Темы

Што трэба ведаць пра сямейны капітал

У Глускім раёне 150 сем’ям, дзе нарадзіліся трэцяе і наступныя дзеці, у адпаведнасці з рашэннем райвыканкама назначаны сямейны капітал, паведаміла рэдакцыі спецыяліст па сацыяльнай рабоце Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Алена Руднік. Нагадаем, што з 1 студзеня 2015 года пачаў дзейнічаць Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 572 “Аб дадатковых мерах дзяржаўнай падтрымкі  сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей”. Сума гэтай дзяржаўнай падтрымкі складала 10 тысяч долараў ЗША. Названы дакумент спыніў сваё дзеянне 31 снежня 2019-га, але  праграму сямейнага капіталу было вырашана прадоўжыць яшчэ на пяць гадоў — згодна з Указам Прэзідэнта № 345 “Аб сямейным капітале”, больш таго, сума выплат сем’ям павялічылася і складае цяпер 22 тысячы 500 рублёў. Але, як адзначае спецыяліст, варта ведаць, што, калі папаўненне ў сямействе адбылося ў 2019 годзе, а дакументы бацькі пададуць у 2020-м, то памер сямейнага капіталу будзе складаць 10 тысяч долараў ЗША. Так, са 150 глускіх сем’яў, якія атрымалі сямейны капітал, сяголета ён быў назначаны 3 сем’ям, пры гэтым 2 сям’і, у якіх дзеці нарадзіліся напрыканцы мінулага года, атрымалі па 10 тысяч долараў, адна, дзе дзіцятка нарадзілася ў 2020-м, — 22,5 тысячы рублёў.

Вядома, што сямейным капіталам можна распарадзіцца, і не чакаючы 18-гадовага тэрміну. Але калі раней выкарыстаць сродкі датэрмінова (цалкам або часткова) можна было толькі на аплату медыцынскіх паслуг, то цяпер гэты спіс стаў большым. Гаворка ідзе пра паляпшэнне жыллёвых умоў шматдзетнай сям’і (гэта будаўніцтва, рэканструкцыя жылля, купля кватэры, пагашэнне запазычанасці па жыллёвым крэдыце), пра навучанне ў дзяржаўных ВНУ і сярэдніх спецыяльных установах, пра аплату медпаслуг, у тым ліку стаматалагічных. Варта ведаць, што такое права атрымалі і тыя сем’і, якім сямейны капітал быў назначаны па праграме мінулых гадоў.

У Глускім раёне магчымасцю датэрміновага выкарыстання сямейнага капіталу ўжо скарысталіся тры сям’і, усе — на паляпшэнне сваіх жыллёвых умоў: адна — на набыццё жылля, адна — на рэканструкцыю, адна — на пагашэнне жыллёвага крэдыту. Яшчэ пяць сем’яў збіраюць пакет дакументаў, каб атрымаць дазвол на выкарыстанне сямейнага капіталу датэрмінова.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Общество

Накануне 40-летия со дня чернобыльской трагедии по инициативе Глусского РОЧС возле памятника в Заелице высадили небольшую хвойную аллею

25 апреля 2026
Читать новость
Власть

Пример райцентра с развитой социальной инфраструктурой. Что Лукашенко показали в Петрикове

25 апреля 2026
Читать новость
Будь в курсе

Более 37 тыс. рублей налогов выплатила риелторская организация из Могилева за сокрытие выручки

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

У Глуску прайшоў дзень прызыўніка

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Митинг-реквием «Живая память», посвященный 40-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС, состоялся в Заелице

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Глуске 5 мая пройдет районный конкурс художественного творчества «Я пою и говорю о Родине»

25 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем