• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Купляйся, рыбка, жывая і свежамарожаная. У Глуску райспажыўтаварыства адкрыла “Рыбную лаўку”

Пятница, 21.02.2020 09:00. Category: Экономика    

Свежамарожаныя гарбуша, марскі акунь, скумбрыя, жывы і вэнджаны карп, разнастайныя морапрадукты (гатовыя і замарожаныя), ікра чорная, ікра чырвоная… І ўсё гэта разам у адным месцы. У Глуску, па вуліцы Кірава, 27, адкрылася “Рыбная лаўка” — гандлёвая кропка раённага спажывецкага таварыства. У дзень адкрыцця “Рыбнай лаўкі” для пакупнікоў былі падрыхтаваны бонусы — першым, хто набыў тавару на пэўную суму, у падарунак былі рыбіны, а для ўсіх астатніх — арганізавана дэгустацыя ўласнай рыбнай прадукцыі райпо: там былі салёныя і вэнджаныя селядцы, скумбрыя, салака, салёная кілька і нават івасі — яе таксама пачалі саліць у мясцовым рыбным цэху. Людзей было шмат — і каля касы, і каля дэгустацыйнага століка. Я таксама пакаштавала тое-сёе — праўда смачна, асабліва івасі. І селядцы, і скумбрыя, і бутэрброды з чорным хлебам, селядцом і лімонам. 

Як расказала старшыня праўлення райпо Людміла Багданава, для адкрыцця гэтага магазіна ў памяшканні сваімі сіламі зрабілі касметычны рамонт, устанавілі патрэбнае абсталяванне — халадзільныя вітрыны, маразільныя скрыні, акварыум для жывой рыбы, напоўнілі ўсё таварам, падабралі персанал. “Асартымент тут вельмі і вельмі шырокі, — гаворыць кіраўнік райпо, — ёсць тавары на любы спажывецкі кашалёк і на любы густ, прадукцыя розных вытворцаў, у тым ліку і ўласная. Дарэчы, мы плануем павялічваць віды сваёй выпускаемай рыбнай прадукцыі, будзем рабіць іншыя захады, каб яшчэ больш пашырыць асартымент. Скажам, зараз з жывой рыбы ёсць толькі карп, а мы плануем завозіць  таўсталобіка, асятра, белага амура, вясёлкавую фарэль. Зразумела, што гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі на такі тавар будзе добры спажывецкі попыт, зараз яго вывучаем. Так што заходзьце ў магазін, купляйце, выказвайце свае меркаванні, пажаданні”.

Меркаваннямі глушчан наконт адкрыцця “Рыбнай лаўкі” мы пацікавіліся прама там. Усе аднадушна сказалі, што такая крама патрэбна, пахвалілі асартымент, але сумнеўна, сказалі некаторыя, што так будзе заўсёды, ды і людзей наўрад ці будзе поўна, напачатку заўжды інтарэс ёсць, а потым звычайна спадае. Што ж, пажывём — пабачым. Такі магазін Глуску, безумоўна, патрэбен, магазіну ж для добрай работы, для тавараабароту патрэбны пакупнікі. А значыць, яго работа, асартымент у пэўнай ступені залежыць і ад нас, спажыўцоў.

Т. ЛУГАВАЯ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ

« Тема недели: Визит Президента Беларуси в Египет
Сёння — Міжнародны дзень роднай мовы. Абразкі Янкоўскага »
  • Усебеларускі народны сход
  • Навстречу Всебелорусскому народному собранию
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях



  • Рубрики
    • Актуально (1 105)
    • АПК (299)
    • Беларусь помнит (58)
    • Власть (283)
    • Гісторыя Глушчыны (58)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (0)
    • Духовность (195)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (131)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (200)
    • Общество (4 301)
    • Происшествия (347)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (22)
    • Спорт (290)
    • Творческие проекты (143)
    • Тема недели "БелТА" (113)
    • Усебеларускі народны сход (18)
    • Экономика (285)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top