• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Скульптар Андрэй Вераб’ёў аб тым, што сімвалізуе скульптурная кампазіцыя “Роднае гняздо”, адкрыццё якой адбылося ў Глуску падчас раённага свята “Дажынкі-2019”

Среда, 13.11.2019 12:00. Category: Актуально    

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

“…А ўсё ж лячу к свайму гнязду, к свайму адзінаму пачатку…” — пранікнёныя радкі Сяргея Грахоўскага сталі сімвалам любові глушчан да сваёй роднай старонкі. Гэтыя ж радкі паклаў у аснову скульптурнай кампазіцыі “Роднае гняздо” магілёўскі майстра Андрэй Вераб’ёў (на здымку), старшыня абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Адкрыццё кампазіцыі, якая атрымала сталую прапіску на бульвары Грахоўскага, насупраць барэльефа паэта, адбылося падчас “Дажынак-2019”. Удзел у цырымоніі прынялі Леанід Заяц, Сцяпан Чачуха, сям’я глушчан Жынько — прызёраў абласнога этапу конкурсу “Сям’я года — 2019”, а таксама аўтар кампазіцыі. Андрэй Вераб’ёў даў кароткае інтэрв’ю нашай газеце: “У падмурку ўвасоблены вобраз зямлі: з аднаго боку — вёска на беразе Пцічы, хаткі, дрэвы, а з другога боку, калі абысці кампазіцыю, — прадметы, якія характарызуюць дабрабыт, якія мы заўсёды бачым на стале, і на святочным стале ў першую чаргу. Гэта хлеб, сала з цыбуляй, яешня скварчыць са шкваркамі, бутэлечка, агурок, гарлач з малаком. Сімвалічная калона, аплеценая травамі і кветкамі, вянчаецца колам. Кола — гэта сімвал шчасця, дабрабыту, сімвал сонца, і на гэтым коле — буслянка: тата, маці і трое дзетак. І нядаўна я даведаўся, што ў буслоў бывае розная колькасць буслянят, аказваецца, калі іх шмат (а трое лічыцца шмат) — значыць, год будзе дабрабытным, яны змогуць іх выгадаваць. Таму вось такое пажаданне жыхарам раёна: шчасця і дабрабыту…”

« Раённае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2019» прайшло ў Глуску
В Глуске после ремонта открылись педиатрическое и приемное отделения районной больницы »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Купалле-2022
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 059)
    • АПК (344)
    • Беларусь помнит (128)
    • Власть (299)
    • Гісторыя Глушчыны (114)
    • Год исторической памяти (49)
    • Духовность (153)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (22)
    • Культура (257)
    • Общество (4 638)
    • Происшествия (361)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (32)
    • Спорт (322)
    • Творческие проекты (188)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (290)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top