Темы

Знайсці залатую сярэдзіну. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры глускай сярэдняй школы № 1 імя Сяргея Грахоўскага Наталля Куксік

Знайсці залатую сярэдзіну. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры глускай сярэдняй школы № 1 імя Сяргея Грахоўскага Наталля Куксік

“Я працую там, дзе марыла, у гэтым сэнсе мне пашанцавала, — прызналася пры нашай сустрэчы Наталля Куксік, настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 1 імя Сяргея Грахоўскага. — Я магу нервавацца — бываюць нейкія цяжкасці, шмат папер, непаслухмяныя вучні, але гэта настолькі маё, што ў іншай прафесіі я сябе не ўяўляю ніяк”.

Што будзе працаваць у школе — гэта Наталля Аляксееўна цвёрда вырашыла яшчэ першакласніцай. Яна згадвае, як прыносіла дадому крэйду і пісала на дзверках шафы, быццам на класнай дошцы. А яшчэ на асобных лістах пісала дамашнюю работу спецыяльна з памылкамі, а потым чырвонымі чарніламі іх выпраўляла. Праўда, былі ваганні, выбраць англійскую ці беларускую мову, перамагла апошняя, і пра тое Наталля Аляксееўна зусім не шкадуе.

У 2000 годзе Наталля Куксік прыйшла ў школу, дзе вучылася сама, і з той пары рабочае месца не мяняла (не лічачы два з паловай гады, калі  “працавала” мамай у дэкрэце). За гэты час, прызнаецца сама, не толькі з’явіўся вопыт — у нейкай ступені змяніўся падыход да сваёй дзейнасці. “На самым пачатку працы ў школе, — гаворыць Наталля Аляксееўна, — я была больш строгая, нават аўтарытарная. Мне здавалася, што трэба вучыць дзяцей думаць правільна, гэта значыць, па-мойму. А цяпер я разумею, што кожны чалавек усё роўна будзе думаць па-свойму, і галоўная задача настаўніка — даць вучню выказацца, навучыць яго разважаць, адстойваць думку, рабіць гэта аргументавана, правільна. Я люблю, калі вучні спрачаюцца — не грубіяняць, зразумела, а імкнуцца сфармуляваць сваё меркаванне і ў агульнай дыскусіі вызначыць, маюць яны рацыю або не”.

Аўтарытарным у школе быць нельга, дэмакратычным — немагчыма, упэўнена Наталля Куксік. Прыходзіцца шукаць залатую сярэдзіну, і настаўніца спадзяецца, што ў яе атрымліваецца спалучаць чалавечы падыход да вучняў, чуласць, памяркоўнасць у адносінах і патрабавальнасць у тым, што датычыцца вучобы.

Настаўнік не можа быць чэрствым сухаром, машынай, якая перадае веды, лічыць яна. “Зразумела, што бывае ўсялякае, ідэальных адносінаў не існуе, як і ідэальных настаўнікаў. Але вось дзеці з класа (Наталля Куксік — класны кіраўнік 6-га “Б”) прыбягуць зараз з басейна і будуць дзяліцца ўражаннямі. Або раніцай ідзеш на працу, а яны ўжо каля веснічак сустракаюць і наперабой паказваюць і расказваюць, што ўзялі з сабой на ўрок працы і чаму  там сёння навучацца. І тое, што яны ідуць да мне са сваімі справамі, дае надзею, што я ўсё ж такі на сваім месцы”, — гаворыць Наталля Аляксееўна.

Ігар МАСЛАЎ,

дырэктар Глускай СШ № 1:

— Наталля Аляксееўна — годны настаўнік і чалавек, на сёння адзіны ў школе пелагог, чый вучань стаў прызёрам рэспубліканскага творчага конкурсу. Я кірую школай нядаўна, але бачу, што гэта прафесіянал, чалавек на сваім месцы. І дзеці, і бацькі адгукаюцца пра Наталлю Аляксееўну добра.

Настаўнік не можа выйсці “за прахадную” і забыць пра работу. Наталля Куксік усміхаецца і расказвае, што нават у Бабруйску на базары чуе “Дабрыдзень! А паглядзіце, якую кніжку я да школы набыў!”. На самой справе не кожнаму такая публічнасць будзе даспадобы. І калі чалавека гэта раздражняе — яму ў гэтай прафесіі будзе цяжка, хутка наступіць тое самае славутае эмацыйнае і прафесійнае выгаранне, лічыць мая субяседніца і спяшаецца дадаць: “Я пакрывіла б душой, калі б сказала, што мне такая сітуацыя падабаецца. Але не раздражняе і не напружвае. Гэта важна”.

