Пяценская гара — так называецца поле аграфірмы “Слаўгарадскі”, дзе напрыканцы мінулага тыдня сеялі авёс. Першым тут мы ўбачылі МТЗ-3522 з 18-метровай бараной, якім кіраваў Аляксандр Філіпенка, ён якраз завяршаў падрыхтоўку глебы пад яравую сяўбу. Дарэчы, ён жа гэтае поле ўзворваў і восенню, восенню былі ўнесены калійныя ўдабрэнні, так што цяпер можна смела сеяць, уся падрыхтоўчая работа выканана якасна, запэўніў механізатар. Гэта пацвердзіў, агледзеўшы з дарогі поле, і другі механізатар, Аляксандр Гаравікоў, менавіта ён у гаспадарцы займаецца сяўбой яравых. Працуе, як яго калега і цёзка, таксама, лічы, на новым, усяго два гады ў рабоце, МТЗ-3522 з пасяўным комплексам Rabe Mega Seed 6000.
Гэтай вясной у “Слаўгарадскім” плануюць пасеяць каля 150 гектараў аўса і 170 гектараў ячменю, расказала намеснік дырэктара аграфірмы па ідэалогіі Вікторыя Самусева, якая таксама прыехала на пяценскае поле пацікавіцца ў механізатараў ходам работ. Тут жа мы сустрэлі начальніка ўчастка Уладзіміра Мароза, ён падкрэсліў, што зямля да сяўбы гатова, глеба падрыхтавана, а механізатары працуюць добра, абодва Аляксандры — майстры сваёй справы, за якасць работы адказваюць. Што да азімых, то яны перазімавалі няблага, а масавую пасяўную ў гаспадарцы плануюць пачаць прыкладна праз тыдзень, у дваццатых чыслах сакавіка, насенне ёсць. Дарэчы, сюды, на Пяценскую гару, яго прывёз і загружаў у сеялку Яўген Меснік.
Што ні кажы, а пасяўная — справа калектыўная, залежыць ад многіх фактараў і ад многіх людзей, уключае ў сябе розныя віды работ. Як паведаміў рэдакцыі кіраўнік аграфірмы “Слаўгарадскі” Уладзімір Штылёў, зараз у гаспадарцы актыўна працуюць з арганікай: пры плане нарыхтоўкі 44 тысячы тон яе нарыхтавана амаль 34 з паловай тысячы, вывезена на палі каля 32 тысяч, унесена больш за 11 з паловай тысяч тон. У прыватнасці, згодна са зводкай палявых работ на раніцу 16 сакавіка, за папярэдні дзень у «Слаўгарадскім» было вывезена 760 тон угнаення, 510 тон — унесена.
Теги
Последние новости
Общество
Глусский РОЧС. Правила пожарной безопасности при заготовке грубых кормов
24 июня 2026
Будь в курсе
Единый день безопасности дорожного движения «Обгон должен быть безопасным!» пройдет 26 июня
24 июня 2026
Будь в курсе
Обращаемся в суд. Что следует учесть при расчете государственной пошлины
24 июня 2026
АПК
Первый укос трав в Беларуси близится к завершению: скошен 91% площадей
24 июня 2026
Культура
Глушчанка Ульяна Рудабелец стала лаўрэатам паўфіналу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка — 2026”
24 июня 2026
Общество
Участники молодежного проекта «Дорогами Памяти и Славы» возложили цветы на Аллее Славы в Глуске