Темы

На Глушчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў і калектывы-пераможцы раённых спаборніцтваў

На Глушчыне ўшанавалі лепшых працаўнікоў  і калектывы-пераможцы раённых спаборніцтваў

Да гэтага мерапрыемства рыхтуюцца, мабыць, больш рупліва і старанна, чым да якога іншага. І гэта зразумела, бо да тых вынікаў, да тых дасягненняў, якія называюцца і падводзяцца падчас гэтага свята, увесь раён ідзе, працуе цэлы год. У Глуску адбыўся традыцыйны выніковы сход працоўных калектываў раёна. Традыцыя падводзіць вынікі, акрэсліваць задачы на далейшае, дзякаваць рупліўцам за працу, ушаноўваць лепшых склалася не адзін дзясятак гадоў таму. Па працы — і ўзнагароды, па працы — і дабрабыт. Жыццё, дабрабыт нашай Глушчыны складаецца з працы яе людзей, дзейнасці ўсіх галін народнай гаспадаркі — сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак, прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, развіцця культуры, спорту і ўсёй сацыяльнай сферы, дасягненняў дарослых і маленькіх жыхароў. Усё гэта дынамічна і маляўніча было паказана ў відэафільме пра жыццё глускага краю. А сімвалам нашай агульнай працы стаў прыгожы каравай, які на сцэне быў уручаны старшыні райвыканкама Сцяпану Чачуху. Звяртаючыся да прысутных, ён адзначыў, што гэты сход — добрая нагода расставіць акцэнты на працоўных дасягненнях, якіх мы дабіваемся разам, падзякаваць людзям за працу, бо гэта іх намаганнямі раён выканаў і перавыканаў такія важныя паказчыкі, як вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, рознічны тавараабарот, экспарт тавараў, жыллёвае будаўніцтва і іншыя. Найбольш важкі ўклад у гэта ўнеслі ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі”, “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, ДЛГУ “Глускі лясгас”, Глускае раённае спажывецкае таварыства, Глускае УКП “Жылкамгас”, ТАА “Тэхнатрансдэталь”, фермерскія гаспадаркі. У нас паспяхова дзейнічаюць 83 арганізацыі малога і сярэдняга бізнесу, 24 індывідуальныя прадпрымальнікі. Раён гандляваў з 22 краінамі, экспартаваў харчовыя тавары, лес і піламатэрыялы, спружыны ў 19 краін. За мінулы год было адрамантавана 28 жылых дамоў і 17 прыдамавых тэрыторый, газіфікавана 34 дамы. Істотна адноўлены ўстановы адукацыі, рамонтныя работы вяліся адначасова на шасці аб’ектах, на абнаўленне спартыўнай інфраструктуры пайшло 185 тысяч рублёў. Сваімі поспехамі нас радуюць дзеці. Анастасія Ермакова, Соф’я Сяргеева, Альбіна Лубкова ўдастоены прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў заваявалі 42 дыпломы міжнародных і 21 дыплом рэспубліканскіх конкурсаў. У мінулым годзе было зроблена насамрэч шмат, але не ўсё, падкрэсліў кіраўнік раёна, мясцовая ўлада ведае і бачыць, што яшчэ патрэбна, ведае, як гэта зрабіць, і пераканана, што глушчанам па сілах новыя справы і далейшыя пераўтварэнні. Сведчаннем таму — тыя працоўныя дасягненні і перамогі, якіх яны ўжо дабіліся летась.

Падчас цырымоніі ўзнагароджання былі названы лепшыя працоўныя калектывы ў галінах прамысловасці, бізнесу, сацыяльнай абароны, аховы здароўя, адукацыі, спорту, культуры, а таксама лепшыя  сярод работнікаў вядучых прафесій. Акрамя таго, Ганаровай граматай Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджана Зоя Левановіч, інжынер па лесанарыхтоўках ДЛГУ “Глускі лясгас”, Падзякай Магілёўскага аблвыканкама адзначаны Аляксандр Малышаў, урач агульнай практыкі, загадчык Завалочыцкай урачэбнай амбулаторыі, Анатоль Чарнавусаў, вадзіцель аўтамабіля АП № 15, Падзячныя пісьмы Глускага райвыканкама атрымалі Валянціна Анцюшэня, бухгалтар філіяла “Глускі” ААТ “Бабушкіна крынка”, Васіль Буднік, трактарыст-машыніст ААТ “Турыно-агра”, Уладзімір Бухалаў, слесар ПМК-86 “Вадбуд”, Ірына Дзядзюля, галоўны бухгалтар ААТ “Зара Камуны”, Дзмітрый Лазовік, трактарыст-машыніст ААТ “Глуская Зара”, Альбіна Лубкова, навучэнка ДУА “Глуская дзіцячая школа мастацтваў”, Алег Таіраў, жывёлавод ААТ “Эксперыментальная база “Глуск”, Валянцін Шостак, дырэктар ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, Ганна Янушэўская, першы намеснік старшыні праўлення Глускага райпо, Валянціна Сакалоўская, майстар Глускага УКП “Жылкамгас”, Аляксандр Харц, начальнік ДРБУ № 213. За шматгадовую добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм Граматы раённага аб’яднання прафсаюзаў і каштоўныя падарункі атрымалі Уладзіслаў Анцюшэня, загадчык вытворчасці Глускага райпо, Марына Дайнека, фармацэўт-рэцэптар аптэкі № 99 Глуска, Аляксандр Дзяшчэня, дыспетчар РЭС, Ірына Сокал, галоўны бухгалтар фермерскай гаспадаркі “Даколь-агра”, Яўген Сяргейчык, трактарыст ПМК-86 “Вадбуд”, Аляксандр Кісялевіч, трактарыст ААТ “Эксперыментальная база “Глуск”. Каштоўныя падарункі ад ААТ “Бабушкіна крынка” атрымалі Алена Жук, загадчыца МТК “Даколь” ААТ “Турыно-агра”,  Валерый Аўрамчык, жывёлавод фермы “Поўстка” ААТ “Зара Камуны”, Тамара Барышнікава, загадчыца МТФ “Слабодка” ААТ “Глуская Зара”, Наталля Зубок, загадчыца МТФ “Завалочыцы” ААТ “Эксперыментальная база “Глуск”, Сяргей Ананіч, жывёлавод МТФ “Балашэвічы” ААТ “Глускае РАПТЗ”, Васіль Прыдыбайла, загадчык МТФ “Слаўкавічы” ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі”. Дастойныя вынікі паказвае працоўная моладзь Глушчыны. Падзячнымі пісьмамі Глускага райвыканкама і каштоўнымі падарункамі ад райкама БРСМ за актыўную работу па рэалізацыі моладзевай палітыкі ўзнагароджаны Ганна Званковіч, інжынер па ахове працы Глускага УКП “Жылкамгас”, Мікалай Медзвядок, трактарыст-машыніст ААТ “Глуская Зара”, Максім Валадзько, укладчык піламатэрыялаў ДЛГУ “Глускі лясгас”.

Шчырымі апладысментамі глушчане віталі заслужаных ветэранаў працы, якія ўсё сваё працоўнае жыццё прысвяцілі Глускаму раёну. Гэта Уладзімір Шчука, Алена Адзінец, Наталля Багдановіч, Анатоль Жалудковіч, Павел Яўпак, Марыя Гапановіч, Надзея Міхайлоўская, Валянціна Кураленя, Таццяна Залынская, Валянціна Капусціна.

Ганаровымі гасцямі на свяце таксама былі нашы добрыя суседзі — прадстаўнікі Бабруйскага, Асіповіцкага, Любанскага, Старадарожскага раёнаў. У сваіх прывітальных прамовах усе яны адзначылі тыя прыкметныя станоўчыя пераўтварэнні, што адбыліся ў Глуску літаральна за год, дынаміку развіцця раёна, парадаваліся поспехам працоўных, талентам дзяцей. І сапраўды, на таленты Глушчына багатая: музычныя і танцавальныя нумары, якімі была аздоблена праграма сходу, у выкананні салістаў Цэнтра культуры і юных удзельнікаў узорнага харэаграфічнага ансамбля “Вясёлка” замілоўвалі, зачароўвалі, весялілі, стваралі настрой, як кажуць, бралі за жывое. (Асабіста мне вельмі спадабаўся танец пра дровы — за яго райпалівазбыт і лясгас павінны падарыць школе мастацтваў па машыне дроў — за рэкламу.) Добры музычны падарунак глушчанам прывёз народны ансамбль народнай песні “Языліца” са Старых Дарог. Яго артысты спявалі пра тое, што блізка і зразумела кожнаму, — пра родны край, працу, святы і, вядома ж, пра каханне — пра ўсё, на чым трымаецца жыццё чалавека, пра ўсё, чым поўніцца яго душа. Дык чаму ж пра гэта не спяваць, дык чаму ж гэтаму не радавацца?!

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота Г. АЎТУХОВАЙ,

І. ГРАМЫКІ

Фоторепортаж смотрите ЗДЕСЬ

 

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла сегодня в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Происшествия

В центральном парке Глуска кто-то варварски вырвал скамейку

6 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024