Темы

І адкуль тыя сілы браліся! Былыя калгаснікі з Усцярхоў Вера Канстанцінаўна і Мікалай Міхайлавіч Глаз успамінаюць, як людзі працавалі раней

І адкуль тыя сілы браліся! Былыя калгаснікі з Усцярхоў Вера Канстанцінаўна і Мікалай Міхайлавіч Глаз успамінаюць, як людзі працавалі раней

Вера Канстанцінаўна і Мікалай Міхайлавіч Глаз, што з вёскі Усцярхі, жывуць размераным, ціхамірным жыццём. А куды ім спяшацца? На пенсіі абодва, і ўвесь час належыць толькі ім. Гэта раней, калі працавалі ў калгасе, дзень быў распісаны ледзьве не па хвілінах, бо клопатаў было зашмат. Але ж тады былі маладыя, і энергіі хапала на дзесяцярых. Ад тых гадоў у Веры Канстанцінаўны засталіся прыемныя ўспаміны, і яна, а таксама яе муж з вялікай асалодай прыгадалі сваё мінулае.

—  Нам ёсць што ўспомніць і чаму навучыць цяперашніх працаўнікоў, — кажа Вера Канстанцінаўна. — Яшчэ зусім нядаўна ў калгасе многае было не так, як зараз. Я магу параўнаць, бо адна з маіх дачок працуе аператарам машыннага даення на ферме ў Поўстцы. Я часта ёй гавару: не ўмееце вы ні жыць нармальна, ні працаваць. Сёння што, усе выгоды створаны для даярак на ферме, а яны не цэняць гэтага. Кажуць, грошай мала плацяць, а мы ўсё роўна ходзім на работу. Так, ходзяць на работу, а не зарабляюць грошы. А мы зараблялі. І я раскажу як. Да прыкладу, падчас працы даяркай я ўручную даіла 33 каровы. Даіць прызвычаілася кулакамі — так мне было лягчэй. Па малочнасці каровы былі розныя, таму пачынала першай даіць тую, у якой малако цякло па валаску. Гэта так у нас называлася, калі вымя ў каровы перапаўнялася малаком і яно невялікімі струменьчыкамі выцякала само. Такое было недапушчальна, бо для нас дарагім быў кожны грам малака. Ведалі: чым больш надоім, тым большая зарплата будзе. Ад каровы ў сярэднім атрымлівалі па 12 кілаграмаў малака, бывала, што даходзіла і да 15 кілаграмаў. Не скажу, што мы былі ідэальныя ва ўсім. Адзін раз, памятаю, ваду ў малако налілі, думалі, што такім чынам літры нам дабавяцца. Атрымалася, што сабе ж зрабілі горш — паплаціліся рублём. Дарэчы, зарплата ў даярак даходзіла да 250 рублёў — чым не стымул старацца? І мы стараліся. Не толькі даілі кароў, а яшчэ раздавалі ім кармы, чысцілі станкі, якія потым засыпалі  торфам. І жывёла была чыстая, інакш быць не магло. Мы ж хадзілі па хляве ў тапках. Такі парадак для ўсіх быў нормай. Сёння скажы каму — не паверыць. А было ж яшчэ і так, што гной уручную выкідвалі са стойлаў — гэта калі каровы стаялі ў адным гурце. Па сабе ведаю, што праца жывёлавода не з лёгкіх, але цяпер, у параўнанні з намі, даяркі менш загружаны работай.

— Тое ж самае магу сказаць і пра механізатараў, — уключаецца ў размову Мікалай Міхайлавіч. — Я працаваў трактарыстам, і самы напружаны час для ўсіх наступаў з пачаткам корманарыхтоўкі.  Удзень працую на гусенічным трактары, потым крыху перадыхну і саджуся на “Кіравец” — на ім ноччу трамбую зялёную масу ў сянажнай яме. Раніцай прыязджае заатэхнік, каб прыняць маю работу. Глядзіць, наколькі якасна ўсё зроблена, і абавязкова правярае тэмпературу зялёнай масы, яна не павінна перавышаць 39 градусаў. У адваротным выпадку, як кажуць, траншэя “гарыць”. І калі падобнае здаралася, то ўсю адказнасць нёс механізатар, які трамбаваў сянажную яму. За гэта наказвалі рублём: ноч, якую ты працаваў, не залічвалася ў рабочы час і не аплачвалася. І так было справядліва, ніхто не крыўдзіўся, бо ведалі, што самі напартачылі і самі ж адказваем за свае памылкі. Наш старшыня Віктар Андрэевіч Сысой любіў ва ўсім парадак. Бывала, ён казаў: “Я не шкадую грошай. Калі чалавек сумленна працуе — трэба яму заплаціць, але калі лайдачыць, а яшчэ горш — выпівае ды прагульвае работу, то такому чалавеку няма за што плаціць”. Мы, механізатары, шчыравалі ад душы. Зіму тарфакрошку возім, затым сеем, убіраем, а ўвосень зноў аром і сеем. Працэс быў несупынны, і кожны дакладна ведаў сваю работу. А яшчэ ў нас быў строгі кантроль з боку спецыялістаў. Скажам, як пачнецца ўборачная, дык аграном з поля не сыходзіць. Дзень з намі праводзіць і сочыць, як убіраем. Ад нас патрабавалі якасць. Па полі камбайны хадзілі на першай паніжанай хуткасці, а калі хто спрабаваў прыбавіць, то гэта ўжо было парушэннем, за якое пазбаўлялі даплаты. Аграном не бегаў за намі, не сварыўся, а проста спакойна ставіў перад фактам, і гэтага было дастаткова, бо хто ж хацеў страчваць грошы?

— Для нашай вялікай сям’і, а ў нас чатыры дачкі і сын, кожная капейка была на ўліку, — працягвае Вера Канстанцінаўна, — таму муж стараўся, старалася і я. Не толькі даіла кароў, але і дзевяць гадоў гандлявала — падзарабляла. Каля дома ў нас стаяў ларок. Самым хадавым таварам была мука. Прывязуць з мелькамбіната машыну мукі, а яе ўручную трэба разгрузіць. Дзе самой прыходзілася гэта рабіць, дзе муж дапамагаў. Не ведаю, адкуль толькі тыя сілы браліся. А які напружаны графік быў на ферме! Дойка пачыналася ў 4 раніцы і доўжылася да 6 гадзін. Потым ішлі дадому і к 11 зноў на ферму, а дзяжурная даярка яшчэ раней. У 12 гадзін прыходзілі каровы з поля, мы іх расстаўлялі па месцах і пачыналі даіць. Заканчвалі дойку ў 15 гадзін і да вячэрняй дойкі, да 20 гадзін, былі свабодныя. За гэты час дома многа чаго паспявалі зрабіць. Асабіста я любіла хадзіць у ягады. Чарніцы раслі ў нас у лесе за Нязнаннем. Дарога няблізкая. Набярэш ягад, прывяжаш вяроўку да вядра, павесіш яго на спіну ды й ідзеш дадому. Многа чаго паспявалі за лета перарабіць. Адны буракі колькі часу аднімалі. У калгасе брала па 50 сотак кармавых і цукровых буракоў. Гэта ж трэба было іх спалоць, а потым восенню ўбраць. Добра, што дзеці дапамагалі. Я вось цяпер успамінаю мінулае, і мне здаецца, што хоць і цяжэй тады было, але нейкі парадак быў ва ўсім. Не памятаю, каб каровы ў нас калі галадалі. Кармоў было ўдосталь. Можа, таму, што людзі інакш адносіліся да работы і стараліся для калгаса, як для сябе. Толькі падумаць, у 80-я гады мінулага стагоддзя адных толькі паляводаў у нашай брыгадзе было 19 чалавек. Гэта ж такая рабочая сіла. Іншы раз сядзеш, перабярэш у памяці мінулае і скажаш сам сабе: не, мы жылі лепей. Гаравалі больш, але затое радаваліся кожнаму пражытаму дню. Знаходзілі час і на працу, і на адпачынак. Нават у клуб хадзілі. Гулялі дапазна, а назаўтра сонныя, але ішлі на работу. І не адбывалі дзень да вечара, а працавалі як след. Яшчэ гадоў трыццаць таму     спадзяваліся толькі на свае сілы. А цяпер што? Амаль адны спажыўцы. А трэба так, каб зарплату ўсе атрымлівалі ад прадукцыі. І калі яна выходзіць невялікая, то вінаваціць трэба ў тым не каго-небудзь, а сябе. Можа, тады людзі задумаюцца і парадак ва ўсім будзе.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота аўтара

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

24 апреля 2024
Общество

Внимание! Нужна помощь в поисках человека!

24 апреля 2024
Актуально

Районный день охраны труда прошел в Глуске

23 апреля 2024
Общество

Анжела Полупанкова: всё происходящее на ВНС буду рассматривать с точки зрения защиты человека-труженика

23 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Дмитрий Махунов: ВНС — это возможность участвовать в принятии стратегических решений на благо государства

23 апреля 2024
Общество

Говорят делегаты ВНС. Директор Глусского районного музея Наталья Акулич

23 апреля 2024
Общество

Труд во имя памяти. В республиканском субботнике поучаствовало три с половиной тысячи глусчан

23 апреля 2024
Актуально

Главные задачи Всебелорусского народного собрания

23 апреля 2024
Власть

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

23 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024