Темы

Штодзённыя клопаты сельскай улады (Казловіцкі сельсавет)

Штодзённыя клопаты сельскай улады (Казловіцкі сельсавет)

На фоне вялікіх пераўтварэнняў, якія адбываюцца ў раённым цэнтры, нельга не сказаць пра добраўпарадкаванне ў сельскай мясцовасці. Няхай не так маштабна, як у Глуску, але ж і там ідзе работа па навядзенні парадку. Скажам, на тэрыторыі Казловіцкага сельсавета з пачатку года ўзяліся за выдаленне аварыйных дрэў як у населеных пунктах, так і на грамадзянскіх могілках, расказаў рэдакцыі старшыня сельвыканкама Уладзімір Каблаш. Зразумела, што работа гэта важная і нават тэрміновая, бо нельга чакаць, покуль якое дрэва ад ветру або старасці ўпадзе і наробіць шкоды — папсуе дах ці плот у двары, перагародзіць дарогу, упаўшы на вуліцу, або пашкодзіць помнік ці агароджу на могілках. Таму сельвыканкам заключае дагавор са спецыялізаванай арганізацыяй на выкананне работ (як правіла, для гэтага патрэбна адмысловая тэхніка і спецыяльна падрыхтаваныя людзі), або планавых, або па заяўцы. Такім чынам сяголета па сельсавеце было прыбрана 72 аварыйныя дрэвы: у Зарэччы, Балашэвічах і Кляшчоўцы, а таксама на могілках вёсак Казловічы, Уюнішча, Зелянковічы, Кляшчоўка, Балашэвічы.

Ці трэба казаць, што выгляд вуліцы ў значнай ступені вызначае агароджа двароў, вось чаму яшчэ дзесяць гадоў назад, у 2009-м, пры пераўтварэнні вёскі Засценак Усцярхі ў аграгарадок там памянялі агароджу. Але за гэты час яе драўляная частка значна сапсавалася, месцамі пахілілася і бетонная, таму сяголета ўзяліся за абнаўленне агароджы і на вуліцы Цэнтральнай адрамантавалі 600 метраў.

“Бетонную частку агароджы мы, дзе патрэбна, параўнялі, драўляную замянілі на новую, — расказвае Уладзімір Каблаш. — У прыватнасці, апошнія 76 драўляных шчытоў літаральна ў ліпені  нам зрабілі работнікі, накіраваныя ад цэнтра занятасці для выканання грамадскіх аплочваемых работ. Зараз гэтая частка агароджы ўстаноўлена, застаецца толькі пафарбаваць, і ўсё будзе прыгожа. Гэтыя работы мы выконвалі сваімі сіламі, з дапамогай культработнікаў. Дарэчы, работнікі культуры, настаўнікі мясцовай школы дапамагалі нам і ў навядзенні парадку на помніках і ў месцах воінскіх пахаванняў. На тэрыторыі сельсавета іх 21. Трэба сказаць, што яны пастаянна падтрымліваюцца ў добрым стане, сяголета асабліва значныя  работы былі праведзены на помніках у Зелянковічах і Зубарэвічах, туды нават давялося прыцягваць спецыяльную тэхніку, бо стэла там даволі высокая і пафарбаваць яе нейкім іншым чынам не было магчымасці, але агульнымі намаганнямі справіліся”.

Што да агульных высілкаў у справе навядзення парадку, то іх вынікі і сапраўды маглі б быць больш адчувальнымі і справа ішла б хутчэй, калі б мясцовае насельніцтва больш актыўна і ахвотна прымала ўдзел у грамадскіх работах — ці то ў населеных пунктах, ці то на могілках. Вядома ж, што грамадою любая справа ладзіцца хутчэй ды і весялей таксама.

Але вось якую карціну вясёлай не назавеш пры ўсім жаданні, дык гэта закінутыя селішчы. Па вёсках занядбалыя хаты ледзь не на кожнай вуліцы сустракаюцца, і сельскі пейзаж не ўпрыгожваюць, і суседзям клопат дастаўляюць: у зарасніках разводзяцца вужакі ўсялякія, а пустую хату людзі з нізкай сацыяльнай свядомасцю могуць аблюбаваць для сваіх нецвярозых пасядзелак. Клопат ды й толькі. Па словах кіраўніка справамі Казловіцкага сельвыканкама Марыі Толсцік, на тэрыторыі сельсавета маецца 63 пустуючыя дамы.  На іх знос і рэкультывацыю тэрыторыі сяголета сельскаму выканаўчаму камітэту выдзелена 4,5 тысячы рублёў, уся сума ўжо асвоена: на гэтыя сродкі знесена 2 занядбалыя дамы ў Вільчы і 12 — у Старым Сяле. Работы выконваў мясцовы “Жылкамгас”.

“Пабочныя арганізацыі мы наймаем, калі патрэбны спецыяльныя прыстасаванні або тэхніка, — тлумачыць Уладзімір Каблаш. — Астатняе выконваем самастойна, аб’яўляем суботнікі, дзякуй, некаторыя месцічы адгукаюцца на просьбы. Так, гэтым летам пафарбавалі 80 метраў агароджы на адных могілках у Балашэвічах, на восень, дакладней, на верасень, плануем адрамантаваць, дзе патрэбна, замяніць агароджу на другіх балашэвіцкіх могілках — ні многа ні мала 170 метраў. Спадзяёмся і запрашаем далучыцца і саміх вяскоўцаў”.

У тым, што справы мясцовай уладзе хопіць да зімы, сумненняў не ўзнікае: адных грамадзянскіх могілак тут 16, трэба і агароджы глядзець, і зараснікі выдаляць, смецце вывозіць, прычым не толькі з пляцовак, а і стыхійныя звалкі прыбіраць. На тэрыторыі сельсавета цалкам размешчана адна сельскагаспадарчая арганізацыя, ААТ “Зара Камуны”, і асобныя палеткі РАПТЗ і “Глускай Зары”, ёсць Усцярхоўскі навучальна-педагагічны комплекс, два ФАПы і два магазіны (у аграгарадку і Балашэвічах), дзве клубныя ўстановы і бібліятэкі (Засценак Усцярхі і Старое Сяло). Іх прылеглыя тэрыторыі і адміністрацыйныя будынкі ў большасці сваёй утрымліваюцца ў добрым стане, ёсць паразуменне з іх кіраўнікамі, адзначае Уладзімір Каблаш, таксама і вяскоўцы ў асноўным стараюцца даглядаць свае селішчы, дамы, двары. Бо ўсім жа, мабыць, хочацца, каб побач і навокал было акуратна і прыгожа. Але ж аднымі толькі жаданнямі справа не рухаецца, тут і сродкі патрэбныя немалыя, і высілкі агульныя. Таму што ёсць, што робім, тое і маем.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота прадастаўлена сельскім Саветам і Ганны АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Власть

Сустрэчу з працоўнай моладдзю лясгаса правёў старшыня Глускага райвыканкама Аляксей Жураўлёў

18 мая 2025
Читать новость
Общество

Наши люди. Тренер по спорту Глусского ФСК Александр Кочергин

17 мая 2025
Читать новость
Власть

С Днем работников физической культуры и спорта! Поздравление от руководства района

17 мая 2025
Читать новость
Актуально

Дефициты каких витаминов и микроэлементов часто встречаются у женщин в возрасте 35+? Отвечает нутрициолог

16 мая 2025
Читать новость
Образование

Министерство образования обновило перечень рабочих профессий для школьников

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Что интересного предложит 3—7 июня белорусская агропромышленная неделя

16 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем