Темы

Падарожжа па родным краі. Вёска Пагост

Вёска Пагост — адно са старэйшых паселішчаў Глушчыны. Першыя звесткі, знойдзеныя ў гістарычных дакументах, дзе значыцца Пагост Глускай воласці Навагрудскага ваяводства, адносяцца да 1571 года, уваходзіла гэта паселішча ў склад Вялікага Княства Літоўскага і лічылася шляхецкай уласнасцю. Але хутчэй за ўсё людзі абжылі гэтыя мясціны значна раней. Многія навукоўцы сцвярджаюць, што паняцце “пагост” увяла княгіня Вольга: калі драўляне забілі яе мужа Ігара, які збіраў з іх непасільную даніну, то Вольга жорстка пакарала бунтароў, а пасля ўстанавіла канкрэтныя памеры збораў і месцы, куды павінны гэтую даніну звозіць. Дзеля зручнасці гэтыя мясціны назвалі пагостамі. Дарэчы, вёсак з назвай Пагост у Беларусі ўсяго шэсць — у Мінскай, Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях.

 У Старажытнай Русі пагост служыў не толькі месцам збору даніны, але і пунктам прыпынку князёў, месцам гандлю, куды з’язджаліся купцы, або, як іх тады называлі, госці. З прыняццем хрысціянства на пагостах былі пабудаваны цэрквы, побач з імі размясціліся сельскія могілкі, быў зямельны ўчастак і “дом причта” (жылое памяшканне для царкоўнаслужыцеляў, таксама ў гэтым доме магла размяшчацца нядзельная школа, гасцініца для паломнікаў і падобнае). Размяшчаліся пагосты каля ажыўленых дарог, на берагах рэк…

Пагост першы і другі

Адна з самых старэйшых жыхарак вёскі Пагост Пелагея Сямёнаўна Дарошка апавядала ў сваіх успамінах: “Людзі расказвалі, і бабуля мая колісь казала, што чула ад сваёй маці: былі ў вёсцы яшчэ адны могілкі. Як ісці к лесу, на полі ляжалі вялікія камяні, на якіх можна было нешта пачытаць, напісана было штосьці на тых камянях, але ўсё зараз там пераворана, кукурузу на тым полі сеялі. Камянёў было багата, а дзе яны, хто іх ведае. Было гэта вельмі даўно, мо гадоў 100, а мо багата і болей”.

А знаходзіцца вёска Пагост якраз непадалёк ад дарогі, што вядзе з Глуска на Кацярынінскі шлях, альбо па-сучаснаму — Бабруйск — Старыя Дарогі. Дарога ж гэта пачынаецца праменька насупраць аграгарадка Калацічы, збочвае ўлева ад шляху Глуск — Бабруйск, што цераз Гарадок, і кіламетраў мо праз сем, калі ехаць па гэтай дарозе, будзе прыпынак з назвай “Пагост”. Ад яго, праз колькі метраў у лес, і пачынаецца вёска з адной доўгай вуліцай, кіламетраў мо тры будзе, выгнутай дугою. І вось гэта вуліца, якая мае назву Цэнтральная, выводзіць на тую ж самую дарогу, толькі ўжо да другога прыпынку “Пагост”, які ў народзе завуць “Пагост-2”. Бывае, што людзі, якія заязджаюць у вёску, так і пытаюць: “Гэта Пагост першы ці другі?” І ў некаторых афіцыйных дакументах лічыцца, што вёска Пагост знаходзіцца ад Глуска не за сем кіламетраў, а за адзінаццаць.

Амаль побач з вёскай працякала паўнаводная рака з прыгожай назвай Уцешка. Сяльчане дасюль помняць, што “па гэтай рацэ сплаўлялі лес колісь аж да Пцічы”. Зараз гэта рака ператварылася ў шырокую канаву. Ды і назву яе ў народзе не памятаюць. Непадалёк ад Пагоста, у паўднёва-ўсходнім накірунку, працякала яшчэ адна рака — прыток ракі Пціч з назвай Зарудзеча, адкуль выцякаў вялікі ручай якраз у бок Пагоста і нават дзяліў вёску на дзве палавіны.

Пагосцкае войтаўства

У 1581 годзе вёска Пагост увайшла ў склад маёнтка Глуск, у 1677 годзе Пагост па дакументах пісалася “сяло” і плаціла падаткі касцёлу бернардзінцаў, што ў Глуску, складалася сяло з чатырнаццаці дамоў. А калі сяло, тут хутчэй за ўсё была і царква, хаця пакуль дакументаў на гэты конт не знойдзена.

У канцы XVII стагоддзя Глуск і воласць з шасцю войтаўствамі перайшлі ў валоданне Радзівілаў, найбуйнейшага магнацкага роду ў Вялікім Княстве Літоўскім. Радзівілы ў сваіх уладаннях трымаліся як удзельныя князі. А вось сялянскае жыццё было “не ў смак”. Некаторыя сяльчане не мелі нават сваіх хат, жылі ў іншых лю-дзей, некаторыя будавалі сабе жытло на чужых сялібах… А плаціць падаткі князю трэба было абавязкова. Як сведчыць выпіс “З інвентара Глускага графства маёнтка князя Мікалая Радзівіла (пералік даходаў з маёнтка, колькасць зямлі, павіннасцей і грашовых выплат сялян)” ад 1708 года, «Войтовство Погостское» таксама ўваходзіла ў Глускае графства і вось такія павіннасці на яго былі накладзены: «Деревня Погост, волок 15. Из них 15 волок чиншевых. Годовой доход с этой деревни: с 15 волок чиншевых по 22 злотых — 330 злотых, с застенков — 8 зл., яловичного с каждой волоки по 1 зл. Всего 353 злотых. Кроме этого дякла: ржи 15 бочек дякловой меры, овса 15 бочек топтанной меры, кур 30 шт., гусей 7 ½, ниток на невод 90 мотков, дранки 60 штук”. Паколькі ў склад Пагосцкага войтаўства ўваходзілі вёскі — Макавішчы, Сялец, Калюга і Мінковічы, то былі адзначаны агульныя павіннасці войтаўства Пагосцкага:

“1. С каждой тягловой волоки, согласно списку, имеющемуся в инвентаре они должны платить по 22 зл. чинша без остатка и притом серебряной монетой из расчета твердый талер по 8 зл. по его нынешнему курсу, а потом по будущему курсу.

  1. Из этих 15 волок прирезаны д. Калюга, с которых они должны отдать только чинш и дякло. Яловичного с каждой волоки должны давать по 1 зл.
  2. С застенка Чесноковщины, с выгона 8 зл.
  3. Барщину они должны отбывать с чем прикажут: со скотом или пешком, еженедельно по 4 дня с волоки, по 2 дня с полуволоки, с четверти — 1 день, с третьей части в 1-ю неделю 1 день, во 2-ю неделю — 1 день, а в 3-ю — 2 дня, с шестой и восьмой частей должны отработать по одному дню в неделю.
  4. Кроме этого они должны отдавать замку без всякого остатка с волоки: ржи по 1 бочке дякловой клеймённой меры до краев без верха вместимостью 96 виленских гарнцев. Овса с волоки по бочке топтанной дякловой меры до краев без верха. С волоки дается кур по 2, гусей ½, ниток на невод 6 мотков, дранки 4 копы.
  5. Войтовства… находящиеся на барщине обязаны поочередно, каждую неделю выделять по 17 сторожей, а именно: в замок 3 сторожей и 1 сторожиху, в монастырь бернардинов 2 сторожей, глусскому арендатору 4 сторожей, в Лучки — 3 сторожей и 1 сторожиху, пану Устарбовскому 2 сторожей и пани Шимановской в Колотичи 1 сторожа. А по мере пребывания в Глусске князя-благодетеля из тех же войтовств в порядке очередности охрана выделяется по мере надобности, туда, где она нужна.
  6. Должны высылаться по одной подводе в Несвиж с каждой волоки, в Песковцы одна подвода с 2 волок, в Вильно одна подвода с 3 волок.
  7. С этого войтовства должно быть отработано 9 гвалтов в год, т. е. на подъеме паров или вспашке под рожь 3 гвалта, на жатве 3 гвалта, на вывозке дров из леса — 3 гвалта.
  8. Все другие повинности должны выполняться согласно уставу, записанному и данному этому Погостскому войтовству, под угрозой наказания и штрафа за невыполнение. А к другим повинностям, не указанным в Уставе, никто не может привлекаться”.

У 1727 годзе Пагост — гэта 18 дымоў (двароў), у якіх пражывае 14 жыхароў мужчынскага полу (жаночы пол не ўлічваўся).

У 1772 годзе ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай усходнія землі Беларусі былі далучаны да Расійскай імперыі, і Глуск увайшоў у склад Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства. Для сялян жа нічога не памянялася, яны засталіся ў тым жа самым становішчы, што і пры польскім кіраванні. Прымусовая праца паўсюдна панавала на панскай зямлі. Як і раней, зямля ўзворвалася драўляным плугам і баранавалася драўлянай бараной. Збожжа малацілі драўлянымі цапамі. Зерне, прызначанае для ўласнага спажывання, часцей за ўсё не веялі. Былі частыя неўраджаі, якія суправаджаліся масавай гібеллю жывёлы, бо не было чым карміць. Праз заняпад сельскай гаспадаркі і збядненне сялян ішоў няспынны рост нядоімак. Пачала зніжацца даходнасць маёнткаў. Павялічылася колькасць закладзеных маёнткаў, здадзеных у апеку праз нявыплату даўгоў…

З 1793 года Глуск і воласць, у тым ліку і Пагосцкае войтаўства, пераходзяць у прыватную ўласнасць графа Юдыцкага, зяця Радзівіла. Але і ён не змог устаяць пад ударамі крызісу, што пачынаў скаланаць прыгонную сістэму. Юдыцкі запазычыў вялікія грошы і не змог іх вярнуць. Прыйшлося за даўгі аддаць крэдыторам значную частку свайго маёнтка. Так у 1838 годзе Пагост перайшоў да пані Ганны Валатоўскай, ва ўласнасці якой знаходзіўся маёнтак Краснае.

1857 год — Пагост па “купчей крепости” прыдбалі сабе браты Струмілы, разам з маёнткам Краснае і ўсімі яго судовымі справамі. Паводле “статистического описания имения Красное Минской губернии Бобруйского уезда с деревнею Погост”, “при деревне Погост под: усадьбами и городами — 117 десятин 800 саженей земли, пахотной — 601 д. 800 с., сенокосной — 163 д. 800 с., тягловых крестьян-хлебопашцев — 26 дворов. На всякое тягло 18 2/3 десятины рабочих душ: мужского пола — 49, женского — 50”.

Мець свой надзел зямлі

Пасля адмены прыгоннага права сяляне вёскі Пагост атрымалі магчымасць мець сваю зямлю. 13 жніўня 1862 года было заведзена “Дело о выкупе земли крестьянами из им. Красное, помещика Струмиллы”, якое працягвалася аж да 4 кастрычніка 1902 года. Разглядалася шмат розных дакументаў, якія тычыліся асобнай вёскі і яе надзелаў. Улічвалася і думка сялян.

“Уставная грамота д. Погост” сведчыла, што ў Пагосце “крестьян — 83, дворовых — 3. Деревня Погост разъединяется на две части, потому что: 1-я часть наделена однотягловым наделом, а 2-я двутягловым, согласно утвержденному инвентарю Минским инвентарным комитетом. В первой части — 17 хозяев, во второй — 9 крестьян-хозяев. Всей земли в пользовании крестьян до обнародования положения 623 д. 800 с. Под крестьянскою усадебною оседлостью по 1 д. на двор — всего 26 д. В это число не входит выгон, состоящий между деревнями в общем пользовании крестьян — 10 д. 200 с. Пользование землей — согласно инвентаря от 19 октября 1846 года”. 

Архіўныя дакументы сведчаць, што “при своем наделе д. Погост имеет речку Уцешка и колодцы и расположена над живым ручьем, впадающим в эту речку, — следовательно, снабжена во всякое время года — водою чистою и здоровою в достаточном количестве как для водопоя скота, так и на домашние крестьянские потребности. Крестьяне имеют выгон для выпуска скота и сверх того имеют весьма достаточное количество земли и не могут нуждаться в пастбищах, потому выгоны для пастьбы скота на помещичьих землях не дозволяются. Отпуск топлива для своих нужд, а не на продажу, согласно сей Уставной грамоте дозволяется — валежник, сухостой, хворост. Без дозволения помещика воспрещается собирать грибы, ягоды, орехи, мох рвать, сдирать бересту и кору, выжигать уголь, ставить ульи и делать борти, охота и ловля рыбы на земле помещика. Согласно инвентарю 1846 года крестьяне исполняют повинности: с 1-й части деревни — 17 дворов однотягловых, с тягла по 2 дня упряжных и 2 дня пеших в неделю, а в год по 104 упряжных и 104 пеших, во второй части  9 дворов двутягловых — по 4 упряжных и 4 пеших дней, а со двора в год — по 208 упряжных и 208 пеших. Сгонные дни согласно инвентару по 6 дней — мужских и женских”.

