Темы

Сад Перамогі пасадзілі ў школе № 2 Глуска

Сад Перамогі пасадзілі ў школе № 2 Глуска

Раніцай у суботу, 12 кастрычніка, у двары сярэдняй школы № 2 Глуска сабралася шмат людзей: настаўнікі, былыя выпускнікі разам са сваімі дзецьмі, цяперашнія навучэнцы (ад 1-га да 11-га класа) разам з бацькамі. Менавіта ў гэты дзень тут была запланавана гістарычная падзея — закладка новага саду.

Як расказала дырэктар СШ № 2 Алена Слічонак, абнаўленне саду ў межах добраўпарадкавання прышкольнай тэрыторыі было запланавана і рыхтавалася даўно, а зараз планы здзяйсняюцца. “Стары сад, — кажа Алена Рыгораўна, — быў пасаджаны яшчэ ў далёкія 1960-я гады, і, канешне, ён ужо нягодны. Наспела неабходнасць пасадзіць новыя дрэвы. Васіль Барысевіч, кіраўнік фермерскай гаспадаркі, наш даўні сябар і шэф, які не раз удзельнічаў у добраўпарадкаванні школьнай тэрыторыі, дапамог нам набыць саджанцы. З вясны бягучага года пачалася падрыхтоўка. Тут нам спатрэбілася дапамога дасведчанага чалавека. Уладзімір Нічыпаравіч Некрашэвіч, садавод-аматар са шматгадовым вопытам, згадзіўся дапамагчы. Ён прышчэпліваў, рыхтаваў да пасадкі саджанцы. Хачу адзначыць, што гэта не проста высадка пладовых дрэў, а мы пасадзім сад у гонар нашых дзядоў і прадзедаў, якія аддалі сваё жыццё, здароўе за наша мірнае жыццё, за Перамогу. У сада будзе і свая назва: “Сад Перамогі: сувязь паміж мінулым і будучым”.

На гістарычным (хаця і ў межах школы) мерапрыемстве прысутнічала Святлана Лісіца, начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Глускага райвыканкама. Звярнуўшыся да ўсіх, хто сабраўся на прышкольнай тэрыторыі, яна адзначыла: “Дрэва, якое вы пасадзіце, гэта не проста расліна. Гэта памяць аб важных падзеях, што адбываліся ў вашым жыцці, у жыцці школы. А яблыня — гэта яшчэ і сімвал развіцця, будучыні, дабрабыту, міру, Перамогі”. Дырэктар СШ № 2 Алена Слічонак таксама звярнулася да сваіх вучняў: “Запомніце, калі ласка, гэты дзень. Калі-небудзь вы раскажаце пра яго вашым дзецям, калі прыведзяце іх за ручку ў першы клас роднай школы”. Акрамя таго, Алена Рыгораўна ўручыла Падзячны ліст Уладзіміру Некрашэвічу за актыўны ўдзел у жыцці школы, за дапамогу ў добраўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі. Такі ж Падзячны ліст пазней атрымае і Васіль Барысевіч, які, на жаль, не змог прысутнічаць на мерапрыемстве.

Першае дрэва новага сада пасадзіла Таццяна Іванаўна Ахрэмчык — выпускніца СШ № 2 і яе былая настаўніца — разам са сваім унукам Міхаілам

Першае дрэва новага сада пасадзіла Таццяна Іванаўна Ахрэмчык — выпускніца СШ № 2 і яе былая настаўніца — разам са сваім унукам Міхаілам, шасцікласнікам гэтай жа школы. Больш за паўстагоддзя назад, у 1960-я гады, Таццяна Іванаўна разам з аднакласнікамі пасадзілі парк насупраць будынка школы, а зараз ужо яе ўнук садзіць у школьным садзе новае дрэва. Гэта сімвалічна — жыццё не стаіць на месцы, яно працягваецца.

Усяго ў гэты дзень школьнікамі і іх бацькамі, настаўнікамі, былымі выпускнікамі было высаджана 36 саджанцаў яблынь і груш. Уладзімір Некрашэвіч расказаў, што ў садзе будуць расці яблыні сартоў “Алеся”, “Каштэля” і “Ранняя салодкая”, а грушы — “Бэра кіеўская”, “Бэра беларуская” і іншыя. Першыя плады з яблынь можна будзе пакаштаваць дзесьці праз гады тры ці чатыры, а з ігруш крыху пазней. Садавод-аматар даў рэкамендацыі па доглядзе за дрэўцамі — як паліваць, як іх карміць, змагацца са шкоднікамі, а яшчэ паабяцаў, што і сам будзе дапамагаць.

Выпускнікі СШ № 2 розных гадоў паўдзельнічалі ў закладцы саду

Кожны са школьнікаў, хто ў гэты дзень паўдзельнічаў у пасадцы саду, я ўпэўнена, будзе клапаціцца пра яго. А дрэўцы аддзячаць за клопат шматлікімі духмянымі наліўнымі яблычкамі ды вялікімі салодкімі грушамі.             

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ   

Фота аўтара

Последние новости

Образование

Как в Глусском районе организуют летнюю оздоровительную кампанию 

21 мая 2025
Читать новость
Образование

Што было б, каб не Яўгенія?! Ад чаго пяцікласніца выратавала суседскую бабулю

21 мая 2025
Читать новость
Актуально

Свой взгляд. Выводы о выборах

21 мая 2025
Читать новость
Происшествия

Автономный пожарный извещатель спас жизнь двум мужчинам

20 мая 2025
Читать новость
Общество

В Глусском районе 24 мая пройдет День трезвости

20 мая 2025
Читать новость
Общество

В Глуске прошло спортивно-развлекательное мероприятие для семейных пар

20 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем