• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Два старэйшыя сыночкі і тры меншанькія дочкі

Вторник, 11.02.2020 15:00. Category: Общество    

Калі з Надзеяй Дзергачовай па тэлефоне дамаўлялася пра сустрэчу, то чамусьці ўяўляла сабе жанчыну саліднай камплекцыі — усё-такі пяцёра дзяцей нарадзіла, у тым ліку двайнятак. Калі ж на ганку вялікага дома, што ў Завалочыцах, мяне сустрэла жанчына хударлявая, невысокая, я крыху здзівілася і нават перапытала, ці яна — Надзея. Аказалася, што так…

І вось мама знаёміць са сваёй сям’ёй, у гаворку ўключаюцца дзеці — бачна, што актыўныя, цікаўныя, пра сябе і пра брацікаў, сястрычак гавораць ахвотна, часам з жартам. З такой агульнай гутаркі і даведалася, што старэйшы з дзяцей, Кірыл, адрозніваецца разважлівасцю і самастойнасцю, нягледзячы на тое, што вучыцца толькі ў восьмым класе, ужо вызначыўся з будучай прафесіяй — хоча быць газаэлектразваршчыкам, са школьных прадметаў аддае перавагу працоўнаму навучанню і англійскай мове, дома любіць рамантаваць тое, што паламалася, і карыстаецца заслужанай павагай брата і сясцёр — прасцей кажучы, яны яго слухаюцца. Шасцікласнік Косця таксама не дабаўляе клопатаў ні ў школе, ні дома, мае на ўсё свой погляд, спакойны характар і свае абавязкі па дому — прынесці дроў, прыбраць у пакоі, калі трэба, прыгледзець за меншымі, адным словам, добры памочнік, хваліць яго мама. Яўныя мастацкія здольнасці ў сваім юным узросце ўжо праяўляе другакласніца Віка: яна любіць маляваць, ходзіць у танцавальны гурток, завадзіла сярод таварышак і проста прыгажунька. “Толькі вельмі ранімая”, — перажывае за дачку Надзея. Пра двайнятак Арынку і Людмілку сказаць пакуль можна мала што, ім усяго па два з паловай гадкі, іх справа — есці, спаць, расці і быць забавай для ўсёй сям’і, лашчыцца, прасіцца на ручкі, словам, радаваць сваёй дзіцячай непасрэднасцю і шчырасцю. Яны гэта і робяць: калі я прыйшла, Арына бегала па пакоі і нешта весела шчабятала па-свойму, а Людмілка спала, прачнулася толькі пад канец сустрэчы і з маміных ручак ні да кога ісці не хацела.

“Усе мае дзеці розныя па характарах, — расказвае Надзея, — але дружныя, дапамагаюць мне, старэйшыя глядзяць малодшых, малодшыя слухаюцца старэйшых, бывае, зразумела, што і сварацца паміж сабой, усё, як ва ўсіх. Я лічу, што мы звычайная сям’я, толькі крыху большая, чым астатнія. Памятаю, як сказалі мне, што будуць двайняты, я не то спалохалася, не то разгубілася, а потым нічога, звыклася і нават узрадавалася. Як нарадзіліся дзяўчаткі, спачатку няня дапамагала, а потым і самі сталі спраўляцца, цяпер ужо зусім усе прывыклі да таго, што ў доме шматлюдна і часам шумна — кожны па два словы — ужо цэлая гамана. Зрэшты, я сама з вялікай сям’і, так што мне не прывыкаць ні да шуму, ні да вялікіх каструль. Скажам, калі варыць боршч (яго ўсе любяць найбольш), то не менш за чатыры літры, калі макароны —  то адразу цэлы пачак. А ўвогуле любімая страва ў нашай сям’і — гэта манты, і мне падабаецца іх рабіць, адной, калі ніхто не перашкаджае. Вось так і жывём, месца хапае ўсім, калі нарадзіліся двайняты, нам далі гэты вялікі дом. Нядаўна мы правялі тату на вахту — ён працаўладкаваны ў адным з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю ў Расійскай Федэрацыі. Дарэчы, мы з Аляксандрам (так завуць майго мужа) нядаўна афіцыйна аформілі нашы адносіны, і цяпер маё прозвішча  Джабарава”.

Павіншаваць Надзею Уладзіміраўну можна не толькі з гэтай прыемнай у жыцці кожнай жанчыны падзеяй, але і з тым, што некалькі месяцаў назад, якраз на Дзень маці, за нараджэнне і выхаванне пяці дзяцей яна была ўдастоена ордэна Маці. Узнагароду ўручаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Сцяпан Чачуха.

Тое, што дзеці ў гэтай сям’і насамрэч атрымліваюць належны догляд і добрае выхаванне, пацвердзілі і ў Завалочыцкай школе. Яе дырэктар Наталля Шылава расказала, што ў школе зараз вучацца дзеці з чатырнаццаці шматдзетных сем’яў, але такіх, дзе выхоўваецца пяцёра і болей непаўналетніх, — усяго тры, у тым ліку і Дзергачовы. Дзеці добрыя, выхаваныя, актыўныя, удзельнічаюць у класных і школьных мерапрыемствах. У адміністрацыі школы і класных кіраўнікоў з мамай поўнае разуменне, яна ходзіць на бацькоўскія сходы, адэкватна рэагуе на любыя просьбы ці заўвагі. Дзеці вучацца ў меру сваіх здольнасцей, паводзяць сябе — у меру свайго ўзросту, словам, нармальныя вучні і нармальная шматдзетная сям’я.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

« От белорусского Euronews до медиацентра — с какими предложениями руководители СМИ пришли к Лукашенко
В историко-краеведческом музее Глуска открылась выставка живописи «Память жива» к 100-летию со дня рождения художника Ивана Булгакова »
  • Год народного единства
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях




  • Рубрики
    • Актуально (1 042)
    • АПК (303)
    • Беларусь помнит (69)
    • Власть (196)
    • Гісторыя Глушчыны (73)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (3)
    • Духовность (130)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (203)
    • Общество (4 327)
    • Происшествия (347)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (23)
    • Спорт (301)
    • Творческие проекты (149)
    • Тема недели "БелТА" (56)
    • Усебеларускі народны сход (46)
    • Экономика (278)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top