 586)
    • Происшествия (358)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (25)
    • Спорт (318)
    • Творческие проекты (184)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (282)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top