Темы

“Турыно-агра”: з адказным стаўленнем да хлеба

“Турыно-агра”: з адказным стаўленнем да хлеба

Хлеб патрабуе адказных да сябе адносін, расхлябанасці і абыякавасці не церпіць. Кожны, хто працуе на жніве, ведае: надвор’е не паправіш, з дажджом ці засухай не паспрачаешся, але ўсё, што залежыць ад чалавека, зрабіць можаш і павінен. Менавіта па такім прынцыпе працуюць у “Турыно-агра”, куды мы завіталі ў самы разгар жніва.

Дзмітрый Прыбыш камандзіраваны ў “Турыно-агра” з “Жылкамгаса”

Зжаць работнікам гаспадаркі патрэбна 1002 гектары зерневых і зернебабовых культур, і ў дзень нашага прыезду, 2 жніўня, яны справіліся з гэтым амаль на 40 працэнтаў, а за выхадныя (толькі для нас, для іх гэта рабочыя дні) яшчэ дабавілі, і на ўчарашнюю раніцу было ўжо больш за 50 працэнтаў. Зараз у “Турыно-агра” жнуць азімае трыцікале і жыта. Выходзіць у поле з самай раніцы не даюць дажджы, заставацца ў полі дапазна таксама ўжо няма як — каласы набрыньваюць ад вячэрняй вільгаці. Тым не меней жыта зжалі (на раніцу 5 жніўня) 383 гектары, намалаціўшы 610 тон і атрымаўшы 15,9 цэнтнера на круг. Трыцікале ўбралі на 119 гектарах, ураджайнасць — 14,5 ц/га. Убіраць ячмень, якога пасеяна тут 85 гектараў, яшчэ не пачыналі, таксама, як і авёс.

Старшы камбайнер Юрый Няборскі
Аграном “Турыно-агра” Уладзіслаў Сачок

У адказ на пытанне пра камбайнерскія экіпажы мы пачулі знаёмыя прозвішчы: Юрый Няборскі і Уладзімір Станішэўскі. Абодва заўсёды ходзяць у перадавіках, у мінулыя гады станавіліся тысячнікамі (Уладзімір Станішэўскі як вадзіцель), пераможцамі і прызёрамі раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых. Дык і не дзіва. Напрыклад, для старшага камбайнера Юрыя Няборскага гэта ўжо 27-е жніво, расказала нам інспектар па кадрах і ідэолаг Надзея Жук, якая была нашай правадніцай у “Турыно-агра”.   І ў гэтым годзе, стаўшы адзін для аднаго напарнікамі, трымаюць марку: у гаспадарцы гэта лепшы экіпаж. На ўчарашнюю раніцу Няборскі і Станішэўскі намалацілі 372 тоны зерня плюс 132 тоны масланасення рапсу.

Вадзіцель Уладзімір Няборскі працуе на адвозцы зерня

Працавалі ў той дзень у “Турыно-агра” яшчэ некалькі экіпажаў. Гэта Дзмітрый Прыбыш (камандзіраваны з “Жылкамгаса”) і яго сын Вадзім Прыбыш, а яшчэ камбайнеры з аграфірмы “Слаўгарадскі” — Сяргей і Мікалай Гаравіковы,  Аляксандр Гаравікоў і Віктар Палуян.

Руслан Бердышаў працуе ў “Турыно-агра” ў час адпачынку на асноўнай рабоце

На ўжо зжатых палях убірае і прасуе салому Аляксандр Гізун (з “Жылкамгаса”). Адвозкай зерня займаецца Уладзімір Няборскі, дарэчы, у мінулым годзе ён быў у адным экіпажы са сваім братам Юрыем, і тады яны трымалі лідарства ў раёне. Сяголета Уладзімір Мікалаевіч стараецца таксама не падводзіць прозвішча Няборскіх, за сезон ён перавёз на МАЗе 838 тон ураджаю: 132 тоны масланасення рапсу і 706 тон зерня. Таксама на адвозцы зерня заняты Руслан Бердышаў. Ён вадзіцель лясгаса, а на сезон уборачнай узяў адпачынак (кажа, дзякуй кіраўніцтву, што ў патрэбны час адпусцілі) і заключыў дагавор з “Турыно-агра”.

