• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Сустрэча напярэдадні Дня Канстытуцыі

Четверг, 26.03.2020 10:19. Category: Общество    

З аднаго боку — хлопцы і дзяўчаты па чатырнаццаць-шаснаццаць гадоў, якія толькі задумваюцца пра самастойнае жыццё, з другога — афіцэры ў адстаўцы, з немалым вопытам, і жыццёвым, і ваенным. Капітаны, маёры, палкоўнікі і нават адзін генерал. Ужо толькі гэты момант абяцаў, што мерапрыемства будзе не зусім звычайным.

Старшыня Глускай раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў Юрый Бучань расказаў, што даўно выношваў ідэю арганізаваць сустрэчу мясцовых школьнікаў з генерал-лейтэнантам Станіславам Румянцавым, які выйшаў у адстаўку з пасады камандуючага 5-й гвардзейскай танкавай арміі (штаб арміі знаходзіўся ў Бабруйску). Дарэчы, ён быў яе апошнім камандуючым: у 1992-м, з распадам Савецкага Саюза, 5-ю танкавую армію расфарміравалі.

Сустрэчу прымеркавалі да Дня Канстытуцыі і сумясцілі з акцыяй Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь”, а пляцоўкай абралі гімназію. Да старшакласнікаў, акрамя генерал-лейтэнанта Станіслава Румянцава, завіталі старшыня абласнога саюза афіцэраў падпалкоўнік Аляксандр Вінаградаў, прадстаўнікі раённай афіцэрскай арганізацыі і яе старшыня Юрый Бучань, выконваючая абавязкі першага сакратара раённай арганізацыі БРСМ Ганна Мартынава.

Напачатку паглядзелі фільм і ўспомнілі, як больш за 25 гадоў таму стваралася Канстытуцыя нашай краіны. Потым перад гімназістамі выступіў Станіслаў Румянцаў, і першыя яго словы былі пра тое, як змяніўся наш Глуск за апошні час, змяніўся ў лепшы бок: “Ехалі па вуліцы: чысты, акуратны еўрапейскі гарадок”. Станіслаў Сцяпанавіч параўнаў сённяшні Глуск і той, якім ён быў у складаныя 1990-я. Між іншым, пачынаючы гаварыць, ён адмовіўся ад мікрафона, і сапраўды — чуваць было і так добра. Нездарма кажуць: камандзірскі голас! А выпрацоўваў яго Станіслаў Сцяпанавіч не толькі ў танкавай арміі. Да яе прыйшлося паслужыць і ў Германіі, дзе быў камандзірам узвода, у Маскве — у знакамітай Таманскай дывізіі, у Забайкальскай ваеннай акрузе, камандзірам дывізіі ў Манголіі… Дарэчы, у Германіі Станіслаў Румянцаў служыў двойчы, і другі раз — камандуючым 2-й гвардзейскай танкавай арміі. А гэта, між іншым, больш за 70 тысяч ваеннаслужачых, 1700 танкаў, іншая тэхніка…

Няма сэнсу пераказваць усё, што гаварыў школьнікам генерал-лейтэнант. Прывяду толькі адну думку: не трэба скардзіцца, што нехта шые дрэннае адзенне ці будуе дрэнны дом; замест слоў і скаргаў трэба добра вучыцца, каб потым ужо самому шыць якасныя касцюмы і будаваць бяспечныя і камфортныя дамы. Зазначу, што пра складаныя рэчы — пра фашызм, пра сяброўства паміж людзьмі і краінамі, пра неабходнасць берагчы добрае ў жыцці — генерал гаварыў словамі, зразумелымі для падлеткаў. Думаецца, сама асоба Станіслава Румянцава, які нарадзіўся ў невялікім пасёлку ў самай звычайнай сям’і і сам дасягнуў сваіх вяршынь, можа быць добрым прыкладам для сучаснай моладзі.

Пасля выступленняў гасцей перайшлі да ўзнагарод і падарункаў. Гімназістам Юліяне Самуйлік і Івану Жукаву выконваючая абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Ганна Мартынава ўрачыста ўручыла членскія білеты моладзевага саюза. Тыя з вучняў, каму нядаўна споўнілася 14 гадоў, атрымалі памятныя кнігі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Граматамі Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў за плённую работу па героіка-патрыятычным выхаванні моладзі і актыўную дзейнасць у радах арганізацыі ўзнагароджаны афіцэры запаса Юрый Бучань, Валянцін Сокал, Тэльман Гусейнаў, Генадзь Ліпскі, Валерый Сураўнёў. Падпалкоўнік Міхаіл Хмылоў атрымаў медаль “75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, а палкоўнік Аляксандр Гаўрылін — медаль “25 год утварэння Беларускага саюза афіцэраў”.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ, фота аўтара

 

 

« Памятка по профилактике инфекции COVID-19 для работников сферы социального обслуживания населения,  почтовых отделений и других лиц (волонтеры и т. д.), оказывающих услуги на дому отдельным категориям граждан
Разыскиваются родные красноармейца из Балашевич »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (156)
    • Власть (474)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (10)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (63)
    • Культура (319)
    • Общество (5 128)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top