Темы

Са святам Божага Нараджэння!

Са святам Божага Нараджэння!

«Будзем жа святкаваць без раскошаў, па-Божаму; не пасвецку, але як тое, што па-над светам; не нашае свята, а свята Таго, Хто стаў нашым, а лепш жа сказаць — свята нашага Уладара; не свята немачы, а свята аздараўлення; не свята стварэння, а свята аднаўлення».

(св. Грыгорый Назіянскі, Слова 38 на Божае Нараджэнне).

Дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі!

Святу Божага Нараджэння папярэднічае Адвэнт — перыяд чакання. А мы ведаем, што вялікія і каштоўныя рэчы нярэдка настаюць праз доўгі час, перыяд устрымання і падрыхтоўкі.

Дзве тысячы гадоў таму Усемагутны Бог прыйшоў на зямлю ў пакоры і беднасці як маленькае бездапаможнае немаўлятка, якое нарадзілася ў стайні. Такім простым было першае Божае Нараджэнне.

Ці магчыма перажыць свята Божага Нараджэння ў аўтэнтычнай радасці, не памятаючы пра Дзіцятка, якое нарадзілася для нас? Як жа важна аднавіць стайню нашага сэрца, каб падрыхтавацца да прыйсця Немаўляці-Караля. Святкаванне нараджэння Хрыста з’яўляецца пачаткам для кожнага з нас — магчымасцю аднавіць нашае жыццё нанова, стаць ізноў нібы маленькімі дзецьмі, нанова адкрыць цнатлівасць і дабрыню, уменне здзіўляцца і радавацца, давяраць і любіць.

Жадаю вам Божай дапамогі ва ўсіх добрых справах і добрых пачынаннях, здароўя, спакою, шчасця і дабрабыту. Няхай промні Бэтлеемскай зоркі азораць душу святлом праўды, веры, надзеі і любові, а сэрца напоўняць моцаю, міласэрнасцю і добразычлівасцю. Няхай надыходзячы Новы 2020 год будзе для вас шчодрым і благаслаўлёным!

Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.

Біскупскі Вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці

Последние новости

Будь в курсе

Что такое онкомаркеры и зачем они нужны

20 сентября 2026
Читать новость
Общество

С любовью к лесу. Накануне Дня работников леса пообщались с лесничим Кировского лесничества Владимиром Лутовиновым

20 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем работников леса! Поздравляет руководство района

20 сентября 2026
Читать новость
Общество

Торжественное мероприятие, посвященное Дню работников леса, состоялось сегодня в Глуске

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Затрымка пенсій і паліва ў крэдыт: з якімі праблемамі глушчане звярталіся да дэпутата ў 1996 годзе

19 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Об эффективности установки АПИ

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем