Темы

Будаўнікі дарог. Працоўны калектыў Глускага ДРБУ № 213 сваё прафесійнае свята сустракае з добрым настроем і добрымі вынікамі

Будаўнікі дарог. Працоўны калектыў Глускага ДРБУ № 213 сваё прафесійнае свята сустракае з добрым настроем і добрымі вынікамі

Працоўны калектыў Глускага ДРБУ № 213 сваё прафесійнае свята сустракае з добрым настроем і добрымі вынікамі: павышаюцца аб’ёмы работ, растуць вытворчыя паказчыкі, ёсць планы на бліжэйшае будучае. Будаваць, рамантаваць дарогі, клапаціцца пра іх якасць, трымаць транспартныя шляхі ў належным стане — па-ранейшаму галоўная задача мясцовых дарожнікаў. У ДРБУ № 213 мы пабывалі напярэдадні Дня аўтамабіліста і дарожніка.

“Сёння мы абслугоўваем 409 кіламетраў дарожнай сеткі раёна, — расказаў кіраўнік арганізацыі Аляксандр Харц. — Бягучы год для нас стаў даволі прадуктыўным і паспяховым. Аб’ём выкананых работ за 9 месяцаў гэтага года склаў 2086,3 тысячы рублёў, гэта 171,8 % да адпаведнага перыяду мінулага года. У выніку вырасла выручка, рэнтабельнасць ад рэалізацыі прадукцыі складае 5,5 % (летась 3,0), прыбытак — 90,4 тысячы рублёў, тэмп росту да мінулага года — 304,4 %. Такім чынам, сярэднямесячная заработная плата дасягнула 830,8 рубля. З пачатку года на бягучы рамонт дарог было выкарыстана 1010,3 тысячы рублёў і 633,5 тысячы рублёў пайшло на іх утрыманне. Зараз на ўзбраенні арганізацыі — 18 адзінак тэхнікі, у гэтым годзе мы набылі легкавы аўтамабіль і ўжо чацвёрты па ліку пескараскідальнік для належнага ўтрымання дарог зімой. Увогуле, стараемся працаваць хутка і, галоўнае, якасна. Сёлета новае пакрыццё з’явілася амаль на 20 кіламетрах мясцовых дарог. Больш увагі надаём асфальтаванню і рамонту тых, што злучаюць Глуск з аграгарадкамі, зараз завяршаем бягучы рамонт дарогі Глуск — Бярозаўка — ст. Ратміравічы”.

За названымі лічбамі, безумоўна, хаваецца ўмелае кіраўніцтва вытворчым працэсам, стараннасць і адказнасць усяго калектыву. У арганізацыі сёння працуе 50 чалавек. Па словах Аляксандра Харца, ёсць тут сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы, якія дзясяткі гадоў прысвяцілі рабоце ў дарожнай сферы. Гэта начальнік бюро механізацыі Аляксандр Шыманскі, старшы майстар Аляксандр Храпко і майстар Сяргей Ермакоў, вадзіцель Юрый Марціновіч, механізатары Мікалай Слабаднік і Мікалай Якубенка, дарожны рабочы Мікалай Вярынскі і многія іншыя. Разам з тым вопыт старэйшых калег паспяхова пераймаюць такія маладыя спецыялісты, як вадзіцель Павел Голуб, дарожны рабочы Аляксандр Маханька. Сваім надзейным памочнікам у любой справе кіраўнік ДРБУ лічыць галоўнага інжынера Івана Радзько, станоўча характарызуе ён і жаночую частку калектыву. Так, бездакорна спраўляюцца са сваімі абавязкамі галоўны бухгалтар Таццяна Новікава, начальнік планава-вытворчага бюро Людміла Капялюшная, інспектар па кадрах Галіна Сушкевіч, інжынер па ахове працы і бяспекі руху Тамара Катовіч і іншыя работніцы. Напярэдадні свайго свята калектыў дарожнікаў абавязкова збярэцца разам, каб ад душы павіншаваць адзін аднаго, адзначыць рупліўцаў, а пасля зноў прадоўжыць шчыраваць на сваіх аб’ектах, каб глускія дарогі былі роўнымі і гладкімі, каб рух на іх быў заўсёды бяспечным і камфортным.

Г. АЎТУХОВА, фота аўтара

Последние новости

Власть

Лукашенко о предстоящих военных учениях с Россией: ни на кого нападать не собираемся

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Глуск принимал участников Международного молодежного форума «Молодежь Евразии — за мир»

16 мая 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Не допустить беды от огня

16 мая 2025
Читать новость
Актуально

В МНС напомнили, что 2 июня истекает срок уплаты физическими лицами подоходного налога

15 мая 2025
Читать новость
Власть

Единый день информирования на тему «Здоровая нация как основа развития Беларуси» проходит в Глусском районе

15 мая 2025
Читать новость
Общество

В Глусском районе почтили память жертв Холокоста

15 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем