Темы

Абнаўленне стадыёна ў Глуску пачалося ў ліпені

Абнаўленне стадыёна ў Глуску пачалося ў ліпені

У апошні час многія жыхары і госці райцэнтра з непрытоенай цікавасцю сочаць за зменамі, якія закранулі глускі цэнтральны стадыён — месца, дзе ладзяцца спаборніцтвы і святы, куды прыходзяць за здароўем і добрым настроем людзі самых розных узростаў. Абнаўленне спартыўнага аб’екта пачалося ў ліпені. З пачатку месяца рамонтныя работы актыўна разгарнуліся на адкрытай пляцоўцы стадыёна. Яе рэканструкцыя праводзіцца ўласнымі сіламі, паясніў намеснік начальніка аддзела па адукацыі, спорце і турызме Глускага райвыканкама Ігар Сушчэня. Рабочая брыгада з ліку супрацоўнікаў фізкультурна-спартыўнага клуба і дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы цалкам замяніла агароджу на пляцоўцы, засталося ўстанавіць новыя сядзенні для балельшчыкаў і запасных гульцоў, прывесці ў належны стан пакрыццё, пафарбаваць гімнастычны гарадок за пляцоўкай.

З кожным днём новае аблічча набывае і будынак дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Зараз будаўнікі з Бабруйска тынкуюць і шпаклююць сцены, пасля пафарбуюць фасад. На жаль, працу часта перапыняюць дажджы, адзначыў Ігар Сушчэня, але запланаваныя рамонтныя работы будаўнічая брыгада абяцае выканаць да сярэдзіны жніўня. Дарэчы, будынак абнаўляецца не толькі вонкава, пра яго выгляд унутры ўжо паклапаціліся работнікі ДЮСШ. Яны пафарбавалі сцены і падлогу ў спартыўнай зале, правялі рамонт кабінетаў і калідора. Пэўны фронт работ плануюць выканаць і на самім стадыёне: на бегавой дарожцы пакладуць сучаснае бясшвовае рызінавае пакрыццё даўжынёй 100 метраў, больш прывабны выгляд набудуць і трыбуны для гледачоў, сядзенні падзеляць на сектары і пафарбуюць у розныя колеры, падрамантуюць праходы паміж радамі.

“Сёння развіццю спорту ў раёне надаецца немалая ўвага, — падкрэсліў Ігар Сушчэня. — Бясспрэчна, што ўсе рамонтна-абнаўленчыя работы на цэнтральным стадыёне, на якія ідуць сродкі з раённага і абласнога бюджэтаў, праводзяцца на карысць глушчан, для таго, каб колькасць аматараў здаровага і актыўнага ладу жыцця павялічвалася, каб яны маглі займацца спортам у дастойных умовах”.

Г. АЎТУХОВА

Фота аўтара

Последние новости

Культура

Районный конкурс молодых работников предприятий, организаций и учреждений «SuperПрофи-2025» состоялся в Глуске

26 августа 2025
Читать новость
Общество

В Глуске завершился турнир по футболу среди детей и подростков на призы районного исполнительного комитета

26 августа 2025
Читать новость
АПК

НАШИ ТЫСЯЧНИКИ. Василий Калецкий из ОАО «Агрофирма «Славгородский»

26 августа 2025
Читать новость
Общество

В Глуске — дни футбола

26 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко требует выстроить эффективную систему торгового обслуживания, прежде всего на селе

26 августа 2025
Читать новость
Образование

В Глусской средней школе № 1 говорили об образовании и науке

26 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем