Темы

Дэпутаты раённага і сельскага ўзроўняў паўдзельнічалі ў зімовай спартакіядзе дэпутацкага корпуса Магілёўскай вобласці

Дэпутаты раённага і сельскага ўзроўняў паўдзельнічалі ў зімовай спартакіядзе дэпутацкага корпуса Магілёўскай вобласці
Каманда дэпутатаў Глускага раёна: Жанна Нагорная, Вікторыя Самусева, Ігар Сушчэня, Вячаслаў Асташэвіч, Мікалай Куратаў, Галіна Юхневіч, Аляксандр Ляпко, Наталля Акуліч

Два дні, 25 і 26 студзеня, доўжылася зімовая спартакіяда дэпутацкага корпуса Магілёўскай вобласці. Месцам яе правядзеня стаў горад Шклоў. Сярод 23 каманд-удзельніц былі і прадстаўнікі Глускага раёна — восем дэпутатаў раённага і сельскага ўзроўняў пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета Вячаслава Асташэвіча. У праграме спартакіяды былі заяўлены спаборніцтвы па дартсе, стральбе, плаванні, шорт-трэку (бег на каньках) і “Трапны хакеіст” (кіданне шайбы па варотах). За кошт таго, што адзін спартсмен мог удзельнічаць толькі ў адным відзе (за выключэннем кідкоў па варотах),  павялічылася масавасць спаборніцтваў, узрасла канкурэнцыя, а значыць, і цана прызавых месцаў. Па словах Вячаслава Асташэвіча, спартакіяда была добра арганізавана, цырымоніі адкрыцця і закрыцця праходзілі ў лядовай арэне, усё гэта ператварыла традыцыйнае мерапрыемства ў сапраўднае спартыўнае свята. Між іншым, у нашай каманды былі і свае нагоды для добрага настрою — першае месца па бегу на каньках, якое заняла Галіна Юхневіч, і другое месца па плаванні — у Ігара Сушчэні. Дыпломы, віншаванні і добрыя прызы (рукзак і спальны мяшок) сталі для іх заслужанай узнагародай.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота прадастаўлена раённым Саветам дэпутатаў

Последние новости

Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить и что посмотреть в Глуске в ближайшие выходные

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Американская белая бабочка — опасный карантинный вредитель

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Собрались в Карнице земляки

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

“Нельзя, чтобы уборочная проходила в небрежном режиме”. Вот какие вопросы обозначил перед аграриями Александр Лукашенко

18 июля 2025
Читать новость
АПК

Рейды по местам уборки, доработки и хранения зерна нового урожая провели инспекторы сектора надзора и профилактики Глусского РОЧС

18 июля 2025
Читать новость
Актуально

Налоговая напоминает, как использовать электронные накладные

17 июля 2025
Читать новость