Темы

Тэма тыдня: Папярэднія вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

У Беларусі 17 лістапада прайшлі выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Для правядзення выбараў было ўтворана 110 выбарчых акруг, сфарміраваны 5831 участак для галасавання, у тым ліку 46 замежных.

На выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў была акрэдытавана самая вялікая колькасць міжнародных наглядальнікаў за апошнія 10 гадоў – 1029. Самыя шматлікія місіі на выбары ў Беларусь накіравалі СНД і Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ – 475 і 346 чалавек адпаведна. Ад Парламенцкай асамблеі АБСЕ заяўлена 83 эксперты, ад ПАСЕ – 28, ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва – 17.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прагаласаваў на парламенцкіх выбарах і адказаў на пытанні журналістаў.

Лукашэнка: падтрымаем людзей, якія будуць канструктыўна працаваць у парламенце

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў пасля галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

“Для мяне гэта вельмі сур’ёзнае практычнае пытанне. Я не ўтойваў, што будзем падтрымліваць пэўных людзей, якія будуць канструктыўна працаваць у гэтым парламенце, – сказаў кіраўнік дзяржавы. – У любой краіне нехта клапоціцца і падтрымлівае таго ці іншага дэпутата або групу дэпутатаў. Мы аб гэтым гаворым адкрыта, не гуляючы ў нейкую дутую дэмакратыю”.

“Я як кіраўнік дзяржавы, адказны па Канстытуцыі за функцыянаванне галін улады, клапачуся аб тым, каб усе яны былі ў парадку. Каб краіне было лепш пасля гэтых выбараў. У гэтым напрамку я працую”, – адзначыў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, перад парламентам і яго новым складам стаіць вельмі шмат праблем і задач. “Але я скажу пра галоўную задачу. Мы пабудавалі першую ў Беларусі суверэнную незалежную дзяржаву. І вы, і ўсе мы. Нехта будаваў, але няшмат было людзей, якія цягнулі назад, і цяпер цягнуць, перашкаджаючы развіццю гэтай дзяржавы. Дык вось, клопат усіх галін улады ў Беларусі – захаваць дзяржаву, суверэнітэт і незалежнасць. Для парламента важна – гэта трэба ўвасобіць у законы. А гэта правілы жыцця ў грамадстве. Вось гэта галоўнае. Усё астатняе кожны будзе па-свойму вырашаць”, – лічыць Аляксандр Лукашэнка.

“Кожны ў краіне займаецца сваёй справай. Дэпутаты павінны займацца заканатворчасцю, кадыфікацыяй законаў, каб яны былі больш простымі, даступнымі, прымаць новыя законы. Таму што жыццё ідзе, мяняецца, і трэба не адстаць ад яго”, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Раскрываючы некаторыя падрабязнасці свайго выбару, ён сказаў: “Вам і пытацца няма чаго. Калі вы пагледзіце на спіс, вы адразу зразумееце, за каго я галасаваў. Калі чалавека я некалі назначыў, а ён за гэты час нічога дрэннага не зрабіў (толькі добрае), то я за яго маю права прагаласаваць”.

Лукашэнка аб прызнанні выбараў: я наконт гэтага перажываць не прывык

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што перажывае за тое, як успрымуць выбары за мяжой, але не празмерна.

“Але я наконт гэтага перажываць не прывык”, – падкрэсліў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што ў краіне праводзяць выбары перш за ўсё для свайго народа і па існуючых законах.

“Я перажываю за тое, каб нашы выбары былі праведзены згодна з нашымі законамі, Канстытуцыяй. Мы выбары праводзім для сваёй краіны, для свайго народа, каб было лепш у нас. І праводзім так, як мы гэта разумеем”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

“Калі грамадству не падабаецца, як гэта Прэзідэнт арганізоўвае, яны перавыберуць яго праз паўгода. Будзьце ўпэўнены. І я пасінелымі пальцамі за крэсла трымацца не буду, калі вы адмовіце мне ў даверы. І ўлады ў цэлым, калі вы адмовіце ў даверы. Таму мы праводзім выбары для сябе. Так, перажываем, каб нас нармальна ўспрынялі ў свеце”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ні адна краіна не звяртае асаблівай увагі на рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ, а ў Беларусі, наадварот, вельмі сур’ёзна ставяцца да іх рэкамендацый.

Што датычыцца тых ці іншых змяненняў у заканадаўства па выбарах, то гэта робіцца паступова. Напрыклад, гучаць прапановы ўвесці прапарцыянальную сістэму на выбарах у парламент. “Я ўпэўнены, што мажарытарная сістэма сябе не зжыла. Многія, памацаўшы прапарцыянальную, ужо вярнуліся да змешанай, а заўтра – да мажарытарнай. І калі паставіць перад народам гэта пытанне, ён падтрымае гэты пункт гледжання. Трэба пакінуць выбары так, як яны ёсць, калі гэта выбары. Гэта ж дэмакратычна – увесь народ выбірае, а не па спісах”, – адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама супраць стварэння фэйкавых партый, у тым ліку праўладных. Ён лічыць, што партыі павінны фарміравацца самастойна, не на грошы розных заходніх фондаў. “Тут няхай фарміруюць партыі. Няхай заслугоўваюць давер свайго народа. З гэтага мы будзем зыходзіць. І, думаю, гэта дэмакратычна. Я катэгарычна супраць усялякай штучнасці”, – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Адказваючы на ўдакладняльнае пытанне, як ён прарэагуе, калі на Захадзе чарговы раз не прызнаюць парламенцкія выбары, Прэзідэнт сказаў: “Гэта іх права. Я буду вельмі расчараваны ў іх ангажыраванасці”.

“Сумленна скажу: да гэтых выбараў (у ходзе папярэдніх электаральных кампаній. – Заўвага БЕЛТА) я ведаў, якое будзе іх рашэнне. Цяпер не ведаю. Яны яго выпрацоўваюць, глядзяць на гэтыя выбары. Гэта прагрэс ужо, што яны не прыехалі з загадзя падтрыхтаванай загатоўкай, што выбары дрэнныя, мы іх не прызнаём. Цяпер іншая сітуацыя. Яны зразумелі, што Беларусь – гэта цэнтр Еўропы, і нікуды не дзенешся. І што трэба, каб яна была мірнай, не стварала нікому праблем і гэтак далей”, – заявіў беларускі лідар. “Справа абсалютна не ў міратворчасці. Гэта была падстава проста, каб выйсці з гэтай дурасці. Ім трэба было выйсці, патрэбна была падстава. Дзякуй, мы гатовы супрацоўнічаць”, – дадаў Прэзідэнт.

Лукашэнка аб намеры балаціравацца: я за гэта крэсла не трымаюся, але сваю кандыдатуру прапаную

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў намер балаціравацца на маючых адбыцца выбарах кіраўніка дзяржавы ў 2020 і 2025 гадах. Аб гэтым ён расказаў, адказваючы на пытанні журналістаў.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што не трымаецца за гэту пасаду, але лічыць для сябе абавязковым прапанаваць сваю кандыдатуру, а людзі зробяць выбар.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што не раз адказваў на пытанні наконт свайго намеру балаціравацца на будучых прэзідэнцкіх выбарах. “Калі людзі мяне не падтрымаюць на якіх-небудзь выбарах, я на іх не пакрыўджуся. Я папрацаваў ужо вялікую колькасць гадоў, – сказаў ён. – Гэта вы думайце, вылучацца мне на гэтых выбарах ці не”.

Калі грамадзяне цэняць стабільнасць, спакойнае, упэўненае развіццё дзяржавы, яе суверэнітэт – гэта значыць тую палітыку, якая праводзіцца цяперашнім Прэзідэнтам, то яны самі павінны ініцыяваць яго вылучэнне. “Так, мы не багатыя. Не таму, што Лукашэнка дрэнны. Таму што мы дрэнна часам працуем і ў нас няма таго, што ёсць у Расіі і іншых краінах (маюцца на ўвазе запасы прыродных энергарэсурсаў. – Заўвага БЕЛТА). Мы сваё багацце з мазаля, як у нас у народзе кажуць, самі, сваімі рукамі ствараем. Разумеючы гэта, вы павінны мяне прасіць”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

“Я сваю кандыдатуру прапаную на гэтых выбарах. Але калі буду адчуваць, што вы катэгарычна супраць, вядома, буду перажываць, але тым не менш вы павінны маю кандыдатуру адхіліць на выбарах. І я паабяцаў, што сінімі пальцамі за крэсла трымацца не буду. Паверце, гэта не зусім мяккае крэсла”, – запэўніў ён.

