• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

У Глуску пасля капітальнага рамонту адкрылася гімназія

Вторник, 3.09.2019 11:04. Category: Год малой радзімы, Общество    

Так выпала, што сяголета новы навучальны год пачаўся не ў першы дзень восені, як звычайна, а на дзень пазней, 2 верасня. Але такое каляндарнае прамаруджванне ніколькі не зменшыла радасці ні дзецям, ні педагогам ад сустрэчы адзін з адным, з калегамі і сябрамі, у школьных калідорах і класах весела і звонка загучалі іх галасы.

Адукацыйную прастору Глускага раёна складаюць 18 устаноў: гімназія, дзве школы, чатыры навучальна-педагагічныя комплексы дзіцячы сад — сярэдняя школа, адзін НПК дзіцячы сад — базавая школа, тры яслі-сады, адзін дзіцячы сад, а таксама Цэнтр творчасці, дзіцяча-юнацкая спартшкола, фізкультурна-спартыўны клуб, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр і раённы вучэбна-метадычны кабінет. Сяголета школы і дзіцячыя садкі будуць наведваць каля 1420 вучняў, першакласнікамі сталі 146 хлопчыкаў і дзяўчынак. Першыя званкі, якія прагучалі для іх на ўрачыстых лінейках, далі пачатак новаму навучальнаму году. Дзяцей і настаўнікаў віталі і віншавалі ганаровыя госці, шэфы, бацькі.

Двайную радасць гэтым разам адчулі і адзначылі двайное свята ў гімназіі Глуска: новы навучальны год яна пачынае ў абноўленых сценах, у абноўленым сучасным інтэр’еры. Капітальны рамонт яны перажылі разам, настаўнікі, дзеці, іх бацькі, і разам здолелі ў няпростых умовах захаваць галоўнае — высокую якасць навучання, падкрэсліў у сваім прывітальным слове дырэктар гімназіі Сяргей Сяргееў, сведчаннем таму сталі вынікі паступлення: 72 працэнты выпускнікоў-гімназістаў сталі студэнтамі самых розных ВНУ. З радасцю прымае ўстанова і сваіх новых вучняў — 46 першакласнікаў, няма сумнення, што і яны ў свой час дадуць падставы для гонару. А пакуль кіраўнік выказаў падзяку раённай уладзе, аддзелу па адукацыі, спорце і турызме, усім настаўнікам, работнікам, вучням гімназіі, бацькам за агульную працу падчас рамонту і яе дастойны вынік. Самым актыўным старшакласнікам, юнакам, дырэктар уручыў Падзякі і салодкі падарунак. Не менш стараліся і вучаніцы-старшакласніцы, яны за лета для гімназіі пашылі ўсе шторы і абрусы і гэтым таксама заслужылі падарункі: новую швейную машынку і шматфункцыянальны манекен, якія на лінейцы настаўніцы абслугоўваючай працы Аксане Грыгор’евай перадала начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Святлана Лісіца і павіншавала ўвесь калектыў і з наваселлем, і са святам Ведаў.

Каб дзеці вучыліся і настаўнікі працавалі ў годных умовах, у нашай краіне робіцца шмат, падкрэсліў на лінейцы старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта Сцяпан Чачуха, на ўтрыманне ўстаноў адукацыі затрачана каля 8 мільёнаў рублёў, з іх 5,6 мільёна — сродкі рённага бюджэту. І прыемна бачыць, што ўсё гэта не дарма: радуюць поспехі сяголетніх 117 выпускнікоў, абнадзейвае прыход у школы раёна 146 першакласнікаў. Кіраўнік раёна пажадаў вучням цікавых адкрыццяў і поспехаў у вучобе, настаўнікам — дапытлівых вучняў, цярпення і ўзаемаразумення — бацькам. Ад раённага выканаўчага камітэта падарункам гімназіі стала інтэрактыўная дошка, патрэбныя для работы з дзецьмі падарункі таксама атрымалі Цэнтр творчасці і сацыяльна-педагагічны Цэнтр. Адметны падарунак — ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі — кнігу “Беларусь — наша Радзіма” атрымалі ўсе першакласнікі.

З прывітальнымі словамі на ўрачыстай лінейцы да гімназістаў і іх педагогаў звярнулася Святлана Шутава, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, галоўны рэдактар інфармацыйнага агенцтва “Магілёўскія ведамасці”, уручыўшы сертыфікат на 1,5 тысячы рублёў і падпіску на выданні інфармагенцтва, Святлана Аляксандраўна павіншавала з Днём ведаў і пажадала новых поспехаў і перамог. Атрымліваць не толькі добрыя адзнакі, але і трывалыя веды пажадаў гімназістам ганаровы грамадзянін Глуска Навум Сандамірскі. Пажаданні паспяховай вучобы, добрага настрою, цікавай і бяспечнай дарогі па краіне Ведаў выказалі вучням дырэктар УКП “Жылкамгас” Уладзімір Жэлдак і начальнік РАНС Андрэй Камінскі, ад бацькоў першакласнікаў з прывітальным словам выступіла Наталля Барадзіна. Не засталіся ўбаку і першакласнікі: выканаўшы вясёлую песеньку і выразна прачытаўшы вершы, яны даказалі ўсім, што да вучобы гатовы і ўжо чакаюць першага званка. Яго залівісты голас і абвясціў пачатак 2019/2020 навучальнага года.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

« День знаний в Глусском районе
Лукашенко провел для старшеклассников первый урок »
  • Год народного единства
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях




  • Рубрики
    • Актуально (1 042)
    • АПК (304)
    • Беларусь помнит (69)
    • Власть (174)
    • Гісторыя Глушчыны (73)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (3)
    • Духовность (130)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (204)
    • Общество (4 332)
    • Происшествия (347)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (14)
    • Спорт (280)
    • Творческие проекты (149)
    • Тема недели "БелТА" (46)
    • Усебеларускі народны сход (46)
    • Экономика (278)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top