Грузіць зерне Аляксей Елістратаў, увесь працэс кантралюе загадчыца зернятока Галіна Васілеўская

Пабывалі мы ў пятніцу і на калгаснай зернесушылцы, дзе працуе пяць машыністаў. Зерне ідзе з палёў з вільготнасцю 17—20 працэнтаў, пакідаць яго болей чым на суткі нельга — згарыць, таму сушылка не спыняецца ні на хвіліну, з пачатку сезона тут ужо агульнымі намаганнямі дапрацавалі 840 тон зерня. З васьмі раніцы да наступнай раніцы працуе адна змена, потым заступае другая. Падчас нашага прыезду на месцы былі машыністы Васіль Гусараў і Сцяпан Грыневіч. Яны расказалі, што сушылкі тут дзве, адна італьянская “Мекмар”, другая — айчынная, пэўны час была не задзейнічана, а ў гэтым сезоне яе аднавілі, так што цяпер працуюць абедзве. Грузіць зерне Аляксей Елістратаў, а кантралюе ўвесь гэты працэс загадчыца зернятока Галіна Васілеўская. Сустрэлі мы на зернесушылцы і мясцовых школьнікаў: Вікторыя Мароз і Арцём Семеж скарысталіся вольным часам, каб зарабіць крыху грошай, балазе, у гаспадарцы не адмовілі. Дарэчы, праца не такая ўжо і лёгкая: акурат, каб адчуць, што грошы проста так не дастаюцца. Падбуртаваць зерне, дапамагчы яго загрузіць, прыбраць пляцоўку — абавязкаў хапае, гуляць няма калі. У загадчыцы зернятока нараканняў на работу маладых памагатых няма, кажа, што Вікторыя паслухмяная, старанная, а Арцём — як сапраўдны гаспадар — працавіты, ініцыятыўны, усё гарыць у руках юнака.

На зернесушылцы дапамагаюць Вікторыя Мароз і Арцём Семеж
Машыністы зернесушыльнага комплексу Васіль Гусараў і Сцяпан Грыневіч

І работнікі гаспадаркі, і тыя, хто прыйшоў сюды на час уборачнай, ведаюць: ад кожнага асабіста залежаць агульныя лічбы і вынік той галоўнай справы, пачатак якой быў пакладзены яшчэ мінулай восенню. Аграном “Турыно-агра” Уладзіслаў Сачок расказаў, што зерне пад сёлетні ўраджай хлеба сеялі ў асноўным сваё, першай і другой рэпрадукцыі, элітнага насення пасеялі 20 гектараў ячменю і 30 гектараў трыцікале. І хоць надвор’е зрабіла свой “унёсак”: то засушыла, то заліло — на некаторых хлебных палях выходзіла па 25 цэнтнераў з гектара, а ў агульным на круг ураджайнасць у “Турыно-агра” зараз 15,6 ц/га. У лік дзяржзаказу здалі ўжо 300 тон жыта з 400. Спыталася я ў агранома і пра корманарыхтоўку. На жаль, травы другога ўкосу пакуль што слабыя, але пасля прайшоўшых дажджоў трава ўзялася ў рост. Пакуль на адну ўмоўную галаву назапашана 7,81 ц к. адз. Неўзабаве пачнуць убіраць кукурузу, яе ў “Турыно-агра” сяголета 520 гектараў, з 80 гектараў кукурузнае зерне пойдзе на рэалізацыю, з астатніх плошчаў — для свайго статка, плануецца, па словах агранома, узяць мінімум 200 цэнтнераў з гектара.  

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024
Здоровье

Свободные рабочие дни для прохождения диспансеризации: кому, когда и сколько

18 апреля 2024