“Не думайце, што ў нас прэзідэнцкая ўлада – гэта цараванне, як некаторыя на вуліцах крычаць: “хопіць”, пацараваў. Яны, відаць, так і разумеюць гэту пасаду”, – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Што датычыцца тэрмінаў правядзення выбараў Прэзідэнта, то, паводле закона, яны павінны прайсці не пазней за жнівень 2020 года. І пераносіць гэтыя тэрміны не плануецца. “Летам гэтыя выбары пройдуць. Тут нікуды не дзенешся. Зімой? Неразумна будзе, калі мы пасля гэтых выбараў (парламенцкіх. – Заўвага БЕЛТА) адразу назначым чарговыя выбары. І апазіцыя нас пачне дзяўбці, паколькі звычайна пасля выбараў ідзе спад, гэта заўсёды так. І апазіцыя будзе не гатова да гэтых выбараў. Скажа, што Лукашэнка вывеў нас са строю і праводзіць гэтыя выбары для сябе. Таму трэба спад гэты пераадолець”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, да вясны спад актыўнасці выбаршчыкаў пройдзе, у краіне людзі будуць задзейнічаны ў падрыхтоўцы да святкавання такіх значных дат, як 75-годдзе Перамогі 9 мая 2020 года, Дня Незалежнасці 3 ліпеня. Акрамя таго, неабходна арганізаваць і правесці пасяўную кампанію, каб забяспечыць харчовую бяспеку. “Вось гэта мы зробім па-гаспадарску, а потым у перыяд да ўборкі (я так думаю, калі шчыра, яшчэ не займаўся гэтым пытаннем, думаў пра гэтыя выбары) у якім-небудзь прамежку абазначым (дату прэзідэнцкіх выбараў. – Заўвага БЕЛТА)”, – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Журналісты таксама пацікавіліся, ці мае намер Аляксандр Лукашэнка прымаць удзел у прэзідэнцкіх выбарах пасля 2020 года, напрыклад, у 2025-м. “Госпадзі, я, можа, да 2025 года не дажыву, не дай бог, – з гумарам адказаў Прэзідэнт. – Хочацца яшчэ пажыць, дзеці малыя, паглядзець, як у іх будзе”.

Лукашэнку прадставілі магчымыя змяненні ў Канстытуцыю Беларусі

“Я заяўляў аб тым, што нам трэба ісці да гэтага. Неразумна было б з майго боку заявіць, што мы да прэзідэнцкіх выбараў зменім Канстытуцыю, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Элементы новай Канстытуцыі з пункту гледжання Канстытуцыйнага суда мне прадстаўлены”.

Прэзідэнт адзначыў, што цяпер на падставе многіх прапаноў юрыстаў Канстытуцыйнага суда можна пераходзіць да наступнага этапу: будзе сфарміравана больш шырокая група спецыялістаў, якія паспрабуюць напісаць праект Канстытуцыі і прадставіць яго кіраўніку дзяржавы. “Я ўжо, калі палічу патрэбным, прадстаўлю яе ўсяму грамадству. І трэці этап – гэта будзе, хутчэй за ўсё, абмеркаванне грамадствам гэтай Канстытуцыі”, – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што тэрмінаў для ўнясення змяненняў у цяперашнюю Канстытуцыю няма.

“Ніякія тэрміны я ставіць не маю намеру і не збіраюся. Будзе гатовы варыянт – пойдзем далей да другога, трэцяга, чацвёртага этапу. Менавіта так павінна разгортвацца работа. Спешка тут недапушчальна, гэта сур’ёзнае пытанне: як будзе жыць і развівацца краіна ў будучым”, – падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама расказаў, што, калі ўносіліся прапановы, суддзі Канстытуцыйнага суда асабіста падпісвалі свае ідэі. “Персанальная адказнасць за лёс краіны, за тое, як яны будуць жыць у гэтай краіне, як дзеці іх будуць жыць. Мяне здзівіла і ўзрадавала, што людзі не збіраюцца ламаць цяперашнюю Канстытуцыю. Адказнасць павінна быць за гэты дакумент”, – рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Партыйцы складаюць 19,1 працэнта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання

Аб гэтым паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Выбраны 110 дэпутатаў па 110 акругах. “З іх 19,1 працэнта – члены палітычных партый, або 21 чалавек”, – праінфармавала Лідзія Ярмошына. Беларускую аграрную партыю ў парламенце будзе прадстаўляць адзін чалавек. Такі ж вынік у ЛДП. Ад Беларускай патрыятычнай партыі ў Палаце прадстаўнікоў будуць два чалавекі. Больш за ўсё ў абноўленым складзе парламента членаў КПБ – 11 чалавек. Другое месца ў Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці – шэсць чалавек. “Калі параўнаць з выбарамі 2016 года, то прадстаўнікоў партый тады было менш – 16 чалавек”, – нагадала кіраўнік ЦВК.

Сярод выбраных дэпутатаў 44 жанчыны, або 40 працэнтаў. “Гэта значны рост. У 2016 годзе было выбрана 38 жанчын, або 34,5 працэнта”, – адзначыла кіраўнік Цэнтрвыбаркама. “Тым больш што жанчыны выбраны самыя дастойныя – і разумныя, і прыгожыя, і знакамітыя. Спадзяюся, што гэта палепшыць і імідж парламента, і яго работу”, – сказала Лідзія Ярмошына.

Маладых людзей ва ўзросце да 30 гадоў у абноўленым складзе парламента два чалавекі, дэпутатаў пакуль дзеючага шостага склікання – 30 чалавек (27,3 працэнта ад агульнай колькасці).

У гутарцы з журналістамі Лідзія Ярмошына прызналася, што сёння ноччу ёй удалося паспаць гадзіны чатыры, і адзначыла, што задаволена ўзроўнем арганізацыі выбарчай кампаніі. “Гэта самая галоўная ацэнка, калі ў душы няма ніякага сумнення, калі засынаеш з пачуццём выкананага абавязку. Гэта проста лепшая ўзнагарода, іншага і не думала”, – дадала яна. Невялікія заўвагі да арганізацыі выбараў будуць улічаны. “Гэта, увогуле, нам задзел на будучыню, наперадзе яшчэ адна, самая галоўная выбарчая кампанія (прэзідэнцкія выбары. – Заўвага БЕЛТА), і мы будзем працаваць над імі”, – падкрэсліла кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Папярэдняя яўка выбаршчыкаў на парламенцкіх выбарах у Беларусі склала 77,22 працэнта

Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК.

Паводле даных на 20.00, у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 79,34 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы, у Віцебскай – 82,09 працэнта, у Гомельскай – 81,38 працэнта. У Гродзенскай вобласці яўка склала 78,69 працэнта, у Мінскай – 78,95 працэнта, у Магілёўскай – 82,3 працэнта, у Мінску – 63,26 працэнта.

Выбары ў Беларусі адбыліся па ўсіх 110 акругах.

ЦВК таксама абнародавала прозвішчы кандыдатаў, якія, паводле папярэдніх даных, выбраны ў склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

Выбары ў Беларусі прайшлі на канкурэнтнай аснове, адкрыта і галосна – місія СНД

Такая пазіцыя місіі наглядальнікаў ад СНД, якую агучыў яе кіраўнік Сяргей Лебедзеў.

Місія падрыхтавала падагульняючую заяву, якая будзе агучана пасля таго, як у Беларусі афіцыйна зацвердзяць вынікі выбараў. Сяргей Лебедзеў праінфармаваў аб галоўных вывадах. “На думку наглядальнікаў ад СНД, органы ўлады Беларусі, выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў забяспечылі правядзенне выбараў на высокім арганізацыйным узроўні”, – сказаў ён.

“Яны праведзены ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, Выбарчым кодэксам Беларусі, прайшлі на канкурэнтнай аснове, адкрыта і галосна, былі свабоднымі, празрыстымі і адпавядалі прынцыпам правядзення дэмакратычных выбараў”, – падкрэсліў Сяргей Лебедзеў.

Місія СНД была самай шматлікай на парламенцкіх выбарах у Беларусі. У яе складзе было 475 прадстаўнікоў васьмі краін Садружнасці.

Місія ШАС прызнае парламенцкія выбары ў Беларусі празрыстымі і дэмакратычнымі

Аб гэтым заявіў намеснік генеральнага сакратара ШАС, кіраўнік місіі наглядальнікаў Се Сяаюн.

Кампанія адпавядала патрабаванням нацыянальнага выбарчага заканадаўства і міжнародным абавязацельствам, якія ўзяла на сябе Беларусь, сказаў Се Сяаюн. “Місія прызнае праведзеныя выбары празрыстымі, дакладнымі і дэмакратычнымі”, – агучыў ён асноўныя вывады місіі.

Наглядальнікі ад ШАС зафіксавалі адзінкавыя тэхнічныя парушэнні, якія не могуць уплываць на вынікі выбараў. “Парушэнняў норм нацыянальнага заканадаўства, якія ставяць пад сумненне легітымнасць выбараў, місіяй не адзначана”, – дадаў Се Сяаюн.

Эксперты ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва 17 лістапада наведалі 436 выбарчых участкаў. Місія ШАС звярнула ўвагу на актыўны ўдзел у галасаванні выбаршчыкаў, прафесіяналізм выбарчых камісій, а таксама на тое, што галасаванне праходзіла спакойна, у прысутнасці прадстаўнікоў СМІ і наглядальнікаў.

 

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024
Здоровье

Свободные рабочие дни для прохождения диспансеризации: кому, когда и сколько

18 апреля 2024