Наталля НЯКРАСАВА,

метадыст раённага аддзела па адукацыі, спорце і турызме:

— Гэта кваліфікаваны спецыяліст, які сур’ёзна ставіцца да сваіх абавязкаў. Наталля Аляксееўна мае добрую тэарэтычную падрыхтоўку, умела выкарыс-тоўвае разнастайныя прыёмы ў выкладанні прадметаў, дыферынцаваны падыход. На ўроках і дадатковых занятках карыстаецца дыдактычным матэрыялам, які сама распрацоўвае. Свае дзелавыя якасці педагог удасканальвае шляхам самаадукацыі. Яна эфектыўна кіруе школьным і раённым метадычнымі аб’яднаннямі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, наведвае абласныя семінары, нарады, дзе актыўна і якасна прадстаўляе вопыт педагогаў раёна і свой асабісты. Таксама Наталля Куксік — старшыня раённай камісіі па праверцы алімпіядных работ. Яе навучэнцы пастаянна ўдзельнічаюць у раённых прадметных алімпіядах і займаюць прызавыя месцы. Даследчыя і творчыя работы вучняў узнагароджваліся дыпломамі ў раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах.

Што датычыцца непасрэдна вучобы, Наталля Куксік упэўнена, што настаўнік павінен добра ведаць свой прадмет — гэта залог яго аўтарытэту, асабліва ў наш час, калі добры і разумны дзядзька Гугл як бачыш выявіць любую тваю памылку. Гэта першае залатое правіла. Другое: у любой рабоце павінна быць сістэма. За амаль дваццаць год настаўніца пастаралася яе выпрацаваць. Усё проста: даступна растлумачаная тэорыя (не сакрэт, што ў падручніках правілы часам надта замудроныя) — многа матэрыялу для практычнай адпрацоўкі (зноў жа пры тым, што ў падручніках усяго адно-два практыкаванні) — выніковы тэст. Па кожных тэмах школьнай праграмы матэрыял назапашваўся не адзін год, адбіралася самае лепшае, і зараз гэта работа таксама працягваецца. Карыстаецца Наталля Куксік не толькі добра зарэкаменда-ваўшым сябе раздатачным матэрыялам, але і сучаснымі сродкамі. Напрыклад, дамашнія заданні “скідвае” вучням у суполцы “ВКонтакте”. На ўроку тлумачыцца толькі сама сутнасць задання, такім чынам эканоміцца час. І яшчэ штрых, які, мне здаецца, характарызуе настаўніцу: тэксты для дыктантаў яна падбірае не проста апісальныя, а абавязкова гістарычна-пазнавальныя (адкуль пайшла назва горада, як жылі беларусы даўней і падобнае).

Кажуць, што работу педагога немагчыма ацаніць “тут і зараз”, яна, бывае, відаць толькі праз шмат гадоў. Але ж у наш век справаздач і рэйтынгаў мы прывыклі меркаваць колькасцю атрыманых грамат і дыпломаў, падрыхтаваных медалістаў і алімпіяднікаў. Усё гэта ёсць і ў партфоліа Наталлі Аляксееўны Куксік. Напрыклад, 93 балы на ЦТ у адной з вучаніц. З апошніх жа дасягненняў — другое месца яе навучэнкі Ганны Голуб у фінале рэспубліканскага конкурсу краязнаўчых работ вясной гэтага года (даследаванне глускіх гаворак). Неўзабаве гэта работа, крыху дапоўненая, будзе ўдзельнічаць у абласным этапе фестывалю навукова-даследчых работ.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

 

 

 

Последние новости

Происшествия

В деревне Борисовщине загорелся дом

28 августа 2025
Читать новость
Культура

Агрогородок Калатичи готовится к районным «Дажынкам»

28 августа 2025
Читать новость
АПК

Лукашенко о хранении и реализации картофеля: нужно на полную катушку подключать торговые сети

28 августа 2025
Читать новость
Актуально

Как не ошибиться при выборе гаджета, рассказал судебный эксперт

28 августа 2025
Читать новость
Общество

Православные верующие празднуют Успение Пресвятой Богородицы

28 августа 2025
Читать новость
Власть

Как в Беларуси с картошкой? Овощ номер один сегодня в центре внимания Лукашенко

28 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем