Темы

Сёння дзень нараджэння Сяргея Іванавіча Грахоўскага

Сёння дзень нараджэння Сяргея Іванавіча Грахоўскага

Сёння дзень нараджэння Сяргея Іванавіча Грахоўскага. “Наш, глускі” — ганарымся мы, зачытваем цытаты з вершаў гасцям горада і згадваем паэтычныя радкі Грахоўскага ў паўсядзённым жыцці. Часам, гартаючы зборнік яго твораў, звернеш увагу на дату пад вершам і здзівішся: сорак, пяцьдзесят, шэсцьдзесят год прайшло — а радкі напісаны быццам сёння, пра сённяшняе жыццё. Невялікую нізку вершаў мы ў дзень нараджэння паэта прапануем нашым чытачам. А яшчэ — успаміны пра Сяргея Іванавіча тых, хто добра яго ведаў, сутыкаўся з ім у жыцці. Бо хто лепш можа расказаць пра паэта і чалавека, як не гэтыя людзі. Дык вось сёння слова рускаму паэту Міхаілу Дудзіну і беларускаму празаіку Яну Скрыгану (артыкулы гэтыя былі надрукаваны ў 1983 годзе, першы — ў “Літаратурнай газеце”, другі — ў газеце “Літаратура і мастацтва”, абодва тэксты са скарачэннямі ўзяты з сайта grahouski.org,). 

Міхаіл Дудзін

“… С. Граховский понимает истинную сущность художника, знает, что истины растут на каменистом поле жизни и что их надо защищать всей силой убежденности и таланта. Этим и занимается всю свою жизнь, потому что ничем другим заниматься не может. Всё, что бы он ни делал, подчинено его судьбе — его Поэзии.

Мне довелось провести вместе с Сергеем Ивановичем Граховским целый месяц в Ялте. Побывали тогда и в чеховском домике-музее… Потом мы вернулись домой, присели в парке на скамейку. Сидели и разговаривали. И вдруг я заметил, как, выйдя из-за куста лавровишни, по направлению к нам шел поразительный пес без ошейника. Поразителен он был потому, что в своей собачьей стати он нес приметы всех пород своего собачьего братства. Пес подошел прямо к Сергею Ивановичу, ткнулся мордой в его колени, а тот в свою очередь положил псине на загривок руку, продолжая разговор. Собака величественно улеглась у его ног.

Вечером я записал в своей записной книжке следующее: «Если к человеку без опаски подходит бездомная собака и позволяет ему погладить себя по загривку, это говорит о том, что этот человек чего-то стоит в жизни, что ему может довериться не только собака, но и человеческая душа…”

Ян Скрыган

“…Потым я ўсім жыццём пераканаўся, што такая адкрытасць, поўнасць, патрэба ўсё рабіць на ўсю моц, на поўны размах, на поўны голас,— што ў гэтым уся прырода Сяргея Грахоўскага. I калі ў маладосці не думалася гэтак, то, мабыць, вінаваты сам — не ўмеў заўважаць. А найвярней, — што чалавек фарміруецца не адразу, на гэта патрэбен час, акалічнасці і, мабыць, выпрабаванні. Усё ў ім цяпер было — на поўны мах, на поўную сілу. Гэтак ён цяпер ладзіць свой побыт. У пэўны час класціся спаць, уставаць, садзіцца за рабочы стол. Усё спланавана: калі рабіць праходкі, купацца, аблівацца халоднаю вадою. А ўзімку — маржоўства на возеры, лыжы, а некалі любіў і канькі. Ен перанёс два інфаркты, але гэта яго натуры не перайначыла. Пае-хаўшы ўзімку ў санаторыю «Сосны», п’янеючы ад чыстага іскрыстага паветра, ад снегу, далечыні і ляснога шолаху, ён дагойсаўся на лыжах да таго, што яго вярнулі дадому яшчэ з адным — мікраінфарктам.

Гэтак жа строга, няўступчыва падзяляюцца яго адносіны да людзей. Бог ведае калі быў выпадак, што адзін знаёмы зрабіў у дачыненні да яго нейкую бяздумную неэтычнасць, а перапрасіць не хапіла такту, і з таго часу для яго той чалавек не існуе. I наадварот: я памятаю, што ён прачытаў кнігу, якая вельмі прыйшлася яму па душы, ён насіў яе пад пахаю з сабою цэлыя дні, усім апавяшчаючы — вось як трэба пісаць!

Гэтакая ж, на ўсю шырыню душы, у яго і дружба. Няма таго дня, каб ён не званіў мне, хоць бы папытацца, ці жыў-здароў. Нас было чацвёра дружбакоў-аднапалчэнцаў, кожнага ён абзвоньваў, а цяпер асталося двое, і тым большы стаў яго клопат. Гады ж робяць, што ім хочацца. На поўную сілу ён і працуе, на ўсім абліччы яго творчасці ляжыць пячаць неўтаймаванасці. Яго вершы павінны гучаць як вечавыя званы, пра што б ён не пісаў. Праўда, сцвярджаць так трохі рызыкоўна, бо на тое трэба, каб чытаў сам аўтар.

