• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Як глушчане Масленіцу святкавалі

Среда, 4.03.2020 11:00. Category: Культура    

Танцы й карагоды, песні ды прыпеўкі, гульні, конкурсы і спаборніцтвы, розныя прысмакі, ад дранікаў да шашлыкоў і, канешне, бліноў… Так, весела і смачна, глушчане ў апошні дзень зімы вясну сустракалі, а тую самую зіму праводзілі. Ды так добра правялі, так, напэўна, зіме спадабалася, так яе расчулілі, што яна нават вырашыла месцічаў парадаваць — ноччу крыху сняжку падсыпала. А што ж, столькі месяцаў прагультайнічала, можна колькі дзён напаследак і папрацаваць. Але ж няхай сабе ідзе зіма да наступнага снежня, размова не аб гэтым, а пра тое, як глушчане Масленіцу святкавалі.

Яшчэ задоўга да афіцыйна назначаных 12 гадзін на бульвары Грахоўскага загучала музыка, з’явіліся артысты, скамарохі, гандляры свае тавары расклалі, кухары свае лыжкі-шампуры падрыхтавалі. Народу сабралася шмат, і кожны шукаў тут сваё, несумненна, што і знайшоў. Дзеці адразу ж на гульнявую пляцоўку кіраваліся, там і скакаць можна было, і мяхамі біцца, і абруч пакруціць… Дарослыя ішлі хто адразу за столікі, хто да тавараў прыгледзецца, падарункі якія прыкупіць родным-знаёмым (ды і сабе, хто сябе любімага абдзеліць — той, лічы, сам сабе вораг), а многія рушылі да імправізаванай святочнай сцэны, між іншым, там прысмакі таксама прадавалі. Замерз — вось табе чай, вось табе кава, бліны з мёдам ды са смятанай. А каб зноў не азябнуць — зрабі ласку, ідзі ў карагод пакружыся ці ў гульні паўдзельнічай. Артысты, што і казаць, стараліся, песні пелі, людзей у круг запрашалі-выводзілі, конкурсы розныя падрыхтавалі. Хто самы смелы і спрытны, каб са слупа прыз дастаць? Малайцы мужчыны ў гэты раз: ніводнага пакета на слупе не пакінулі, усе знялі, а адзін дык два разы на тую верхатуру залазіў і абодва паспяхова. Аўкцыён быў, хітры: што ты выкупляеш — не казалі, праўда, абяцалі, што не кот у мяшку. І праўда, ката не было, а былі розныя карысныя для гаспадаркі рэчы, як-то кіло мукі, пара шкарпэтак і іншае.

Тут жа непадалёку разгарнуліся інтэлектуальныя спаборніцтвы, гэта значыць шашачны і шахматны турніры. Быў і дартс, і гіры, а на стадыёне школьнікі гулялі ў футбол. Таварыская сустрэча паміж камандай першай школы і зборнай гімназіі і другой школы закончылася на карысць футбалістаў СШ № 1.

Завязаць стужачку на пудзіла і загадаць на яе тое дрэннае, што было, каб потым усе хваробы, сваркі, непаразуменні, зайздрасць і нястача згарэлі ў агні, — гэта ўжо шматгадовая традыцыя. Не адступіліся ад яе і сёлета. Але ж на гэтым свята не закончылася, яно прадоўжылася і пасля, і яшчэ пэўны час на бульвары Грахоўскага віравала-бурліла людская талака.

Алена ВАЛОШКА

Фота аўтара

Больш фота і відэа глядзіце тут

« Глусское отделение Департамента охраны МВД Республики Беларусь отпраздновало свое 30-летие
Давальческую переработку нефти в Беларуси решили простимулировать изменением акцизов на бензин и дизтопливо »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 118)
    • АПК (404)
    • Беларусь помнит (156)
    • Власть (473)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (10)
    • Духовность (177)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (62)
    • Культура (319)
    • Общество (5 120)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top