Павіннасць за карыстанне сядзібнаю аседласцю сялян складала з в. Пагост у год 187 руб. 20 кап., а выкупная сума за ўсю аседласць — 3120 рублёў. За жыццё на панскай зямлі трэба было плаціць грошы: у Пагосце дзевяць сядзіб каля вёскі былі без зямельных надзелаў, а ў другой частцы вёскі столькі ж зямлі было незанятай. Дзеля гаспадарчага ўстройства ў 1860 годзе было прапанавана перасяліць усіх, хто не меў надзелаў, на новыя месцы ў вёску, забудовы ставіць у адну лінію, каб не было цераспалосіцы, але сілу — не прымяняць. Адразу ж пачалі асвойваць свае надзелы шэсць двароў, пазней — і астатнія.

У час вядзення справы аб выкупе зямель быў складзены “Протокол о поверке размера денежных повинностей, вышедших из крепостной зависимости крестьян селения Погост, составляющих Погостское сельское общество Бобруйскага уезда Балашевичской волости и принадлежащие имению Красное…”. Пры гэтым прысутнічалі сяляне-гаспадары Дуброўскага сельскага таварыства — “Захар Нестеров Овчинников”; Калюжскага — Мірон Іваноў і Фелікс Ісакаў. 8 жніўня 1862 года сяляне вёскі Пагост прасілі ўнесці ў спіскі на зямлю і сваіх былых сяльчан, якія колісь мелі землю, але яе забраў пан, а самі яны сталі дваровымі, — Макея і Маісея Кузьміных, Івана і Рамана Емяльянавых Дарошка. У 1849 годзе браты мелі па надзеле зямлі, а ў 1854 годзе пан забраў яе. З прычыны таго, што іх маці Алена Грыгор’ева адсутнічае, надзяліць братоў трыма десяцінамі зямлі і запісаць Алену Грыгор’еву Дарошка ў лік хатніх гаспадароў. Таксама сяляне прасілі дапоўніць “Устаў…”, што яны будуць пасвіць свой скот у панскім лесе і на яго землях, на што пан даў свой дазвол у выглядзе асобнага дакумента.

Зямля ў сялян в. Пагост была трох відаў: “чернозем, песчаная и супесчаная”. Ворная зямля дрэнная, адзін жоўты сыпучы пясок, ураджаі таксама дрэнныя — “по два зерна ржи”. Сена на двор накошваюць “по 1 возу мурожного и 4 — болотного. Из-за недостатка сена держат мало скота”.

Іна КІРЫНА

Працяг будзе

Последние новости

АПК

Галоўнае — захаваць маладняк. На семінары-нарадзе, які прайшоў у Глусскім раёне, разглядалі тэхналагічныя аспекты захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы

28 марта 2024
Общество

Реконструкция линейно-кабельных сооружений проводится в Глуске

28 марта 2024
Общество

Районные соревнования по настольному теннису прошли в Глуске

28 марта 2024
Актуально

Надо брать! Новый кредит на потребительские нужды «На родныя тавары» запустил Беларусбанк

27 марта 2024
Актуально

В Могилёвской области дорожные предприятия приступили к озеленению транспортных развязок и придорожных полос

27 марта 2024
Общество

Право знать! В Глуске прошел правовой брейн-ринг

27 марта 2024
Власть

Лукашенко о полете белорусского космонавта: это не только имидж страны, мы — космическая держава

27 марта 2024
Актуально

Над «Крокусом» молитва прозвучит: жлобинчанка Юлия Андросова выразила свою скорбь в стихах

27 марта 2024
РОЧС информирует

На заметку потребителю

27 марта 2024
РОЧС информирует

Более 5000 объектов области оборудованы системами пожарной автоматики

27 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

К 100-летию Глусского района объявлен конкурс на лучший логотип. Положение о проведении районного конкурса

20 марта 2024
Культура

Семья Дербеевых представит Глусский район в конкурсе “Семья года”

20 марта 2024
Общество

Торжественное мероприятие ко Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства состоялось в Глуске

22 марта 2024
Общество

Планы у дорожников большие. Интервью с начальником Глусского ДРСУ-213 Иваном Радько

21 марта 2024
Общество

Так в РОВД заведено. На заслуженный отдых проводили первого заместителя начальника Глусского райотдела

26 марта 2024
Общество

В Глуске в День Конституции провели интеллектуальную игру «Жизнь по закону» для старшеклассников школ района. Фоторепортаж

15 марта 2024
Культура

Пойдемте зиму провожать! Народное гулянье «Масленица» пройдет в Глуске 16 марта

15 марта 2024
Общество

Александр Багель выдвинут кандидатом в члены Совета Республики от Глусского района

22 марта 2024