Чытанне паэзіі — гэта высокае мастацтва. Я ведаю мала каго з паэтаў, якія пішуць добрыя, нават выдатныя вершы, але чытаць іх не ўмеюць. Вершы ў іх чытанні мярцвеюць, яны не даносяць ні думкі, ні хвалявання. Не пасаромеюся прызнацца, што на такую хваробу хварэю я сам і таму спачуваю ўсім няўмекам. У Грахоўскага ж вершы набываюць крылы, яго чытанне энергічнае, яснае, падкрэсленае сілаю рытму і жэста. Кожнае слова вымаўляецца да канца, ні адна галосная не скрадваецца, падкрэслівае любую інтанацыю. Тое, што чытае Грахоўскі, вы не толькі чуеце, а і бачыце. Мне здаецца, што ён, як сапраўдны майстар, скрозь трэніруе сябе…

Я меў выпадак даволі доўгі час — не адзін год — наглядаць, як Грахоўскі рыхтаваў двухтомнік сваіх выбраных вершаў. На ранейшыя тэксты было нядобра глядзець, бадай што ўсе яны былі скрэслены, каторы менш, а каторы да таго, што ад яго мала што ранейшае аставалася. Прызнаюся, што на такую работу я глядзеў з любасцю, бо не разумею, як можна не любіць напісанага табою, каб не ўмець або не хацець яго паправіць. Не выпадкова выглядае і тое, што ў «Выбраныя творы» Грахоўскі ўключыў толькі адзін колішні верш 1929 года, прапусціўшы ў сваёй творчасці цэлыя дзесяцігоддзі. Гэтакі ж — на ўвесь мах, на ўсю сілу — дыяпазон яго творчасці. Ён паэт, празаік, публіцыст, нарысіст, перакладчык. Апроч таго, красамовец — некалькі гадоў запар на тэлерадыё вёў літа-ратурныя старонкі; падарожнік — аб’ездзіў Савецкі Саюз і замежжа; хадатай — або за некага або аб нечым: от жа не без яго дачынення ў Мінску названа вуліца імем аднаго з першых марксістаў на Беларусі Сяргея Мяржынскага…”

Выратаванне

               Н. Гілевічу

Сваю тугу

Сагні ў дугу,

А калі не —

Яна сагне

I выб’е з рук

Апошні круг —

Тваё выратаванне

Ў бязмежным акіяне.

I не кажы,

Што ўсё адно

Плысці ці рынуцца на дно.

Выратавальны круг

Лаві

I сам плыві,

Плыві, плыві.

Хоць берага і не відно

I не дастаць нікому дно,

А ты плыві з апошніх сіл,

I рукі, быццам пара крыл,

Аб хвалі б’юцца да зары,

Бо ёсць надзейныя сябры

На светлым беразе крутым

I ты заўжды патрэбен ім.

Калі ж ты галавой панік,

Яна, як цяжкі каласнік,

Цябе пацягне ў чорны вір,

На рыфы вострыя, у жвір.

Адчай з тугою у душы

Ты без ваганняў заглушы

I выйграеш няроўны бой

I перш за ўсё

З самім сабой.

Нальецца сілаю рука,

Калі агеньчык маяка

Засвеціцца,

I даплывеш

Да берага,

Дзе ты жывеш.

                             (1971 год)

 

Плынь

Вецер насустрач, насустрач імклівая плынь.

Хлопец у чоўне, смуглявы і рослы,

Прагна глядзіць і плыве ўдалячынь —

Толькі рыпяць і згінаюцца вёслы.

 

Сонца насустрач і сіні прастор,

Неба і хмары — ў вясёлкавай браме.

Вёслы, як дужыя крылы, прасцёр —

Хлопец спяшаецца ўслед за сябрамі.

 

У далячынь, што расчынена насцеж,

 Голасам сэрца і буйнай крыві

Кліча цябе неспакойнае шчасце,

Толькі хутчэй да яго даплыві.

 

Шчасце ў кожнай тваёй перамозе,

Шчасце — адолець і вецер, і град,

Шчасце — нідзе не спыняцца ў дарозе,

Спынішся — плынню адгоніць назад.

                                             (1956 год)

 

Дзве радасці

Твае усмешкі мне, як падарункі,

Тваё прызнанне, як шчаслівы лёс.

Я на цябе гляджу цераз карункі,

Што сплёў на шыбах ранішні мароз.

Аднолькава шчаслівыя абое

Спяшаемся ў завейныя сады,

Дзе па крутых сумётах за табою

Не паспяваюць познія гады.

А мы ўцячэм ад іх у снежны вечар,

Каб замяла завея кожны след,

Няхай асыпле іней нашы плечы,

Як той далёкі яблыневы цвет.

Калі ж бяда падкосіць на паўкроку,

Хоць з ёю, можа, спраўлюся і сам,

Ты да мяне спяшаешся здалёку,

Каб падзяліць пакуты напалам.

Як лёгка нам з табою ў лад ісці

З дрыгвы і багны на круты пагорак,

Бо радасць на дваіх — дзве радасці,

А гора на дваіх — паўгора.

                               (1981 год)

Последние новости

Власть

Лукашенко заслушал доклады Крутого и Кочановой. В числе главного — совещание по Витебщине и мониторинг в торговле 

22 октября 2025
Читать новость
Актуально

С 20 октября по 6 ноября проходит республиканская профилактическая акция «За безопасность вместе!»

22 октября 2025
Читать новость
Общество

Конкурсная программа к Дню отца прошла в ЦКиД «Орион»

22 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Ливия восстанавливают интенсивные отношения

21 октября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию проведет 22 октября заместитель начальника Могилевской таможни Михаил Артюховский

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Семейные старты. На районный спортивный праздник пригласили глусские семьи

21 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем